Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Па-беларуску

Святлана Ціханоўская сустрэлася з дыпламатамі, сярод якіх быў і Апостальскі нунцый

Святлана Ціханоўская сустрэлася з дыпламатамі, сярод якіх быў і Апостальскі нунцый

Беларуская лідарка Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу ў Вільні з амбасадарамі і кіраўнікамі дыпламатычных місій 25 краін. Адным з удзельнікаў быў Апостальскі нунцый у Літве, Латвіі і Эстоніі арцыбіскуп Георг Генсвайн. Гэта першая вядомая сустрэча прадстаўніка Святога Пасаду з беларускімі дэмакратычнымі сіламі на такім узроўні. На брыфінгу абмяркоўваліся пытанні вызвалення беларускіх палітвязняў, падтрымка незалежных медыя і […]

Чытаць далей
Каталічка, якая пацярпела ад палітычнага пераследу, захварэла на рак

Каталічка, якая пацярпела ад палітычнага пераследу, захварэла на рак

Людміла Паўлоўская была вымушана пакінуць Беларусь у чэрвені 2023 года. Негледзячы на ўсе цяжкасці пераезду жанчына захоўвала аптымістычны настрой. На жаль, лёс склаўся такім чынам, што ў 2024 у жанчыны здыягназавалі рак. Цяпер яна праходзіць курс хіміятэрапіі і праз паслабленнае здароўе не можа забяспечыць сябе неабходнымі сродкамі на пражыванне. Падтрымаць Людмілу можна па гэтай спасылцы. […]

Чытаць далей
Аляксандар Шрамко пракаментаваў сустрэчу Лукашэнкі з кіраўнікамі канфэсіяў

Аляксандар Шрамко пракаментаваў сустрэчу Лукашэнкі з кіраўнікамі канфэсіяў

Са святаром пагутарыла Радыё Свабода. Праваслаўны святар Аляксандр Шрамко прааналізаваў мерапрыемства, якое адбылося ўчора ў Палацы Незалежнасці і адзначыў, што ў выказваннях Лукашэнкі яўна гучала хваляванне: ён заклапочаны тым, каб не паўтарыліся падзеі 2020 году. «Ён узгадвае, што ў 2020 годзе нават святары выйшлі на пратэсты. І ўлады зрабілі ўсё, каб дабіцца замены кіраўнікоў асноўных […]

Чытаць далей
Газета гродзенскіх католікаў адрэагавала на дэмарш прадстаўніка БПЦ падчас экуменічнага набажэнства

Газета гродзенскіх католікаў адрэагавала на дэмарш прадстаўніка БПЦ падчас экуменічнага набажэнства

На першай паласе новага нумара з’явілася фота ўдзельнікаў без дэлегата ад праваслаўнай царквы з тытулам “Знайсці страчанае адзінства”. Нагадаем, што ўпершыню на штогадовым экуменічным набажэнстве ў Гродне крэсла для прадстаўніка праваслаўных пуставала. Пасланнік арцыбіскупа Антонія Дароніна сеў асобна ад прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій па-за прэзбітэрыем. “Не павінна быць месца спробам навязаць штучнае “адзінства”, – напісаў […]

Чытаць далей
На малітве аб еднасці хрысціян у Гродне прадстаўнік БПЦ дэманстратыўна не сеў ля грэка-католіка

На малітве аб еднасці хрысціян у Гродне прадстаўнік БПЦ дэманстратыўна не сеў ля грэка-католіка

Упершыню на штогадовым мерапрыемстве ў Гродне крэсла для прадстаўніка праваслаўных пуставала. Пасланнік арцыбіскупа Антонія Дароніна сеў асобна ад прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій па-за прэзбітэрыем. Да гэтага ўпершыню БПЦ прадстаўляў не святар, а семінарыст Мінскай Духоўнай Семінарыі. “Не павінна быць месца спробам навязаць штучнае “адзінства”, – напісаў у лісце да ўдзельнікаў арцыбіскуп Даронін, – “гісторыя паказвае, […]

Чытаць далей
Святлана Алексіевіч дала інтэрв’ю ватыканскаму часопісу

Святлана Алексіевіч дала інтэрв’ю ватыканскаму часопісу

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры дала інтэрв’ю Donne Chiesa Mondo — жаночаму часопісу пры ватыканскай газеце L’Osservatore Romano. У размове закранаецца грамадская роля рэлігіі. Пісьменніца адзначае, што ёй «не спадабалася» асвячэнне зброі праваслаўнымі святарамі ў Маскве, бо «царква не можа бласлаўляць гвалт», і з павагай згадвае каталіцкіх святароў, якія давалі прытулак пратэстоўцам падчас беларускай рэвалюцыі […]

Чытаць далей
Візуальны аповед пра верніка, вымушанага збягаць з Беларусі з-за рэпрэсій

Візуальны аповед пра верніка, вымушанага збягаць з Беларусі з-за рэпрэсій

Мастачка Čužanica намалявала для «Хрысціянскай візіі» ў стылі дыджытал-арт візуальны аповед пра Алеся Мінчука – прататыпам героя стаў ейны сябра, праваслаўны багаслоў і служка царквы, які быў арыштаваны і вымушаны выехаць на чужыну.

Чытаць далей
Праваслаўны іерарх і пробашч каталіцкай катэдры ў Гродне заклікалі вернікаў прыйсці на выбары

Праваслаўны іерарх і пробашч каталіцкай катэдры ў Гродне заклікалі вернікаў прыйсці на выбары

На нядзельнай Літургіі ў дзень выбараў арцыбіскуп Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній Даронін і ксёндз-канонік Ян Кучынскі, пробашч гродзенскай парафіі святога Францішка Ксаверыя звярнуліся да паствы з заклікам прыйсці на выбары. «За каго галасаваць, гэты ўжо кожны з нас павінен вырашыць сам. Але трэба пайсці і прагаласаваць, каб аддаць свой голас за таго кандыдата, якога я […]

Чытаць далей
Нават віцэ-дэкан двух дэканатаў: ксяндзы працягваюць «рэкламаваць» датэрміновае галасаванне

Нават віцэ-дэкан двух дэканатаў: ксяндзы працягваюць «рэкламаваць» датэрміновае галасаванне

Згодна з новымі нормамі каталіцкія святары павінны браць дазвол у біскупа для выступленняў у медыяпрасторы. Невядома, ці згадзіўся біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, але святары з яго дыяцэзіі распачалі «рэкламаваць» датэрміновае галасаванне ў СМІ. Дзятлаўская газета паведаміла, што ксёндз Андрэй Пышынскі, віцэ-дэкан Дзятлаўскага і Навагрудскага дэканатаў, загадзя наведаў выбарчы ўчастак у будынку Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта. […]

Чытаць далей

Таксама можа быць цікава