Па-беларуску

За год доўг Чырвонага касцёла перад дзяржавай вырас да 350 тысяч рублёў
За год доўг Чырвонага касцёла перад дзяржавай вырас да 350 тысяч рублёў. Адна з галоўных каталіцкіх святынь Мінска і ўсёй Беларусі працягвае настойваць, што — як культавае збудаванне — павінна быць вызвалена ад падаткаў. У КУП “Мінская спадчына” лічаць па-іншаму. Доўг расце. Да мая 2021 года ў храме — у дзвюх папяровых папках — сабралася […]

Арцыбіскуп Кандрусевіч: перад абліччам будслаўскай трагедыі перапросім Бога за грахі нашага народа
11 мая, даведаўшыся пра пажар у Нацыянальным санктуарыі, беларускія іерархі адразу скіраваліся ў Будслаў. Біскупы былі апошнімі, каму пажарныя дазволілі ненадоўга ўвайсці ў святыню. Будслаў наведалі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Казімір Велікаселец, біскуп Юрый Касабуцкі і біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. «Раніцай даведаўся і быў у […]

Павел Латушка задае пытанне мітрапаліту: чаму царква маўчыць?
У інтэрв’ю тэлеканалу Белсат кіраўнік НАУ Павел Латушка адрасуе пытанні мітрапаліту Веніаміну. У мяне пытанне і да Яго Высокапраасвяшчэнства мітрапаліта, які ў дзень Вялікдня прымаў каго? Чалавека, які прыйшоў у царкву, каб пакаяцца, папрасіць прабачэння за грахі? Ці чалавека, які самапрызначыў сябе прэзідэнтам? І мы таксама чакаем, што і царква павінна сказаць, як яна ставіцца […]

“Злодейство твоё обрушится на тебя”. Гісторыя валанцёркі, якая выходзіла на акцыі з цытатамі з Бібліі
Гамяльчанку Ларысу Сауціну судзілі за ўдзел у акцыі, якая прайшла ў Гомелі 27 верасня. Тады ўвесь Інтэрнэт абляцелі кадры, на якіх супрацоўнікі АМАП для разгону мірных дэманстрантаў выкарысталі светлашумавую ракетніцу і газ. Ларыса ў той дзень выйшла на пратэст з плакатам са словамі са Святога Пісання: “Вот гряду скоро, чтобы воздать каждому по делам его”. […]

Крымінальная справа распачата супраць Андрэя Аўсіевіча, сына гарадзенскага святара
5 траўня ў Telegram-канале МУС Беларусі з’явіўся ролік з гарадзенцам Андрэем Аўсіевічам: ён быў затрыманы за каментары ў інтэрнэце, якія абразілі міліцыянтаў. «На 26-гадовага беспрацоўнага жыхара абласнога цэнтру выйшлі аператыўнікі рэгіянальнага ўпраўлення ГУБАЗіК. У лістападзе і снежні мінулага года малады чалавек у дэструктыўных тэлеграм-каналах абразіў участковага інспектара, а таксама пагражаў расправай міліцыянтам, уключаючы АМАП, іх […]

Беларускія прапаведнікі і палітыка
На мінулым тыдні на канале “Хрысьціянскай візіі” пачалося апытаньне пра тое, як прапаведнікі розных канфесій рэагуюць на палітычны крызіс у Беларусі. Трэба ўдакладніць, што гаворка ідзе не пра грамадскую пазіцыю сьвятароў і супольнасьцяў увогуле, а толькі пра тэмы, якія гучаць на пропаведзях падчас храмавых набажэнстваў. Апытаньне не прэтэндуе на паўнавартаснае сацыялагічнае дасьледваньне, але яго рэзультаты […]

Біскуп Буткевіч віншуе праваслаўных вернікаў Беларусі з Пасхай Хрыстовай
Напярэдадні свята Пасхі Хрыстовай, якое вернікі Беларускай Праваслаўнай Царквы сёлета адзначаюць 2 мая, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч кіруе святочнае віншаванне і пажаданні праваслаўным братам і сёстрам. У лісце, адрасаваным Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату піша: Ваша Высокапраасвяшчэнства! Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў […]

Наста Дашкевіч: “Як можна чалавеку зноў адмовіць у ягонай Боскай сутнасці? Аказалася, што можна”
Пра нялюдскія ўмовы ў ізалятары Мінскага раёна для затрыманых па палітычных артыкулах піша ў сваім фэйсбуку Наста Дашкевіч: яе мужа Змітра Дашкевіча затрымалі ў пятніцу, 23 красавіка, ля Курапат. Учора прайшоў суд, вырак — 20 сутак арышту. У нашай краіне прасцей быць алкаголікам і дэбашырам, чалавекам, які б’е сваю жонку ці заводзіць бойкі ў грамадскіх месцах, чым […]

Пратаярэй Георгі Рой: “Памолімся, каб мы ня сталі падобныя да людзей, якія заўтра будуць казаць “Распні!”
Пропаведзь пратаярэя Георгія Роя ў Пакроўскім кафедральным саборы ў Горадні: “У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа! Дарагія браты і сёстры, сёньня мы сьвяткуем Уваход Гасподні ў Ерусалім. Гасподзь дабравольна ідзе ў той горад, да тых людзей, якія Яго прыб’юць да Крыжа, якія будуць зьдзекавацца з Яго і заб’юць Яго. Ідзе бязгрэшны, каб прыняць […]