Па-беларуску
У Росіцы адзначылі 80-годдзе пакутніцтва мясцовых святароў
Летась “Мінская праўда” выкарыстала іх выяву ў карыкатуры “Мутацыя веры”. Навіна атрымала шырокі рэзананс у грамадстве, на паклёп адрэагаваў афіцыйны Касцёл, а пасля нават улады. Імшу з нагоды ўспаміну росіцкіх пакутнікаў адправіў біскуп Алег Буткевіч. “Трагічныя моманты агаляюць агіду людской сапсаванай натуры, а з другога сведчаць пра гераізм”, – сказаў іерарх. Ён прапанаваў прасіць благаслаўлёных […]
Малітвы з-за кратаў ад Валерыі Чарнаморцавай
Праваслаўная хрысціянка, удзельніца групы «Хрысціянская візія» Валерыя Чарнаморцава была затрыманая 18 кастрычніка 2022 і тры месяцы правяла ў зняволенні. Інтэрв’ю з ёй – на нашым сайце. Са зняволення яна змагла вынесці перапісаныя ў сшытак малітвы, якімі моляцца ў СІЗА на Валадарскага. Прапануем гэтыя малітвы і для вас. Малітва 1. Госпадзі, прашу цябе за нашу Беларусь, […]
Інтэрв’ю з Валерыяй Чарнаморцавай: «Мы б хацелі, каб вам было дадзена пакаянне, а не пакаранне. Але яно ўсё адно будзе».
Валерыя Чарнаморцава – праваслаўная хрысціянка, удзельніца групы «Хрысціянская візія», актывістка БХД, культурная дзяячка, даследчыца сталінскіх рэпрэсій, экскурсавод, былая палітзняволеная. Яе затрымалі 18 кастрычніка 2022, а ў студзені 2023 года суддзя Вольга Емяльянчык прысудзіла ёй 2,5 гады абмежавання волі («хатняй хіміі») паводле арт. 342 КК. У пачатку лютага 2023 г. Валерыя здолела выехаць з Беларусі. Публікуем вялікае […]
Беларускія каталіцкія біскупы падтрымалі ўкраінскіх іерархаў у малітве за мір
З нагоды першай гадавіны адкрытай атакі Расіі на Украіну мясцовыя каталіцкія біскупы заахвоцілі ўсіх людзей добрай волі далучыцца да малітвы ў інтэнцыі заканчэння вайны і ўсталявання справядлівага міру ва Украіне. Яны запрапанавалі маліцца Літаніяй да Найдаражэйшай Крыві Езуса Хрыста з 15 да 23 лютага. Гэтую ініцыятыву падтрымалі і біскупы Беларусі. Акрамя правядзення вышэйзгаданых набажэнстваў, яны […]
Каталіку-палітвязню, актывісту БХД Сяргею Васільеву не дазваляюць наведваць касцел
Асуджаны на 3 гады «хіміі» за «паклёп» на Лукашэнку (арт. 367 КК), ён адбывае пакаранне ў папраўчай установе № 46 у Круглым Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыі ўстановы Сяргей заявіў пра сваё жаданне наведваць касцёл, але яму начальнік установы, падпалкоўнік міліцыі Ігар Івіцкі адмовіў у такой магчымасці з тлумачэннем, што касцел не пазначаны ў спісе месцаў, якія […]
Рэквіем па Эдуардзе Лобаве ў Варшаве
Пахавальная святая імша за Эдуарда Лобава распачынаецца ў касцёле св. Аляксандра ў Варшаве. Эдуард – беларус, каталік, актывіст “Маладога Фронту”, быў затрыманы пасля выбараў 2010 года, 4 гады правёў за кратамі. З 2015 года абараняў Украіну ад агрэсіі. Загінуў 26 студзеня ва ўзросце 34 гадоў ад смяротнага ранення, якое атрымаў, прыкрываючы сабой камандзіра. Вечная памяць […]
Як сям’я гасцінных баптыстаў стала “тэрарыстамі” ў Беларусі, а цяпер ладзіць рэлігійнае жыццё дыяспары ў Варшаве
Да ліпеня 2021 сям’я Вайтовічаў жыла цікавым і насычаным жыццём, поўным працы, грамадзкай дзейнасці, выхавання дзяцей, служэння ў мясцовай царкве. Ажно пакуль у іх дом не “завіталі” КДБ і АМАП. Марыю Вайтовіч абвінавацілі ў тэрарыстычнай дзейнасці і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, ёй пагражаў сур’ёзны тэрмін. Пасля раптоўнага вызвалення з-пад варты сям’я перабралася ва ўкраінскі […]
“Беларускі народ спазнаў нямала пакут ад розных рэжымаў”. Нунцый Антэ Ёзіч даў інтэрв’ю газеце “Слова Жыцця”
Эксклюзіўны матэрыял у выданні Гродзенскай дыяцэзіі выйшаў з нагоды 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь. Перадусім іерарх падзяліўся назіраннем, што лёс беларусаў не быў лёгкім ані ў мінулым, ані сёння: “Ён (народ) спазнаў нямала трагедый і пакут ад розных захопнікаў і рэжымаў, якія ў свой час яму навязваліся, на што людзі […]
Арыштаваны старэйшына баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэй Мамойка
Затрымалі таксама яго жонку Веру Мамойка. Прычынай для арышту, верагодна, сталіся апублікаваныя фатаздымкі з пратэстаў 2020 году. На Мамоек была заведзена крымінальная справа паводле “народнага” артыкула 342. Сям’ю змясцілі пад варту ў Ізалятар Часовага Утрыманьня на Акрэсьціна. Магчыма, што праз 10 сутак яны будуць пераведзены ў ізалятар на вуліцы Валадарскага. Андрэй і Вера Мамойка таксама […]