Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Па-беларуску

Праваслаўны тэолаг Наталля Гарковіч: Царква — гэта не толькі іерархія

Праваслаўны тэолаг Наталля Гарковіч: Царква — гэта не толькі іерархія

Тэолаг, праваахоўніца, прадстаўніца «Хрысціянскай візіі» Наталля Гарковіч дала каментар Белсату з нагоды слоў мітрапаліта Веніяміна, які параўнаў лукашэнкаўскую канстытуцыю з Евангеллем. «Па-першае, канстытуцыя — гэта дакумент, які абмяжоўвае абсалютную ўладу. Важна быць не толькі легітымным, але таксама падпарадкоўвацца канстытуцыі. Па-другое — вырываючы з кантэкста, можна сказаць што заўгодна, і ўсе біблійныя падзеі адбываліся ва ўмовах […]

Чытаць далей
Фотафакт: кс. Уладзіслаў Завальнюк, пробашч Чырвонага Касцёла, падчас Крыжовага Шляху ў Мінску

Фотафакт: кс. Уладзіслаў Завальнюк, пробашч Чырвонага Касцёла, падчас Крыжовага Шляху ў Мінску

Паўтары гады таму касцёл быў зачынены ўладамі для рамонтных прац. Рамонт дагэтуль так і не пачаўся. Сёлета пробашч Уладзіслаў Завальнюк святкуе залаты юбілей – 50 год святарства. З гэтай нагоды, падчас Імшы Хрызма, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі павіншаваў святара. «За гэтыя 50 год крочання з Езусам ён можа шмат што сказаць і чым падзяліцца. Пытайце яго […]

Чытаць далей
Арцыбіскуп Станеўскі памаліўся за святароў у зняволенні

Арцыбіскуп Станеўскі памаліўся за святароў у зняволенні

Падчас Імшы Хрызма, на якую збіраюцца ўсе святары архідыяцэзіі, мітрапаліт маліўся за ўсіх святароў, ў тым ліку за “святароў якія знаходзяцца ў вязніцах”. Кс. Генрых Акалатовіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ з лістапада 2023 г. па абвінавачванні ў здрадзе дзяржаве. Праваабаронцы прызналі святара палітвязнем.

Чытаць далей
26 сакавіка 2024 г. у Мінску супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы гісторык царквы Ілля Вішнеўскі

26 сакавіка 2024 г. у Мінску супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы гісторык царквы Ілля Вішнеўскі

Вішнеўскі — выпускнік магістратуры Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла і аспірантуры гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Цягам больш за 10 гадоў працуе ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца вядомым у Беларусі даследчыкам гісторыі канфесійных устаноў, аўтар шматлікіх публікацый аб дзейнасці абнаўленчай царквы ў БССР. Апошнім часам быў адным з арганізатараў (разам з Мінскай […]

Чытаць далей
«Магутны Божа» ў Парыжы

«Магутны Божа» ў Парыжы

14 сакавіка ў Парыжы адбыўся дабрачынны канцэрт, прысвечаны ахвярам вайны ва Украіне. У ім прыняў удзел Беларускі хор Парыжа, які спявае падчас праваслаўных літургій на беларускай мове. Хор выкарыстоўвае беларускую музыку 16-17 стст, а таксама творы класічных і сучасных беларускіх кампазітараў. А 16 сакавіка Беларускі хор Парыжа прадстаўляў беларусаў на штогадовым і шматнацыянальным канцэрце духоўнай […]

Чытаць далей
Інстытут памяці нацыі (Institut Paměti národa) у чэскім горадзе Брно прыняў праект «Беларусі Мартыралог»

Інстытут памяці нацыі (Institut Paměti národa) у чэскім горадзе Брно прыняў праект «Беларусі Мартыралог»

У ім ўзялі ўдзел cяброўкі Хрысціянскай Візіі — мастачка Ксіша Ангелава з выставай партрэтаў беларускіх палітвязняў, а таксама даследчыца і праваабаронца Наталля Гарковіч. Праект таксама быў падтрыманы «Meeting Brno», удзельнікі якога арганізавалі да адкрыцця выставы дыскусію пра Беларусь. Акрамя выставы Ксішы Ангелавай адбыўся перформанс «Беларускія палітвязні гавораць» аўтарства Наталлі Гарковіч, а таксама прэзентацыя чэскага перакладу […]

Чытаць далей
У Баранавічах не далі дазвол на правядзенне штогадовага Крыжовага шляху

У Баранавічах не далі дазвол на правядзенне штогадовага Крыжовага шляху

Аб гэтым паведамляе Katolik.life. Выданне кажа, што мерапрыемства ладзіцца ў горадзе кожны год і мае агульнагарадскі характар. Ён стаў візітнай карткай духоўнай культуры Баранавічаў. Але ў гэтым годзе ўлады адмовілі ў правядзенні — без тлумачэння прычын. Вернікі думаюць, што магло адбыцца скрыжаванне (канфлікт) планавання імпрэз — у патрабаваны дзень горадам ўзгоднены Масленічныя гулянні. Гэтае пытанне […]

Чытаць далей
“Жывая толькі вера”: песня на словы палітзняволенай Аксаны Ючкавіч

“Жывая толькі вера”: песня на словы палітзняволенай Аксаны Ючкавіч

Хрысціянскі музыка Андрэй Лугін напісаў песню на словы Аксаны Ючкавіч – палітзняволенай, якая была затрымана 23 студзеня і знаходзіцца ў Следчай турме ў Жодзіна. Аксана – вядомая ў Беларусі каталіцкая актывістка, былая журналістка catholic.by. Найпрыгажэйшы сонца ўзыходЯ сузіраю, калі я з Табою,І неба веліч, і буслоў узлётЯ адкрываю той парою. І разам з промнямі святлаУзношу […]

Чытаць далей
Беларускі прыход у Кліўлендзе стаў часткай Канстанцінопальскага Патрыярхату

Беларускі прыход у Кліўлендзе стаў часткай Канстанцінопальскага Патрыярхату

Беларускі прыход у гонар Жыровіцкай іконы Божай Маці, які знаходзіцца ў горадзе Кліўленд, штат Агаё, далучыўся да Украінскай Праваслаўнай Царквы ў ЗША, якая знаходзіцца ў юрысдыкцыі Усясветнага Канстанцінопальскага Патрыярхату. Святаром там будзе служыць протаярэй Раман Яцкіў. Раней прыход належыў да розных юрысдыкцый Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, якія знаходзяцца па-за кананічнай еднасцю з сусветным праваслаўем. @christianvision

Чытаць далей

Таксама можа быць цікава