Па-беларуску

Пікетаваў з плакатам каля будынка Мёрскага райвыканкама: падрабязнасці абвінавачвання каталіцкага актывіста
Нагадаем, нядаўна стала вядома, што былога палітвязня з Мёраў, актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргея Васільева зноў судзілі. Апублікаваная пастанова суда. Згодна ёй Васільеў 7 красавіка 2024 года стаяў з плакатам каля ўвахода ў будынак Мёрскай адміністрацыі. Што было зместам надпісу на плакаце, невядома. На судзе 10 красавіка актывіст пацвердзіў, што стаяў з плакатам. У выніку […]

Кіраўнік віцебскай епархіі атрымаў грамадзянства Беларусі — і з гэтай нагоды падарыў галаве абласной міліцыі кнігу пра праваслаўнага палітвязня
Прэс-служба епархіі размясціла паведамленне, што Уладыка Дзімітрый (Драздоў) нарэшце стаў грамадзянінам Беларусі. Пры гэтым ён кіруе Віцебскай епархіяй больш за 30 гадоў. А па Законе РБ аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях кіраўніком рэлігійнай арганізацыі можа быць толькі грамадзянін РБ (арт. 13). Атрымліваецца, епархію Дзімітрый узначальваў незаконна (па беларускаму заканадаўству). З гэтай знамянальнай падзеяй кіраўніка […]

«Мартыралог Беларусі» на Кіпры
9 красавіка беларуская дыяспара Кіпра ў супрацоўніцтве з «Хрысціянскай візіяй» правялі ў г. Лімасоле выставу копій партрэтаў палітзняволеных аўтарства мастачкі Ксішы Ангелавай «Мартыралог Беларусі». Дзякуючы беларускай кіпрскай дыяспары на выставе прадстаўлена каля сотні работ. «Хрысціянская візія» да гэтай падзеі падрыхтавала таксама інфармацыю пра маштаб рэпрэсій у Беларусі. «Мартыралог Беларусі» – гэта цыкл партрэтаў беларусаў, палітвязняў і […]

За «экстрэмізм» судзілі ксяндза з Гродненскага раёна
Пробашча касцёла вёсак Галынка і Пярстунь Гродзенскага раёна Паўла Гедройца прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведаміў тэлеграм-канал «Право имеют». Невядома, чым скончыўся суд. Але вядома, што ў яго канфіскавалі тэхніку. Старонка святара ў Facebook выдаленая. Сталі вядомыя падрабязнасці суда над ксяндзом Паўлам Гедройцам 14 сакавіка ён быў асуджаны на падставе ч. 2 […]

Папа Рымскі наўрад ці захоча «свяціцца ў таксічнай славе нелегітымнага»
Каардынатарка «Хрысціянскай візіі» Наталля Васілевіч пракаментавала «Белсату» размовы пра магчымую сустрэчы ў Беларусі папы Рымскага Францішка і патрыярха Маскоўскага Кірыла. На яе думку, папа Рымскі наўрад ці захоча «свяціцца ў таксічнай славе нелегітымнага» кіраўніка Беларусі. Васілевіч мяркуе, што ўлады Беларусі сапраўды маглі б быць зацікаўленымі ў такім візіце. Але ён мог бы стварыць для іх […]

Хрысціянскі прапаведнік і шматдзетны бацька Сергей Мельянец не выйшаў з арышту
Раней мы паведамлялі, што ён атрымаў 13 сутак арышту. Пасля іх сканчэння мужчыну не вызвалілі. Пазней стала вядома, што Сяргей Мельянец арыштаваны яшчэ на 12 сутак. Абвінавачванне невядомае.

Прызнаны палітвязнем мужчына, які быў затрыманы за чахол з надпісам «Маліцеся за Беларусь»
Дзмітрый Шчамер — плывец, кандыдат у майстры спорту. Ён быў затрыманы за выяву дзяўчыны у вобразе малітвы з надпісам «Pray for Belarus». Пасля затрымання ў маладога чалавека, як сцвярджаюць сілавікі, знайшлі фотаздымкі з пратэстаў 2020 года. Гэта стала нагодай для ўзбуджэння крыміналкі па арт. 342 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі […]

Каталіка-палітвязня судзяць у Мёрах за несанкцыянаваныя мерапрыемствы
Сяргей Васільеў — каталіцкі вернік з Мёраў, актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Ён быў затрыманы ў жніўні 2021 года і асуджаны ў снежні таго ж года да 3 гадоў «хіміі». Верагодна, ён ужо вызваліўся, але зноў папаў пад жорнавы пераследу. Сёння яго імя адзначылася ў раскладзе суда Мёрскага раёна. Мужчыну вінавацяць па арт. 24.23 ч. 1 […]

Праваслаўны тэолаг Наталля Гарковіч: Царква — гэта не толькі іерархія
Тэолаг, праваахоўніца, прадстаўніца «Хрысціянскай візіі» Наталля Гарковіч дала каментар Белсату з нагоды слоў мітрапаліта Веніяміна, які параўнаў лукашэнкаўскую канстытуцыю з Евангеллем. «Па-першае, канстытуцыя — гэта дакумент, які абмяжоўвае абсалютную ўладу. Важна быць не толькі легітымным, але таксама падпарадкоўвацца канстытуцыі. Па-другое — вырываючы з кантэкста, можна сказаць што заўгодна, і ўсе біблійныя падзеі адбываліся ва ўмовах […]