Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Cвята Узвышэння Святога Крыжа і прызначэння Юзафа Станеўскага

Cвята Узвышэння Святога Крыжа і прызначэння Юзафа Станеўскага

Placeholder

Спачатку дзелімся цікавым матэрыялам пра гісторыю учорашняга свята Узвышэння Святога Крыжа. Гэта на наш пагляд адзін з самых выразных і структураваных тэкстаў, што тлумачаць сэнс свята, а таксама дапамагаюць усвядоміць яго важнасць для ўсіх каталікоў.

Свята нагадвае нам пра вялікае значэнне Крыжа як сімвала хрысціянства, і дапамагае ўсвядоміць, што мы не можам успрымаць яга вылучна як элемент дэкору нашага памяшкання, месца працы або як адзін з элементаў нашага штодзённага ўбрання, які паказвае нашу прыналежнасць да гэтай рэлігіі. Думкі можа і банальныя, але ўсё трохі глыбей, чым здаецца.

Як бы гэта не гучала, але звяртаючыся да нейкіх старых ці нават старажытных тэкстаў, мы заўсёды ведаем, што знойдзем адказ на сучасныя пытанні. Гэтак і тут. Што ж гэты знак значыць для нас цяпер? Надзея. Светлая Надзея, якая дапамагае нам выжыць. Крыж — гэта знак той Надзеі, якая грэе душу ўсім беларускім хрысціянам, за якой хаваецца наша шчаслівая будучыня.

Таксама гэта, безумоўна, знак прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы, на якую апошнім часам апынаецца ціск. Надзяваючы на сябе гэты знак, мы павінны помніць, што наш абавязак быць адзіным маналітам і не паддавацца нават на самыя гідкія правакацыі ўлад. Менавіта дзякуючы гэтаму адзінству, мы, каталікі, пранясём нашу Веру і Праўду ў сэрцах праз усе выпрабаванні.

Звернемся да гісторыі дадзенага свята. Па адным з павер’яў, знойдзены Крыж Хрыста вярнуў да жыцця прыкладзенае да яго мёртвае цела чалавека. Менавіта на такое ж вяртанне нашай Беларусі да жыцця спадзяёмся мы, успамінаючы пра з’яднанне нашага грамадства вакол хрысціянскіх каштоўнасцяў і Веры.

Фармальна, Юзаф Станеўскі, які быў прызначаны ўчора арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім павінен якраз ткі заняцца такім з’яднаннем. Пры гэтым важная разумець, што паралельна з гэтым ён будзе весці дыялог з прыхільнікамі ўлады.

Фігура, скажам так, досыць неадназначная і шчыра кажучы, без патрэбнай «вагі» для вядзення самастойнай царкоўнай палітыкі. Як заўважыў шаноўны канал Rerum Novarum, гэта хутчэй пэўны кампраміс паміж жаданнямі Ватыкана і Лукашэнкі. А Наталля Васілевіч і ксёндз Вячаслаў Барок пішуць пра тое, што прызначэнне Станеўскага вельмі падобна на прызначэнне біскупа Казіміра Велікасельца, які быў адміністратарам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі: «гэта ніяк не ўплывае на актыўнасць іншых біскупаў», Rerum Novarum жа акцэнтуе, што «менскі мітрапаліт не ёсць кіраўніком Касцёлу ў Беларусі. Фармальна вышэй за яга больш “апазіцыйны” Алег Буткевіч».

Мы згодны з усімі выказваннямі, аднак, хочам разглядаць прызначэнне не ў плоскасці таго, што біскуп Станеўскі будзе зручным для ўлады «спікерам», за спінай якога іншыя біскупы будуць гэтай уладзе так ці інакш супрацьстаяць. Мы ўсе ж спадзяёмся, што Станеўскі, які на дадзены момант займае невыразную пазіцыю, але мае перадумовы (пазіцыя па Тадэвушу Кандрусевічу напрыклад) для слушнага асэнсавання сітуацыі, скіруе сваю энергію ў слушнае рэчышча.

Для гэтага, праўда, трэба, каб і сярод кіраўніцтва Беларускага Касцёла быў лад і адзінства (як уласна і ў нашым грамадстве). А з гэтым, як шмат хто ведае, не ўсё гладка.

P.S. Правядзенне паралеляў ксёндзом Барком паміж нападкамі ўлад на знакі Крыжа і царкоўнымі святамі прымушае зноў успомніць наш пост пра тое, што каталікоў мэтаскіравана робяць ізгоямі.

Крыніца


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава