Па-беларуску

“Як часта паўтарае наш прэзідэнт”. Арцыбіскуп Станеўскі ў чарговы раз працытаваў Лукашэнку
Падобна, гэта ўжо становіцца традыцыяй. “Як часта паўтарае наш прэзідэнт – мы так, але што для дзяцей? Любавацца, захаваць – каб на гэтую прыгажосць маглі глядзець не толькі нашыя дзеці, але і ўнукі”, – сказаў мітрапаліт мінска-магілёўскі падчас адзначэння Дня св. Губерта ў Лепелі. Арцыбіскуп Станеўскі ўжо цытаваў Лукашэнку падчас святкавання 85-ці годдзя Мінскай вобласці, […]

Прэс-сакратар польскага епіскапата: «Касцёл Беларусі — не забыты»
«Калі хрысціяне церпяць, за іх варта маліцца, а калі патрабуюць матэрыяльнай падтрымкі, то падтрымліваць матэрыяльна», — адказаў кс. Лешэк Гэнсяк на пытанне Белсату пра стаўленне польскага Касцёлу да рэпрэсіяў супраць святароў і вернікаў ў Беларусі. У Польшчы ў 16-ы раз праходзіць Дзень салідарнасці з пераследаваным Касцёлам. Падчас прэсавай канферэнцыі, дырэктар польскай секцыі Папскай асацыяцыі «Дапамога […]

Святыя падмены
На канец кастрычніка — пачатак лістапада прыпадае святкаванне памяці беларускіх навамучанікаў. У 1937 годзе менавіта на гэтыя даты прыпала найбольшая хваля забойстваў і арыштаў святароў і вернікаў у Беларусі. Дзень памяці навамучанікаў быў усталяваны ў беларускім царкоўным календары з 2011 года. Больш за ўсё пра гэта хадайнічаў святой памяці Гродзенскі архіепіскап Арцемій, і яго прапанова […]

Беларускія хрысціянскія супольнасці далучаюцца да Ночы расстраляных паэтаў
У ноч з 29-га па 30-е кастрычніка 1937 года ў Мінску было расстраляна больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі – выбітных дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадкіх дзеячаў. Тая трагічная ноч увайшла у гісторыю пад назвай – Ноч расстраляных паэтаў. Многія беларускія асяродкі прымеркавалі да гэтага дня шэраг мерапрыемстваў – літаратурнага, грамадскага, а […]

Два гады дзяржрамонта ў Чырвоным касцёле: выламаныя дзверы, разбураюцца іконы
Камітэт рымска-каталіцкай парафіі святых Сымона і Алены ў Менску яшчэ ў ліпені звярнуўся з адкрытым лістом да Наталлі Пяткевіч — першай намесніцы кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Вернікі нагадалі ёй, што храм пабудаваны на асабістыя сродкі каталіцкага дзеяча, графа Эдварда Вайніловіча. І быў прызначаны служыць усіх ахвочым узносіць малітвы Госпаду. Мінгарвыканкам жа зачыніў і апячатаў касцёл […]

23 кастрычніка за «экстрэмізм» судзілі каталіцкую верніцу з Браслава Анжаліку Пілат
Пра гэта паведамляе канал «Витебск, я гуляю». Анжаліка — выпускніца факультэта беларускай філалогіі і культуры, працуе цяпер спецыялістам па сацрабоце ў ТЦСАН Браслаўскага раёна. А таксама яна каталіцкая верніца і парафіянка храма Маці Божай Валадаркі Азёр, член журы дэканальнага конкурсу на веданне св. Пісання ў Браславе, актыўная ўдзельніца каталіцкіх пілігрымак, пісала артыкулы для каталіцкіх смі […]

Небяспечны дом. Што зараз адбываецца ў Беларусі?
Захопніцкая вайна Расіі супраць Украіны вельмі часта засланяе крытычную сітуацыю ў суседніх краінах, такіх як Беларусь. Фундаментальным правам чалавека, такім як свабода выказвання меркаванняў, надаецца ўсё менш увагі, піша Алесь Папко. «Хрысьціянская Візія» зрабіла пераклад разважанняў каталіцкага студэнта ў Нямеччыне аб палітычным пераследзе каталіцкіх вернікаў у Беларусі у нямецкім анлайн часопісе. «Адкуль ты родам, яшчэ […]

Ватыкан: Біскуп Яшэўскі прыняў удзел у сустрэчы членаў Сінода, якія размаўляюць па-польску
На мерапрыемстве прысутнічаў таксама кіраўнік УГКЦ арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук. Сустрэча адбылася па ініцыятыве папскага элемазінарыя, кардынала Конрада Краеўскага. Біскуп Яшэўскі – прадстаўляе Беларусь на Сінодзе, які адбываецца ў Ватыкане на працягу 2021-2024 гадоў і прысвечаны тэме сінадальнасці. На сённяшні дзень Сінод пачаў працу над сваім выніковым дакументам.

Біскуп Яшэўскі распавёў дэталі сваёй асабістай размовы з папам Францішкам
“Асноўная ўвага была нададзена наладжванню дыялога з дзяржаўнымі ўладамі і магчымасцям ажыццяўлення рэлігійнай дзейнасці ва ўмовах абясцэньвання ў сучасным свеце хрысціянскіх каштоўнасцяў” Два тыдні таму Магілёўскі біскуп паведаміў, што меў магчымасць пагутарыць з Пантыфікам адзін на адзін. У інтэрв’ю Ватыканскаму Радыё беларускі іерарх распавёў дэталі той гутаркі. Паводле біскупа Яшэўскага, папа цікавіўся як можна падтрымаць […]