Па-беларуску

Выстава пра беларускіх палітвязняў у Ольштыне
У польскім Ольштыне сёння адкрылася выстава “Мартыралог Беларусі”, прысвечаная беларускім палітвязням. Арганізатаркі выставы даследчыца – Наталля Гарковіч і мастачка Ксіша Анёлава з “Хрысціянскай візіі”. Суарганізатарам выступіў Факультэт гуманістыкі Варміньска-Мазурскага універсітэта ў Ольштыне. На выставе прадстаўлены 90 з 600 партрэтаў палітвязняў, якія іканапісіца Ксіша Анёлава пачала маляваць у 2020 г., пасля забойства Рамана Бандарэнкі. Мастачка распавядала […]

Рудкоўскі: У Беларусі на месца павярхоўнай рэлігійнасці прыходзіць асэнсаваная
У рубрыцы “Эфата” на Ватыканскім Радыё, тэолаг і філосаф Пётр Рудкоўскі паразважаў пра сучасную рэлігійнасць беларусаў. На аснове дадзеных сусветнага агляду каштоўнасцей ён паспрабаваў акрэсліць актуальныя тэндэнцыі без адмысловага канфесійнага падзелу. “Па-першае ўпершыню за 30 год знізілася колькасць людзей якія лічаць, што Бог важны ў іх жыцці. Да 2010-11 гг. адбываўся рост тых, хто надаваў […]

У Беларусі змяняюць закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях»
Каардынатарка «Хрысціянскай візіі», тэалагіня і юрыстка Наталля Васілевіч распавяла «Свабодзе», як гэтыя змены паўплываюць на цэрквы і вернікаў. «Ёсць палітыка і палітыка. Тая палітыка, у якой Лукашэнка хацеў бы, каб цэрквы ўдзельнічалі, — гэта ягоная палітыка, дзяржаўная палітыка, прапаганда. У такой палітыцы цэрквы нават абавяжуць удзельнічаць. А вось усё, што знаходзіцца па-за межамі абшару “начальства […]

Папа Францішак звярнуўся да беларусаў
Біскуп Аляксандр Яшэўскі, які прымае ўдзел у Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў у Ватыкане і прадстаўляе там Беларусь, папрасіў пантыфіка сказаць некалькі словаў для сваіх суайчыннікаў. “Вітаю ўсіх вас. Няхай Пан шчодра вас благаславіць. Малюся за вас, за ўсю Беларусь і вы маліцеся за мяне”, – сказаў папа. Магілёўскі біскуп апублікаваў відэа ў сваім інстаграме.

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з мэрам Вільнюса размаўляла пра патрэбы беларускіх вернікаў
Сёння адбылася сустрэча (https://t.me/tsikhanouskaya/3822) лідэркі беларускіх дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай з мэрам Вільнюса Валдасам Бянскунскасам. Сярод шэрагу іншых пытанняў, Ціханоўская закранула патрэбы беларускіх вернікаў. Нагадаем, што ў Вільнюсе с вясны 2023 года дзейнічае беларускі праваслаўны прыход (https://t.me/ortovilnya) у гонар Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы, з лета богаслужэнні праходзяць у памяшканні на вул. Бокшто, у капліцы ў гонар […]

Аб’яўлены сбор на рэстаўрацыю славутага абраза ў Ваўкалаце — аднаго з арыгіналаў Езуса Міласэрнага
Збор ладзіць кс. Анджэй Бульчак, які пасля 14 год служэння у Віцебскай дыяцэзіі быў аштрафаваны за антываенны ролік і быў вымушаны выехаць з Беларусі, у якога выклікае занепакоенасць стан іконы. Абраз, які знаходзіцца ў вёсцы Ваўкалта на Докшыншчыне, унікальны. Гэта адзін з эскізаў абраза Езуса Міласэрнага, які выяўляе Хрыста паводле аб’яўленняў, якія атрымала с. Фаўстына […]

Мітрапаліт Веніямін паставіў пытанне пра мэтазгоднасць служэння па-беларуску
5 кастрычніка адбылася сустрэча старшыні Сінадальнага місіянерскага аддзела РПЦ епіскапа Лухавіцкага Яўфімія з місіянерамі БПЦ і духавенствам Мінскай епархіі. Сустрэча была прымеркавана да “місіянерскага хрэснага ходу” у памяць пра 600-годдзе аб’яўлення Гадзенаўскага крыжа. Прэзідыум узначаліў мітрапаліт Веніямін, таксама ў прэзідыуме прысутічаў святар Віталь Малішэўскі, які ў разгар пратэстаў 2020 года заявіў: “Аўтазакаў трэба баяцца тым, […]

Грэка-каталіцкі святар, які звярнуў увагу Ватыкана на беларусаў як нацыю. Выйшла «Выбранае» айца Льва Гарошкі
Леў Гарошка — рэлігійны і грамадскі дзеяч, які зрабіў шмат для таго, каб беларусаў заўважылі ў свеце. Пэўны час ён працаваў у Рыме, дзе кіраваў Беларускай секцыяй радыё Ватыкана. Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч склалі асноўныя творы яго інтэлектуальнай спадчыны ў «Выбранае». Доўгачаканы том выйшаў у „Бібліятэцы Бацькаўшчыны“ (серыя „Спадчына: агледзіны“) пры спрыянні інтэрнэт-бібліятэкі „Kamunikat“. […]

Турэмная царква для ўсіх ці не? Сведчанні палітвязня Ягора Марціновіча
Былы палітвязень і журналіст Ягор Марціновіч распавёў свае ўражанні ад бабруйскай калоніі. А менавіта пра тое, што там у турэмную царкву «ўваход катэгарычна забаронены вязням з нізкім статусам». І гэты факт журналіст ня можа асэнсаваць дагэтуль: — «Э-э, па вашай жа філасофіі Бог любіць усіх, не?» — «Нягожа пеўням цалаваць тыя ж іконы, што і […]