Па-беларуску
У Вільні ў катэдры – імша па-беларуску
6 сакавіка з нагоды свята св. Казіміра ў катэдральным каталіцкім саборы ў Вільні адбудзецца імша па-беларуску – пра гэта паведамляе Katolik.Life. Пачатак імшы а 19:00.
Падтрымайце Аксану Ючкавіч
Былая журналістка catholic.by. Вядомая і паважаная хрысціянская актывістка. У Менску арганізоўвала шматлікія імпрэзы для каталіцкай дыяспары. Любіла працаваць з дзецьмі і вельмі шмат дапамагала людзям, якія мелі ў гэтым патрэбу. Верніцу абвінавачваюць нібыта ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзел у іх. Цяпер яна знаходзіцца ў следчай турме Жодзіна. […]
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч знаходзіцца ў шпіталі
Пра гэта паведаміў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі падчас вячэрняй імшы ў мінскай архікатэдры. Прычына шпіталізацыі іерарха не паведамляецца. Арцыбіскуп Станеўскі прасіў усіх вернікаў маліцца за арцыбіскупа Кандрусевіча.
Каталіцкая верніца і журналістка Аксана Ючкавіч прызнаная праваабаронцамі палітзняволенай
Аб гэтым паведамляе праваабарончы цэнтр Вясна.
У Варшаве адбылася вялікая прэс-канферэнцыя з нагоды студзеньскіх рэйдаў сілавікоў па родных палітвязняў
Паводле звестак, вядомых праваабарончым арганізацыям (Dissidentby, ПЦ “Вясна”, фонд “Краіна для жыцця”), пачынаючы ад 23 студзеня 2024 года сілавікі прыйшлі да 229 чалавек. Вялікая колькасць з іх — родныя палітвязняў. Мінімум 43 чалавекі падвергліся адміністратыўным пакаранням (штрафы, арышты), у дачыненні мінімум да 24 чалавек распачатыя крымінальныя справы (артыкулы 361-1, 361-2, 361-4 УК РБ — стварэнне […]
У Варшаве адбудзецца вялікая прэс-канферэнцыя па тэме палітвязняў і дапамогі іх сем’ям
Цягам апошняга тыдня студзеня ў Беларусі адбываліся затрыманні людзей, якія падазраюцца ў атрыманні дапамогі ад гуманітарнага праекта INeedHelpBy, рэпрэсіі закранулі больш за дзвесце чалавек. У пятніцу, 9 лютага, у 14.00 на прэс-канферэнцыі прававую ацэнку сітуацыі дадуць эксперты ПЦ «Вясна», фондаў BYSOL і BYHELP, фонду «Краіна для Жыцця», ініцыятывы Dissidentby і грамадскай арганізацыі «Хрысціянская Візія». Эксперты […]
Да ўвагі СМІ: Ватыкан не дазваляў дабраслаўляць аднаполыя саюзы. Хрысціянская Візія тлумачыць
У беларускіх СМІ, як дзяржаўных, так і апазіцыйных, з нагоды абмеркавання дэкларацыі Fiducia supplicans, апублікаванай 18 снежня 2023 года ватыканскай Дыкастэрыяй веравучэння, і рэакцыі на яе вернікаў і беларускіх біскупаў, узнікла памылковае ўяўленне пра тое, што Ватыкан нібыта дазволіў дабраслаўляць аднаполыя шлюбы.
76-гадовы грэка-каталіцкі вернік атрымаў штраф за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў
Грамадскі актывіст і вернік з Віцебску Барыс Хамайда аштрафаваны на 600 рублёў — раней яго паспелі ўтрымліваць 2 сутак у ІЧУ. Але пасля гэтага судовага паседжання з прысудам штрафа мужчыну не пакінулі ў спакоі — яго зноў адвезлі ў РАУС і склалі новы пратакол па гэтам жа артыкуле. Суд у панядзелак.
Прадстаўніцы «Хрысціянскай візіі» ў парламенце Аўстрыі
30 студзеня ў аўстрыйскім парламенце адбылася сустрэча па Беларусі, арганізаваная дэпутаткай Э. Эрнст-Дзежыч (партыя «Зялёных»). На сустрэчы былі і іншыя дэпутаты – кіраўнік групы па адносінах з Беларуссю Г. Брандштэтар, старшыня камітэта па замежных справах К. Мацнэтар, а таксама спецпасланнік Польшчы па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю А. Міхальскі. Сустрэчу падтрымаў Польскі інстытут у Вене. Падчас круглага стала намеснік кіраўніцы […]