Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Па-беларуску

Placeholder

АМАП у Мінску затрымаў маці беларускіх салдат, якія маліліся ў царкве за мір

Сёння ў Кафедральным саборы на Нямізе сабраліся маці беларускіх салдат — яны хацелі памаліцца з мір, дагэтуль між сабой яны знаёмыя не былі. Жанчыны былі без плакатаў — яны проста маліліся, паведамляе Вясна. Вядома, што ў самой царкве было шмат «ціхароў» (яны рабілі выгляд, што прыйшлі сям’ей у царкву, але людзі бачылі ў іх рацыі), […]

Чытаць далей
Placeholder

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі: Просім, каб нашая краіна не прымала ўдзел у гэтай вайне

Хрысціянская візія

Беларускія біскупы падрыхтавалі адмысловы зварот. У ім яны выразілі заклапочанасць што “палітычны канфлікт паміж Расіяй і Украінай перайшоў у фазу вайны”. “Мы суперажываем нашай паўднёвай суседцы Украіне, якая перажывае трагедыю”, — пішуць біскупы, — “сёння, калі вырашаецца будучыня не толькі Украіны, неабходна зрабіць усё магчымае, каб знайсці мірнае вырашэнне канфлікту”. Біскупы заклікалі “каб тыя, ад […]

Чытаць далей
Placeholder

Гродзенскі біскуп таксама выказаўся пра “ваенныя дзеянні” ва Украіне

Хрысціянская візія

Аляксандр Кашкевіч, гродзенскі ардынарый, папрасіў вернікаў дыяцызіі ахвяраваць усе велікапосныя практыкі за мір ва Украіне. Па нашай інфармацыі кіраўнікі ўсіх рэлігійных аб’яднанняў Беларусі атрымалі нефармальны загад ад упаўнаважанага па справах рэлігій не выказвацца і не каментаваць уварванне Расіі ва Украіны. Нягледзячы на гэта, біскупы Буткевіч і Яшэўскі асудзілі вайну і назвалі яе агрэсіяй, а іншыя […]

Чытаць далей
Placeholder

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч назваў вайну ва Украіне “расійска-украінскім канфліктам” і заклікаў адказных “зрабіць рахунак сумлення”

Хрысціянская візія

У сваім пасланні на Вялікі Пост іерарх моліцца аб абуджэнні сумлення і “каб мы маглі адрозніваць зло ад дабра”. Мітрапаліт на пенсіі заклікаў усіх кіравацца прынцыпам “калі хочаш міру, імкніся да справядлівасці”.

Чытаць далей
Placeholder

“Усё, чым нам вораг пагражае — Ты абернеш дабром” – спявае Вольга Севярынец

Хрысціянская візія

У хвіліны адчаю і трывогі хрысціяне адчуваюць вострую патрэбу ў яднанні між сабой і прысутнасці Госпада ў жыцці. Прапануем чытачам паслухаць акустычны кавер на спеў See A Victory — Elevation Worship на беларускай мове, выкананы Вольгай Севярынец. “Усё, чым нам вораг пагражае — Ты абернеш дабром”

Чытаць далей
Placeholder

Ксёндз Барок пра вайну, пост і малітву: “Поўпраўда разбурае мір”

Вячаслаў Барок

“Пра тое, чым напоўнена сэрца, гавораць вусны” (Лк 6,45), кажа Хрыстос.І насамрэч, як сэрца пустое, то і словы чалавека пустыя.…Цяпер, з удзелам Расіі, Беларусі і Украіны, ідзе вайна і мы, хрысціяне, не можам гэтага не заўважаць. У гэтай вайне мы маем заняць сваю хрысціянскую пазіцыю.…Расія ваюе супраць Украіны, а напады робіць таксама з тэрыторыі Беларусі. […]

Чытаць далей
Placeholder

Біскуп Антоні Дзям’янка: ні слова пра вайну

Хрысціянская візія

Пінскі біскуп апублікаваў ліст да вернікаў на Вялікі Пост 2022. У дакуменце няма ані слова пра вайну ва Украіне. Антоні Дзям’янка назваў цяперашні час “няўпэўненасцю”, “пагружэннем у неспакой, канфлікты і спажывецкасць” і “сканцэнтраваным на сабе”. Біскуп заклікаў усіх вернікаў рыхтавацца да юбілею Пінскай дыцэзіі.

Чытаць далей
Placeholder

Зварот рабіна Украіны і Кіева Мошэ Асмана

Хрысціянская візія

Вельмі эмацыйны зварот рабіна Украіны і Кіева Мошэ Асмана, бацькі 11 дзяцей, ураджэнца Ленінграда, які працягвае знаходзіцца ў сталіцы Украіны гэтымі днямі. Ён не можа ўявіць, як у 2022 годзе нехта адважыўся бамбаваць мемарыяльны цэнтр Халакоста “Бабін Яр”.

Чытаць далей
Placeholder

Ксёндз Канстанцін Анашка: “Я патрабую вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі”

Хрысціянская візія

Марыянін з Мінску напісаў: “Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь і каталіцкі святар, выступаю супраць саўдзелу Беларусі ў ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Я патрабую вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Я хачу, каб мая краіна стала тэрыторыяй бяспекі і не прымала ўдзелу ў вайне. Зусім нядаўна ў Росіцы мы ўспаміналі страшэнную трагедыю вайны і мужную ахвяру […]

Чытаць далей

Таксама можа быць цікава