Па-беларуску
Вызваленне палітвязняў і Святы Пасад
Як паведамляе Ватыканскае Радыё, Куба абвесціла аб вызваленні 553 зняволеных у сувязі з абвешчаным юбілейным 2025 годам. Пра гэта Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канэль паведаміў у лісце да Папы Францыска ў пачатку студзеня 2025 года. Як адзначаецца, Міністэрства замежных спраў Кубы падкрэслівае, што гэты крок з’яўляецца вынікам “цесных і актыўных адносін” з Святым Пасадам. Папа Францішак […]
Дачцы хрысціянскага актывіста і палітэмігранта патрэбна дапамога
Яўген Брыцько — палітычны мігрант і бацька пяцерых дзяцей. Ён хрысціянін, некалькі разоў для нас каментаваў падзеі 2020 года ў Беларусі. Зараз ён звяртаецца па дапамогу. Яго сям’я шмат гадоў вядзе барацьбу за здароўе дачкі Касіі. Дзяўчынка з нараджэння пакутуе рэдкім захворваннем вачэй — анірыдыяй, выкліканай мутацыяй. Гэты стан прыводзіць да множных ускладненняў, уключаючы святлабоязь, […]
Як кнігі Гюго з турэмнай бібліятэкі прывялі палітвязня да веры
MOST распавядае гісторыю уцаркаўлення палітвязня, які свядомае знаёмства з хрысціянствам пабачыў, яшчэ знаходзячыся за кратамі. Зараз ён жыве ў Польшчы і актыўна ўдзельнічае ў рэлігійным жыцці як каталік. Прамая спасылка | з Беларусі — па спасылцы.
Што ёсць нацыянальная ідэя для праваслаўнага святара. Адказвае протаіерэй Георгій Рой
Чарговы выпуск праграмы “Ідэя Х” на канале “Eўрарадыё” прайшоў у размове з беларускім святаром і палітэмігрантам Георгіем — тым самым, чыё імя беларуская ўлада нават забараніла называць. Святар падзяліўся сваім поглядам на тое, чаму Бог нанова выпрабоўвае беларусаў і ці не пакаранне гэта насамрэч, ці ёсць розніца, на якой мове маліцца і як “па-хрысціянску” пакараць […]
Пра свята Раства гледачам «Белсата» расказала тэалагіня Наталля Гарковіч
Напярэдадні Раства па юліянскім календары ў эфіры незалежнага тэлеканала «Белсат» тэалагіня і актывістка «Хрысціянскай візіі» Наталля Гарковіч расказала пра сэнс і традыцыі святкавання гэтага вялікага хрысціянскага свята.
Вядомы прысуд ксяндзу з Валожына — ён уражвае сваёй жорсткасцю
Мінскі абласны суд асудзіў ксяндза Генрыха Акалатовіча, пробашча з Валожына, на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве». Суд праходзіў у закрытым рэжыме, дэталі справы не агалошваюцца. 64-гадовага святара, які мае цяжкія хваробы, затрымалі больш за год таму. Падчас працэсу ніхто з епіскапату і прадстаўнікоў Нунцыятуры не прысутнічаў. Вернікі адзначаюць страх як […]
Мультфільм-прыпавесць пра Раство і вайну ва Ўкраіне ад Андрэя Строцава
У чэрвені 2023 года ў Таліне (Эстонія) прайшла Генеральная асамблея Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў, на якой быў прадстаўлены кароткі мультфільм, аўтарам якога выступіў беларускі мастак і тэолаг Андрэй Строцаў, а відэа-прадукцыю падрыхтаваў Самуэль Пфэфар. Мультфільм быў падрыхтаваны як разважанне пра праект Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў «Шляхі да міру», які арганізацыя рэалізуе пасля пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны. […]
Па адміністрацыйнай справе за «атрыманне замежнай дапамогі» будуць судзіць каталіцкую верніцу з Шуміліна
Заўтра ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска пройдзе суд над Веранікай Кабылковай, педагогам-псіхолагіняй з Шуміліна. Яе абвінавачваюць па Дэкрэце №7 (атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі). Яе муж Арцём трапіў пад пераслед год таму — сілавікі тады затрымалі яго за падпіскі, але не змаглі запісаць «пакаяльны» ролік. Вядома, што тады Арцёма аштрафавалі на 555 рублёў. Вянчанне Арцёма і […]
25 снежня святкуюць Нараджэнне Хрыста каталікі і пратэстанты. А яшчэ — 2/3 праваслаўнага свету!
Беларускі прыход у Вільні таксама ладзіць сёння святочную службу. Гасцей чакаюць прыемныя калядныя бонусы. І так, менавіта ў гэтым прыходзе служыць айцец Георгій Рой, якога акурат перад Калядамі беларускі рэжым абвясціў экстрэмістам. Можна будзе павіншаваць персанальна. 🙂 Хрыстос прыйшоў у гэты свет як дзіця палітэмігрантаў, якія ратаваліся ад Ірада — маньяка сваёй улады, і быў […]