ПЕРАСЛЕД

Александр Кухта: «Возможно, власти так повышают ставки перед приездом ватиканских гостей»
Что движет силовиками при преследовании католиков? Ведущий ютуб-канала «Batushka ответит» иерей Александр Кухта в своем новом сюжете затронул тему репрессий католиков. То, что те стали объектом повышенного внимания силовиков, задержаний, дискредитации и пыток со стороны лукашистов, нетрудно не заметить. Какие мотивы у власти в таком поведении? Православный священник попробовал стать голосом тех, кого сейчас избивают […]

Верніку не далі паўдзельнічаць у штогодняй пілігрымцы. Сілавікам не спадабалася вокладка пашпарта
Віцебскі актывіст і грэка-каталіцкі вернік Барыс Хамайда вядомы далека за мяжамі свайго горада. Ён штогод удзельнічае ў пілігрымцы. Адправіўся ён і ў гэтым годзе — у веску Росіцу ў Верхнядзвінскім раёне, дзе ладзяцца ўрачыстасці з нагоды 80-й гадавіны мясцовых мучанікаў-марыянаў. Але яго затрымалі памежнікі. Росіца знаходзіцца недалёк ад памежжа з Латвіяй. Таму там яны вядуць […]

У гомельскай калоніі далі загад прыбраць іконы з пакояў ПВР
У тэлеграм-канале былой палітзняволенай журналісткі Волькі Класкоўскай з’явіліся сведчанні пра тое, што ў ПК-4 (Гомель) намеснік начальніка Станіслаў Кавалёў даў распараджэнне пра тое, каб прыбралі іконы з пакояў ПВР усе царкоўныя выявы. Актыў з асуджаных выканаў загад у чэрвені, аднёс усе рэлігійныя выявы у турэмную царкву.

Белсат: ксяндзоў білі падчас вобшуку ў плебаніі архікатэдральнага касцёла ў Мінску
Падчас ператрусу 13–14 ліпеня ў плябаніі менскага архікатэдральнага касцёлу сілавікі збівалі ксяндзоў. Паводле крыніц «Белсату», сілавікі збівалі святароў, якія там апынуліся ў момант іх прыходу. У аднаго з ксяндзоў ад гэтага нават застаўся сіняк на твары. Па інфармацыі Хрысціянскай Візіі, факты збіцця святароў мелі месца і раней. Аднак служыцелі не былі гатовыя апублічваць гэту інфармацыю […]

У Лідзе затрыманы кс. Андрэй Зноска, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці
Затрыманне адбылося 19-га ліпеня. Прычыны і месца знаходжання святара невядомыя. Святар з’яўляецца кансультантам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па юрыдычных пытаннях і экспертам у кананічным праве. @christianvision Фота: catholic.by

Затрыманы пратэстанцкі вернік і карыкатурыст з Дзяржынску Сяргей Кулеш
Прычыны затрымання невядомыя. Павядамляе Вясна

Падтрымайце каталіцкага верніка Ўладзіслава Беладзеда лістамі
Сталі вядомыя дакладныя звесткі пра месца ўтрымання маладога верніка, таму заклікаем чытачоў пісаць лісты Ўладзіславу. ✉️: СІЗА-1, Мінск вул. Валадарскага, 2, 220030, камера 32.Беладзеду Ўладзіславу Сяргеевічу

Евангельскага верніка з Менску, бацьку 4 дзяцей арыштавалі на 14 содняў
Прыхажданіна царквы «Святло ісціны» Дуброўскага Максіма затрымалі ўчора, ноч ён прабыў на Акрэсціна. Сёння яго судзіла Вікторыя Шабуня па арт. 24.3 КаАП РБ — Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. Бацьку 4 малалетніх дзяцей яна дала 14 содняў арышту.

Аштрафаны ксёндз Навагрудскага касцёла
555 рублёў штрафу і канфіскацыю тэлефона суд Навагрудскага раёну даў пробашчу касцела св. Архангела Міхаіла Юрыю Жэгарыну. Апублічыла гэтую навіну мясцовая раёнка. Паводле лукашысцкага тэлеграм-канала «Гродзенскія слівы», нагодай для адміністратыўнай справы стаў рэпост публікацыі «Радыё Свабода» 2016 года, які быў зроблены ў 2021 годзе. Публікацыя расказвала пра Навагрудскі замак. Медыязона