Па-беларуску
Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня
Ціханоўская: «Прыміце мае сардэчныя віншаванні са святам. Раство – гэта дзень міру і радасці. Сёння ў сэрцах хрысціян гучаць словы, якімі анёлы абвясцілі віфлеемскім пастухам аб Нараджэнні Збаўцы: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі!» На нашай роднай беларускай зямлі супакою зараз няма. Злачынны рэжым аб’явіў уласнаму народу вайну без правілаў. […]
Хрыстос нарадзіўся!
25 снежня католікі, пратэстанты, а таксама праваслаўныя вернікі з 10 Памесных Цэркваў святкуюць Нараджэнне Хрыстова. Хрысціяне вераць, што Бог стаў чалавекам, каб чалавек стаў Богам. Чалавек для Бога настолькі каштоўны, што Ён дзеля нашага вызвалення з палону граху Сам прыйшоў на зямлю як безабароннае Дзіцятка. На іконах, карцінах, паштоўках мы бачым, як ляжыць у яслях […]
Беларуская хрысціянская дэмакратыя шчыра віншуе ўсіх вернікаў, хто сёння святкуе Божае Нараджэнне
У гэтыя змрочныя часы, як ніколі лепш адчуваеш падзеі 2000-гадовай даўніны. Калі ашалелы тыран быў гатовы пайсці на любыя злачынствы дзеля захавання сваёй улады. Калі нават Святая Сям’я не магла знайсці месца на Радзіме і была вымушаная бегчы за мяжу. Але ва ўсім тым жаху свету прыйшоў Збаўца, які перамог самую смерць. Таму жадаем усім […]
Перамовы з рэжымам Лукашэнкі: падставіць другую шчаку? Ксёндз Вячаслаў Барок на Еўрарадыё
Нечаканы ракурс: разглядаем ідэю “перагортвання стаорнкі” з хрысціянскага гледзішча. Ідэя перамоваў з беларускім рэжымам для ўратавання і вызвалення палітвязняў, здаецца, гучыць вельмі па-хрысціянску! Ксёндз Вячаслаў Барок дапамагае разабрацца.
“Калі ласка, не здавайцеся”
Лідэркі Евангелічнай Царквы ў Германіі напісалі лісты беларускім палітычным зняволеным: Алесю Бяляцкаму, Алане Гебрэмарыям і Вользе Залатар. Шаноўны спадар Бяляцкі, мяне завуць Кірстэн Ферс, і я пішу Вам з Германіі. Я біскуп Гамбурга і намесніца старшыні Рады Евангелічнай Царквы ў Германіі. Год таму, як пратэстанцкая Царква, мы разам з Вамі і Вашай арганізацыяй «Вясна», Беларускім […]
Сустрэча Макея, Ёзіча і Станеўскага: старт размарозкі адносінаў Касцёла і рэжыму
устрэча Макея, Ёзіча і Станеўскага: старт размарозкі адносінаў Касцёла і рэжыму 21 снежня нунцый Ёзіч і арцыбіскуп Станеўскі сустрэліся з міністрам Макеем. Гэта першая афіцыйная сустрэча высокага прадстаўніка ўладаў з новапрызначаным мітрапалітам. Ходзяць чуткі, што арцыбіскуп Станеўскі ўжо сустракаўся з Макеем прыватна, але публічна пра такія сустрэчы не было звестак. Апошнім афіцыйным кантактам мітрапаліта Мінска-Магілёўскага […]
Сына гарадзенскага святара Андрэя Аўсіевіча праваабаронцы сёння прызналі палітвязнем
Сына гарадзенскага святара Андрэя Аўсіевіча праваабаронцы сёння прызналі палітвязнем. Ён асуджаны на тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Прамова Святланы Ціханоўскай падчас візіту ў беларускую царкву ў Антвэрпэне (Бельгія)
Шаноўнае спадарства! Дарагія сябры! Шчыра вітаю вас — беларусаў Бельгіі, якія застаюцца патрыётамі роднай зямлі. Я ўдзячная вам за гонар наведаць беларускую царкву ў Антвэрпэне. Ваша супольнасць, вядомая далёка за межамі дыяспары, з’яўляецца часткай парафіі Святога Сэрца — і менавіта вобраз Сэрца, на маю думку, з’яўляецца надзвычай знакавым для нас. Сэрцайка было адным з сімвалаў […]
Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі ў грэка-каталіцкай парафіі Антвэрпэна
Учора, у дзень абвяшчэньня прысуду па “справе Ціханоўскага”, Сьвятлана Ціханоўская наведала грэка-каталіцкі прыход у Антвэрпэне і сустрэлася з беларусамі Бельгіі. Менавіта ў гэтым храме на сабраныя талакою грошы быў створаны крыж у памяць пра Вітольда Ашурка і іншых ахвяраў дзяржаўнага тэрору ў Беларусі. Таксама супольнасьць падтрымлівае памяць пра Міколу Равенскага, аўтара музыкі духоўнага гімна “Магутны […]