Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Па-беларуску

Placeholder

Біскуп Касабуцкі: “Я быў моцна перакананы што людзі здольныя рабіць высновы з урокаў гісторыі”

Хрысціянская візія

На сваёй старонцы ў Facebook ён напісаў (скарочана): “Сёння вайна зусім побач… У дзяцінстве і ў юнацкія гады я быў моцна перакананы, што на нашых землях ніколі не паўторыцца тое, што было ў саракавыя гады мінулага стагоддзя, што людзі здольныя рабіць высновы з урокаў гісторыі і не паўтараць жудасныя памылкі… Сёння мы зноў пачулі гэта […]

Чытаць далей
Placeholder

Гродзенскія манахіні ўсю ноч маліліся за мір ва Украіне

Хрысціянская візія

Сястра Клара Волчэк, прадстаўніца каталіцкай Кангрэгацыі назарэтанак, паведамляе пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook.

Чытаць далей
Placeholder

Дзяржаўны Сакратар папы: пачалася рассійская ваенная аперацыя на тэрыторыі Украіны

Хрысціянская візія

Дзяржаўны Сакратар папы: пачалася рассійская ваенная аперацыя на тэрыторыі Украіны У сваёй прамове Кардынал Паралін сказаў, што “трагічныя сцэнарыі якіх мы ўсе баяліся робяцца рэчаіснасцю”. Ён заклікаў уцягнутыя бакі “ўстрымацца ад любых дзеянняў, якія прычыняць яшчэ большыя пакуты насельніцтву, дэстабілізуюць суіснаванне паміж дзяржавамі і дыскрэдытуюць міжнароднае права”.

Чытаць далей
Заява групы «Хрысціянская візія» наконт ваеннай агрэсіі супраць брацкай Украіны і ўдзелу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў ёй

Заява групы «Хрысціянская візія» наконт ваеннай агрэсіі супраць брацкай Украіны і ўдзелу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў ёй

Хрысціянская візія

24 лютага 2022 Сёння раніцай пуцінскі рэжым здзейсніў ваенную агрэсію супраць Украіны. Адным з плацдармаў гэтай агрэсіі стала тэрыторыя Рэспублікі Беларусь. Мы, святары, багасловы і актыўныя міране Праваслаўнай, Рымска- і Грэка-Каталіцкай, Англіканскай і Евангельскіх Цэркваў рэзка асуджаем агрэсію рэжыму Пуціна супраць Украіны. Імем Ісуса Хрыста заклікаем спыніць напад і спыніць ваенную агрэсію! Мы абураныя антыканстытуцыйнымі […]

Чытаць далей
Placeholder

Святая вайна і грэшны мір?

Вячаслаў Барок

Тысячы разоў няхай будзе праклята вайна! Сёння, а пятай раніцы 24га лютага 2022г., расійскія войскі здзейснілі ўварванне на ўсёй тэрыторыі Украіны. Вайна, якая цягнецца ўжо восем гадоў, перайшла да новай фазы. Эскалацыя канфлікту паказвае, што са злом ніколі немагчыма дамовіцца. Дамовіцца могуць людзі паміж сабой. Надзея ж на згоду расейваецца, калі хтосьці забывае, што ён […]

Чытаць далей
Placeholder

Святы-Лісавеценскі манастыр выклаў віншаванне з картай чужой краіны, у чужых колерах і з чужымі вайскоўцамі

Хрысціянская візія

Відаць, нармалізаваным беларускім царкоўным уладам сёння далі загад урачыста адзначыць абсалютна нецаркоўнае, а з улікам кантэксту і нехрысціянскае свята – дзень савецкай арміі, які яшчэ чамусьці называецца Днём абаронцаў Айчыны. У Горадні праваслаўны епіскап Антоній, прызначаны замест звольненага Арцемія, са сваім сакратаром і лютэранскім пастарам усклалі разам з дэпутатамі і ўсякімі чыноўнікамі кветкі. У Менску […]

Чытаць далей
Placeholder

Арцыбіскуп Станеўскі нагадаў пра права народаў на самаабарону

Хрысціянская візія

Сёння, падчас малітвы за абаронцаў Айчыны, мітрапаліт паразважаў над 79-ым артыкулам канстытуцыі Gaudium et Spes. “Калі ўжо няма міжнародных спосабаў і арганізацый якія могуць сказаць: “Стоп, далей нельга”, калі ўжо прымянілі ўсе дыпламатычныя метады, то кожная дзяржава мае права на абарону”. Таксама іерарх прыгадаў словы папы Яна Паўла ІІ, што вайскоўцы павінны мець прагненне абараняць […]

Чытаць далей
Placeholder

Біскуп Міхал Яноха з Варшавы сустрэўся з беларусамі

Вячаслаў Барок

20 лютага 2022 г. у Варшаве ў касцёле святога Аляксандра, што на плошчы Трох Крыжоў, дапаможны біскуп Міхал Яноха сустрэўся з беларусамі. Пад-час малітвы, прамаўляючы Божае слова, казаў “пачувайцеся як у сябе дома”. Тлумачачы адно з самых непростых евангельскіх прыказанняў, любіць ворагаў, падкрэсліў, што нам, беларусам, не трэба тлумачыць, хто такія ворагі, бо ў Беларусі […]

Чытаць далей
Placeholder

Вольга Севярынец распавяла пра спатканне з Паўлам

Хрысціянская візія

“Цікава, колькі ўсяго можа вытрымаць чалавечае сэрца. Кожны раз здзіўляюся. Прыслухаешся. Трывае? І праўда, трывае. А здавалася, больш не вытрымае. Праз сэрца як праз сітца… Кап, кап, кап, сок з роспачы, надзеі, болю і шчасця… Пакой напоўнены зімовым мяккім святлом, так што амаль не відаць закратаваных вокнаў, і сонечныя зайчыкі кладуцца на твары трох цалкам […]

Чытаць далей

Таксама можа быць цікава