Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Казані, малітвы

Казань біскупа Юрыя Касабуцкага, Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 5.09.2020.

Казань біскупа Юрыя Касабуцкага, Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 5.09.2020.

Дарагія людзі, мы з вамі… Сапраўды, я маю пэўнае такое ўнутранае перажыванне, калі бачу сёння столькі вас. І сапраўды, ніводзін святар, ніводзін біскуп не мог бы не радавацца, калі столькі народу збіраецца ў храме, асабліва пасля часу гэтай пандэміі, калі храмы былі паўпустыя, калі мы глядзелі святую Імшу падчас онлайн-трансляцыі. Сапраўды, я павінен быў бы […]

Чытаць далей
Слова арцыпастыра з выгнання ў мінскай катэдры слухалі стоячы

Слова арцыпастыра з выгнання ў мінскай катэдры слухалі стоячы

3 верасня ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску падчас святой Імшы, цэлебрацыю якой узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, было зачытана слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, скіраванае ім з выгнання. Сабраныя на супольную малітву ксяндзы канонікі Мінскага катэдральнага капітулу, святары, якія да іх далучыліся, і прысутныя вернікі выслухалі слова арцыпастыра стоячы. Яго […]

Чытаць далей
Міжканфесійная акцыя ў падтрымку арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

Міжканфесійная акцыя ў падтрымку арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

У сераду 2 верасня ў Мінску адбудуцца міжканфесійныя малітоўныя акцыі салідарнасці з Арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. #малiтва 13:00 каля Ратушы ў межах штодзённай міжканфесійнай малітвы. 18:00 каля Ратушы. Дэвіз Мітрапаліта #quis_ut_deus – “Хто як Бог?” Гэтыя словы – імя Архангела Міхаіла, які сказаў іх д’яблу, каторы вырашыў, што ён нічым не горшы за Бога і ўзняўся […]

Чытаць далей
Малітва за беларускі народ

Малітва за беларускі народ

Уладыка нябёс і зямлі, Прадвечны Божа! Ты ўвесь свет стварыў прамудрасцю Тваёю і Духам Святым усіх прасвятляеш, ажыватвараеш і ўмацоўваеш. Ты людскі род так палюбіў, што Сына Свайго Адзінароднага на зямлю паслаў, каб усе, хто ўвераваў у Яго, сталі дзецьмі Тваімі і спадчыннікамі Нябеснага Твайго Царства. Пакорліва молімся Табе, Уладыка Уседзяржыцелю, абарані зямлю нашу Беларускую і […]

Чытаць далей
Біскуп Юрый Касабуцкі заклікае да малітвы за арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому не дазволілі вярнуцца ў Беларусь

Біскуп Юрый Касабуцкі заклікае да малітвы за арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому не дазволілі вярнуцца ў Беларусь

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі кіруе зварот да духавенства, кансэкраваных асобаў і вернікаў, у якім заклікае іх да асаблівай малітвы за Бацькаўшчыну, Касцёл у Беларусі і арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому не дазволілі вярнуцца на Радзіму. BY ЗВАРОТГенеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіібіскупа Юрыя Касабуцкагада духавенства, кансэкраваных асобаў і вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Узлюбленыя браты і сёстры ў Хрысце, 31 жніўня […]

Чытаць далей
Епіскап Веніямін: У смутны час узмоцнім малітву [Відэа]

Епіскап Веніямін: У смутны час узмоцнім малітву [Відэа]

Да працягу і ўзмацнення малітвы за Айчыну заклікаў вернікаў, якія сабраліся ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска, епіскап Веніямін, абраны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. Увечары 30 жніўня ўладыка Веніямін узначаліў у саборы малебен з акафістам Успенню Прасвятой Багародзіцы і малітвай за беларускі народ. Архіпастыру саслужылі клірыкі сабора і Мінскай епархіі. Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі […]

Чытаць далей
Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча аб малітве ў інтэнцыі Беларусі

Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча аб малітве ў інтэнцыі Беларусі

У верасні пройдзе перэгрынацыя фігуры святога Міхала Арханёла па чатырох катэдральных касцёлах усіх дыяцэзій на Беларусі ў інтэнцыі хутчэйшага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу, а таксама будуць адбывацца адмысловыя малітвы ва ўсіх беларускіх касцёлах. Зварот Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусіарцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевічааб малітве ў інтэнцыі Беларусі Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія вернікі, людзі добрай волі! Наша […]

Чытаць далей
Вернікі з царквы “Сям’я Бож’я” правялі вулічнае маленне за Беларусь

Вернікі з царквы “Сям’я Бож’я” правялі вулічнае маленне за Беларусь

22 жніўня 2020 года вернікі з мінскай царквы “Сям’я Бож’я” (г.Менск) наладзілі вулічнае маленне за Беларусь і беларускі народ на Пушкінскай увечары (з 17 гадзіны). Такія малітоўныя вечара вернікі ладзілі і раней амаль кожны дзень: 18 жніўня ч. 1, ч. 2, 20 жніўня. Стрым малітвы.

Чытаць далей

Таксама можа быць цікава