Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Па-беларуску

Фота з інтэрнэту ўзрушылі вернікаў Чырвонага касцёла — яны кінуліся ратаваць пакінутыя ў храме рэчы. Новы пробашч пракаментаваў сітуацыю

Фота з інтэрнэту ўзрушылі вернікаў Чырвонага касцёла — яны кінуліся ратаваць пакінутыя ў храме рэчы. Новы пробашч пракаментаваў сітуацыю

У сацыяльных сетках з’явіліся фота рэлігійных рэчаў, пакінутых у храме — ім пагражала утылізацыя. Вернікі хутка адрэагавалі і пачалі самастойна ратаваць Бібліі, малітоўнікі, абразы, партрэт фундатара касцёла Эдварда Вайніловіча, лекцыянарыі. Частка гэтых рэчаў ужо знаходзілася ў кантэйнерах для смецця. Паводле слоў новага пробашча парафіі Святых Сымона і Алены, ксяндза Францішка Рудзя, інфармацыя пра ўтылізацыю рэлігійных […]

Чытаць далей
Хрысціянства і Біблія дапамагалі Зянковічу вытрымаць зняволенне

Хрысціянства і Біблія дапамагалі Зянковічу вытрымаць зняволенне

У інтэрв’ю польскаму ТВ Рэспубліка былы палітвязень Юрый Зянковіч распавёў (даём спасылку на адпаведную частку размовы), як ў зняволенні знаходзіў спосабы захаваць моц духу і не зламацца. Ён прызнаўся, што яму дапамагала тры рэчы: вывучэнне іспанскай мовы, вяртанне да матэматыкі, а таксама вера. Асаблівую падтрымку, паводле яго слоў, давала хрысціянства і чытанне Бібліі.

Чытаць далей
Кардынал Гуджэроці ў хуткім часе наведае Беларусь

Кардынал Гуджэроці ў хуткім часе наведае Беларусь

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Папа Леў XIV прызначыў кардынала Клаўдыё Гуджэроці, прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, сваім спецыяльным пасланнікам (легатам) на ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі, якія адбудуцца 18 кастрычніка 2025 года. Падрабязней — Vatican News Клаўдыё Гуджэроці – вядомы ў Беларусі іерарх, ён служыў у нашай краіне Апостальскім нунцыем у 2011-2015 гадах, […]

Чытаць далей
Папскі рыцар адкрыў сетку алкакрам «Дуб зялёны»

Папскі рыцар адкрыў сетку алкакрам «Дуб зялёны»

Бізнэсмэн Аляксандр Зайцаў, рыцар Ордэна св. Грыгорыя Вялікага, запускае новы бізнэс разам з Віктарам Лукашэнкам. Сетка крамаў абвесціла «вялікае падарожжа па гарадах Беларусі». Таварны знак «Дуб зялёны» Зайцаў зарэгістраваў на сябе асабіста ў ліпені 2023 года, даведалася @buroBY. Першая крама алкагольных напояў адкрылася на радзіме ўласніка ў Пружанах. Аляксандр Зайцаў атрымаў тытул рыцара Ордэна св. […]

Чытаць далей
Інстаграм-профіль праекта «Беларускі мартыралог» прызнаны «экстрэмісцкім»

Інстаграм-профіль праекта «Беларускі мартыралог» прызнаны «экстрэмісцкім»

5 жніўня 2025 года суд Савецкага раёна Мінска прызнаў інфармацыйную прадукцыю інстаграм-акаўнта belarusianmartyrology «экстрэмісцкай». «Беларускі мартыралог» — гэта больш за 1000 партрэтаў палітвязняў Беларусі, створаных мастачкай Ксішай Ангелавай. Праект рэалізуецца ініцыятывай «Хрысціянская візія» пад каардынацыяй Наталлі Гарковіч і прысвечаны захаванню памяці пра рэпрэсаваных, сведчанням іх мужнасці і стойкасці. Выстава партрэтаў пабывала ў розных краінах, у […]

Чытаць далей
«Рускае праваслаўе праваліла тэст і размянялася на мерседэсы»: айцец Аляксандр Кухта — пра веру, царкоўнае маўчанне і вайну

«Рускае праваслаўе праваліла тэст і размянялася на мерседэсы»: айцец Аляксандр Кухта — пра веру, царкоўнае маўчанне і вайну

Праваслаўны святар з Беларусі Аляксандр Кухта — адзін з першых айцоў-блогераў, які выкарыстоўвае YouTube для адкрытага дыялогу пра веру і сумленне. Яго канал «Batushka ответит» ператварыўся ў пляцоўку супраціву афіцыйнай царкоўнай рыторыцы. Кухта падтрымліваў пратэстоўцаў у 2020 годзе, сведчыў пра катаванні, а напярэдадні ўварвання Расіі ў Украіну пакінуў Беларусь. Цяпер служыць у беларускім прыходзе Канстанцінопальскага […]

Чытаць далей
Ціск на Каталіцкі Касцёл узмацняецца: тэалагіня Наталля Васілевіч для “Радыё Рацыя”

Ціск на Каталіцкі Касцёл узмацняецца: тэалагіня Наталля Васілевіч для “Радыё Рацыя”

Прысуд ксяндзу Анджэю Юхневічу пакінулі ў сіле — 13 гадоў зняволення. Таксама не апраўдаліся надзеі на вызваленне ксяндза Генрыха Акалатовіча, які адбывае 11 гадоў. Чырвоны касцёл у цэнтры Менску застаецца зачыненым для вернікаў ужо амаль тры гады. На гэтым тле беларускі рэжым адкрывае амбасаду ў Ватыкане. Сітуацыю пракаментавала для “Радыё Рацыя” тэалагіня Наталля Васілевіч, мадэратарка […]

Чытаць далей
«Хадзіць у царкву могуць сёння дазволіць, а заўтра забараніць»: Наталля Васілевіч пра пераслед вернікаў у Беларусі

«Хадзіць у царкву могуць сёння дазволіць, а заўтра забараніць»: Наталля Васілевіч пра пераслед вернікаў у Беларусі

У інтэрв’ю «Салідарнасці» тэалагіня і праваабаронца Наталля Васілевіч распавядае пра тое, як беларуская ўлада пераследуе людзей за веру, ламая іх права на свабоду сумлення. З 2020 года пад рэпрэсіі трапілі дзясяткі святароў і дзясяткі вернікаў розных канфесій — і гэта толькі вядомыя выпадкі. Але і за кратамі, і на волі вера для многіх становіцца апошнім […]

Чытаць далей
Згарэў храм, дзе служыў палітзняволены святар

Згарэў храм, дзе служыў палітзняволены святар

Свята-Міхайлаўскі храм ў Сцяпанках Жабінкаўскага раёна, унікальны помнік драўлянага барока XVIII стагоддзя, згарэў ўшчэнт 25 ліпеня. Гэта была адзіная царква у ваколіцах, што ацалела падчас савецкага пераследу, і адна з тых, што прэтэндавала на ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Да 2020 года у гэтым храме настаяцелем быў праваслаўны святар Сяргей Рэзановіч. У снежні 2020 […]

Чытаць далей

Таксама можа быць цікава