Па-беларуску
Месяц без Вітольда Ашурка. Грэка-каталіцкая парафія Антвэрпэна рыхтуецца ўсталяваць памятную шыльду ў яго гонар
Іван Майсейчык, пробашч беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Антвэрпэне, заклікае дапамагчы ўшанаваць памяць Вітольда Ашурка ў храме: “Гераічная смерць Вітольда Ашурка 30 дзён таму назад (21 траўня 2021) у засценках рэжымнай катавальні, ягонае ахвярнае жыццё, высокае маральнае сведчанне і глыбокая каталіцкая вера проста забавязвае нас да ўшанавання ягонай памяці ў нашым храме і па ўсёй чыста […]
“Час прачнуцца дзеля Беларусі”. Аўтарытэтны польскі каталіцкі часопіс заклікае да большай падтрымкі беларусаў
Новы нумар аўтарытэтнага польскага каталіцкага часопіса “Przewodnik katolicki” выходзіць з рэдакцыйным артыкулам “Час прачнуцца дзеля Беларусі”. “Вокладка гэтага нумара нашага часопіса з’яўляецца своеасаблівым маніфестам. Мы хочам выказаць падтрымку беларусам у іх барацьбе за свабоду. Хацелася б адразу адзначыць, што гаворка ідзе не пра тое, каб заклікаць да сумлення нашага ўраду і міжнароднай супольнасці, гаворка ідзе […]
“Беларус беларусу беларус”. Ксёндз Вячаслаў Барок разважае пра сэнс салідарнасьці
Грэшны чалавек і жыццёвыя прынцыпы мае грэшныя. Чалавек жа, які вызваляецца ад зла, жыццёвыя прынцыпы таксама меняе. Каін, пасля забойства свайго брата, агучыў свой прынцып так: „хіба я вартаўнік брату майму?”(Быццё 4,10). На пытанне Бога: “дзе брат твой?” Каін напачатку казаў: “не ведаю”. Безумоўна, калі не свядома, то на ўзроўні падсвядомасці кожны разумее, што гэта […]
Каталіка Віталя Шаталава ў міліцыі зьбівалі за яго тату са сьвятым Янам Паўлам ІІ
Каталік з Магілёва Віталь Шаталаў перажыў катаванні, выехаў у Прагу на рэабілітацыю. Ён расказаў Радыё Свабода пра тое, што перажыў у ноч затрымання, як уцёк са шпіталя і паразважаў пра пратэсты, іх сілу і слабасць. Ён расказаў, што адной з прычынаў жорсткага абыходжання з ім з боку міліцыянтаў стала яго рэлігійная прыналежнасць і вера. “Я […]
Місіянер Руслан Яроцкі расказаў «Белсату» пра тое, чаму не маўчаў, калі бачыў беззаконне.
Праваслаўны місіянер у Афрыцы Руслан Яроцкі, былы супрацоўнік Гродненскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, расказаў “Белсату”, чаму не маўчаў, калі бачыў гвалт і беззаконне, а таксама падтрымку ўлады з боку вышэйшай іерархіі БПЦ. Яроцкі, які быў вымушаны звольніца і з’ехаць з краіны, плануе наступныя місіянерскія паездкі ў Афрыку. https://3beltv.eu/news/18-06-2021-shmat-asobau-prosta-perastali-hadzits-u-tsarkvu-misiyaner-yarotski-ab-pravaslaui-padchas-palitychnaga-kryzisu/
У Дзюсэльдорфе на акцыі салідарнасьці беларусы Нямеччыны выканалі песьню, прысьвечаную Раману Бандарэнку
У Дзюсэльдорфе на акцыі салідарнасьці беларусы Нямеччыны выканалі прысьвечаную Раману Бандарэнку песьню “Выхаджу я”, версію твора Леанарда Коэна “Алілуя”, які адпачатку ня меў рэлігійнага зьместу, але са зьмененым тэкстам нярэдка выконваецца ў храмах па ўсім сьвеце.
3 ліпеня ўлады ў Беларусі загадалі усім маліцца!
Як трывога – так да Бога.Улада загадала ўсім маліцца… Цэрквам, касцёлам, малітоўным дамам, мячэцям, сінагогам – усім малітву арганізаваць. А ўсім працоўным калектывам – прыняць масавы ўдзел. Гаворка ідзе пра заклік дзяржаўных уладаў правесці раніцай 3 ліпеня “Малітву за Беларусь”. Адпаведнае пісьмо было напісана апаратам упаўнаважанага па справах рэлігій. Здаецца, добрая ініцыятва. Аднак ёсць свае […]
Моладзь, пратэсты і нашы каштоўнасці: супольны роздум тэлеграм канала Каталіцкая Беларусь: адраджэнне і Задзiночання беларускіх студэнтаў (ЗБС)
Мы шмат разоў задумваліся пра тое, якое ж месца ў цяперашнім змаганні за незалежнасць ад дыктатуры павінна займаць моладзь, у тым ліку, каталіцкая. Рыхтуючы нашы тэксты, мы звярталіся да такіх хрысціянскіх каштоўнасцяў як міласэрнасць, усёдаравальная любоў ( тут і тут ), спачуванне і ўзаемадапамога. Вельмі рады, што адказы ў цэлым супадаюць з нашай думкай.Спадзяёмся, што […]
Ад мамы Францішка Севярынца папу Францішку
14 чэрвеня 2021 Ваша Святасць, глыбокапаважаны Папа Францішак, Я б не адважылася пісаць да Вас, калі б не трагічныя падзеі, якія адбываюцца ў маёй дарагой Беларусі і ў маёй сям’і. Я звяртаюся да Вас, каб распавесці гісторыю маленькага хлопчыка Францішка і яго таты. Мы жывем у сталіцы Беларусі ў Менску. Калі мы з мужам даведаліся, […]