Па-беларуску

“Літаратурны акт супраціву”: Евангелічная Царква ў Германіі (EKD) падтрымала выданне аўдыёкнігі Максіма Знака “Зекамерон”
Перад Калядамі Евангелічная царква Германіі нагадвае людзям пра лёс больш за паўтары тысячы палітвязняў, якія нявінна знаходзяцца ў турмах Беларусі. Востра і іранічна, з горкім, але не злым гумарам, кароткія назіранні аўтара Максіма Знака распавядаюць пра штодзённасць беларускага турэмнага свету, пра годнасць і самасцвярджэнне, пра ціхае і гучнае вар’яценне. Аўдыёкнігу “Зекамерон” у нямецкім перакладзе начытаў […]

Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў адкрылася ў Любліне
«Хрысціянская Візія» ў супрацы з Цэнтрам культуры ў Любліне ўчора адкрыла выставу партрэтаў беларускіх палітвязняў мастачкі Ксішы Ангелавай. На выставе прадстаўлены 274 з больш за 600 прац удзельніцы нашай супольнасці. Выстава праходзіць у межах тэатральнага фестываля «Блізкі Усход», у якім бярэ ўдзел мноства беларускіх творацаў тэатру і культурных дезячаў (Праграма фестываля). Падчас адкрыцця выставы быў […]

Народныя амбасады Беларусі: Гастролі Свята-Елісавецінскага манастыра ў Італіі
Народныя амбасады звярнулі ўвагу, што мінскі манастыр гастралюе па Італіі. Амбасадары стварылі ліст, каб спыніць магчымасць заробку манастыра ў Італіі. Ліст трэба даслаць па адрасах, пазначаных у публікацыі. Справаздача аб дзейнасці манастыра па-італьянску.

Katolik.life: кс. Акалатовічу прад’яўлена абвінавачванне
Паводле інфармацыі выдання святару абраная мера ўтрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Артыкул Крымінальнага кодэкса пакуль не называецца. Таксама невядома што валожынскаму пробашчу ставіцца ў віну.

Менскія ўлады: Касцёл Сымона і Алены зачынены, бо рэканструкцыя. Надоўга
Касцёл святых Сымона і Алены ў Менску не працуе, паколькі там адбываецца рэканструкцыя ў выніку невялікага пажара, што здарыўся болей за год таму. Гэта вынікае з кароткага паведамлення, якое апублікавала адміністрацыя Маскоўскага раёна сталіцы. «Проект реконструкции здания Костела Святых Симеона и Елены, по ул.Советская в г.Минске запущен в работу. Здание костела в настоящий момент закрыто […]

Затрыманы віцебскі пастар царквы хрысціян поўнага евангелля Іван Вялічка
Абставіны затрымання невядомыя.

Нунцый Ёзіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Алейнікам
Паведамляецца, што “адбыўся абмен меркаваннямі па міжнароднай сітуацыі, у тым ліку ў кантэксце высілкаў па ўрэгуляванні рэгіянальных канфліктаў”. Таксама ў прэс-рэлізе МЗС ужылі стандартнае паведамленне якое падсумоўвае сустрэчы нунцыя і міністра – “бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам”. Візіт нунуцыя ў МЗС адбыўся праз тыдзень пасля арышту кс. Генрыха […]

Затрыманы ксёндз Вячаслаў Пялінак з Брэста
Сёння стала вядома пра затрыманне ксяндза Вячаслава Пялінака. Святару 48 гадоў, у святарстве 21 год. Ён з’яўляецца святаром Віцебскай дыяцэзіі, але цяпер служыць у парафіі Узвышэння Св. Крыжа ў Брэсце. Паводле інфармацыі вернікаў парафіі, дзе служыць ксёндз Вячаслаў, ён быў затрыманы пасля ранішняга набажэнства, ягоныя тэлефон і ноўтбук былі адабраныя сілавікамі. Прычыны затрымання святара невядомыя. […]

Расследаванне Рабочага Руха: Тытул папскага рыцара для Зайцава лаббіраваў кс. Лашук. Усё рабілася для абыходу санкцый.
Ініцыятыва працаўнікоў Беларусі атрымала доступ да шэрага дакументаў якія праліваюць святло на сувязі бізнэсмэна Аляксандра Зайцава і пробашча парафіі ў Стоўбцах кс. Ігара Лашука. Рабочы Рух таксама прыводзіць доказы таго, што святар, імаверна, з’яўляецца татам двух хлопчыкаў і мае пастаянныя стасункі з іх мамай. Па выніках расследавання былі накіраваны звароты да арцыбіскупа Станеўскага і нунцыя […]