Па-беларуску

«Гэта ніяк не паўплывае на нашу працу» — Наталля Гарковіч пра прызнанне «Хрысціянскай візіі» «экстрэмісцкім фармаваннем»
Тэалагіня і актывістка «Хрысціянскай візіі» Наталля Гарковіч у каментары для «Радыё Рацыя» адзначыла, што рашэнне беларускіх уладаў аб прызнанні міжканфесійнай ініцыятывы экстрэмісцкім фармаваннем не паўплывае на працу яе ўдзельнікаў: «Усе нашыя людзі знаходзяцца за межамі Беларусі. І мы як працавалі над гэтым, то і працягнем працаваць. Адзінае — мы падвысім меры бяспекі». Яна мяркуе, што […]

«Хрысціянская візія» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем» у Беларусі — рашэнне КДБ
Міжканфесійная ініцыятыва «Хрысціянская візія», якая з 2020 года асвятляе пераслед хрысціян у кантэксце палітычных рэпрэсій і вайны, 1 красавіка 2025 года была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем» па рашэнні КДБ № 4/41-26 — «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фармаваннем і забароне яе дзейнасці». Паводле КДБ, да дзейнасці «Хрысціянскай візіі» маюць дачыненне Наталля Васілевіч, Наталля Гарковіч і Дзмітрый […]

Ксёндз Генрых Акалатовіч перадаў з-за кратаў вернікам звестку пра сваю справу
Выданне «Katolik.Life», якое аб гэтым паведамляе, адзначае, што гэта адбылося напярэдадні яго 65-годдзя, якое святар адзначыў 8 красавіка ў СІЗА Мінска. Як вядома, ксёндз Генрых Акалатовіч асуджаны на 11 гадоў зняволення па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве». Суд праходзіў у закрытым рэжыме, і ніякіх звестак пра справу пробашча з Валожына дагэтуль не было. Святар перадае, што […]

Патрыярх, які блаславіў БНР
Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня смерці Патрыярха Маскоўскага Ціхана (свецкае імя — Васіль Іванавіч Бялавін). Нарадзіўся будучы царкоўны дзеяч у 1865 годзе ў вёсцы Клін (зараз Пскоўская вобласць, недалёка ад мяжы з Беларуссю). Цікавай старонкай працы маладога іерарха стала служэнне ў ЗША (1898 — 1907). Ён браў удзел у місіі на Аляску, станоўча ставіўся […]

Інстаграм удзельніка «Хрысціянская візіі» Ігара Іванова – экстрэмісцкія матэрыялы
3 красавіка 2025 года суд Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі інстаграм старонку Ігара Іванова – удзельніка «Хрысціянская візіі». Ігар Іваноў – каталіцкі тэолаг, парафіянін грэка-каталіцкай царквы ў Лондане, блогер, перакладчык, актывіст арганізацый і ініцыятыў у беларускай дыяспары на працягу больш як 20 гадоў. Прызнанне старонкі ў соцсетках «экстрэмісцкімі матэрыяламі» вымагае пільнасці, калі вы […]

Амбразевіч: Пытанне канкардату ніхто не адкладваў пад “сукно”
Новапрызначаны амбасадар Беларусі пры Ватыкане даў першае інтэрв’ю ў якім растлумачыў свае задачы на новай пасадзе. Выглядае яно як камерцыйная прапанова: з аднаго боку дыпламат казаў што гэта дазволіць умацаваць пазіцыі Беларусі ў іншых краінах. З іншага – дыпламат згадаў тэму канкардата над якім “ідзе праца” ўжо каля 30-ці год. “Ватыкан і асабіста Папа Рымскі […]

Инаугурация Лукашенко: среди «гостей» — католический и православный митрополиты
Лидеров двух крупнейших христианских конфессий организаторы посадили рядом в первом ряду. Их соседство подчеркнул репортер гостелеканала. Одна земля , один Бог, одно небо,— с усмешкой прокомментировал происходящее католический митрополит Минско-Могилевский Юзаф Станевский На просьбу репортера о благословении православный митрополит Минский и Заславский Вениамин (Тупеко) ответил: Господь благословит на все доброе и полезное. В «плену» у […]

Юрый Амбразевіч прызначаны амбасадарам пры Святым Пасадзе
Сёння стала вядома пра прызначэнне першага амбасадара Беларусі пры Святым Пасадзе. Ім стаў дыпламат Юрый Амбразевіч. Раней, 20 снежня мінулага года, была прынятая Пастанова Савета Міністраў аб адкрыцці амбасады Беларусі ў Ватыкане. Гэта было выклікана інтэнсіфікацыіяй ўзаемадзеянняў паміж рэжымам Лукашэнкі і Святым Пасадам, які валодае значным дыпламатычным уплывам на міжнародным узроўні. Амбасадар у Ватыкане – […]

Спіс беларускіх хрысціян-палітвязняў даступны па-ангельску
Хрысціянская візія пераклала на ангельскую мову спіс беларускіх хрысціян-палітвязняў. У ім па стане на сёння — 37 асобаў розных канфесій: пратэстанты, каталікі, праваслаўныя, якія пераследуюцца за мірны пратэст, грамадзянскую пазіцыю і веру. Гэты спіс можа быць карысным для міжнародных цэркваў, праваабарончых арганізацый, журналістаў і даследчыкаў. Запрашаем выкарыстоўваць яго ў сваёй працы і інфармацыйнай дзейнасці. Поўны […]