Па-беларуску

Евангельскай верніцы надалі статус «былы палітвязень»
19 жніўня шматдзетнай мінчанцы Надзее Пташынскай далі «хатнюю хімію» па «народным» артыкуле. Сёння праваабаронцы надалі ей статус «былога палітвязня».

Вільня: абстраляныя вокны беларускага храма
Сёння ноччу невядомыя абстралялі з пнеўматычнай зброі вокны памяшкання, у якім ладзіць службы беларускі прыход Канстанцінопальскага Патрыярхата ў Вільні. Пашкоджана шкло будынка. Паліцыя праводзіць расследаванне. Хто абстраляў вокны царквы, зараз невядома, але інцыдэнт упісваецца ў шэраг нядаўніх правакацый, скіраваных супраць беларускай палітычнай эміграцыі і меркавана звязаных са спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі. Вернікі збіраюць грошы на новае […]

У Менску затрыманы евангельскі вернік нібыта за адміністраванне дваровага чата і ўдзел у пратэстах 2020 года
«Медыязона» паведаміла пра затрыманне менчука Аляксея Яўмянкова, дырэктара па інфармацыйнай бяспецы ў кампаніі Coherent Solutions. Нам вядома, што Аляксей — евангельскі вернік, член евангельскай абшчыны.

Беларускія каталікі пра Антэ Ёзіча: «адзін з найлепшых нунцыяў якія працавалі ў Беларусі» ці «найлепшы нунцый для Лукашэнкі»?
Першае меркаванне ў сваім фэйсбуку выказаў каталіцкі актывіст Арцём Ткачук. А аўтар каталіцкага канала, прызнанага экстрэмісцкім, Słuchać hadko! схіляецца да супрацьлеглага меркавання: Лукашэнка заявіў, што будзе “задаволены, калі новы пасланнік Папы Рымскага будзе такі, як Ёзіч”. І ў гэтым планё Ёзіч сапраўды быў вельмі зручным для рэжыму. Пакуль Касцёл у Беларусі публічна заступаўся за праўду, […]

На волю па памілаванні выйшаў анкахворы палітвязень Павел Кучынскі
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Каталік Павел Кучынскі мае чацвёртую стадыю рака — у яго лімфома Ходжкіна. «Хрысціянская візія» рабіла заявы наконт неадкладнага вызвалення палітвязння і аказання яму доступу да жыццёва важнай медыцынскай дапамогі.

Затрыманы Кс. Павел Ярашэвіч
Святар знаходзіўся ў ізалятары з пятніцы, 16-га жніўня. Ксёндз Ярашэвіч з’яўляецца Пружанскім дэканам і пробашчам мясцовай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Пінская дыяцэзія). Клірыка судзілі за падпіскі на так званыя экстрэмісцкія медыя (арт. 19.11 КаАП). Суд адбыўся ў панядзелак 20 жніўня. Па выніку суда яму далі штраф у 1200 рублёў і канфіскавалі тэлефон. Потым быў […]

Выпрабаванне веры: як змянілася жыццё шматдзетнага прапаведніка Сергія Мельянца пасля катаванняў на Акрэсціна
Сергій Мельянец – евангельскі прапаведнік, бард, актывіст, бацька семярых дзяцей быў затрыманы 19 сакавіка 2024 года ў Менскім гарадскім судзе. Сергій прыйшоў туды, каб малітоўна падтрымаць падсуднага журналіста каталіцкага веравызнання Ігара Карнея. Сергій – хрысціянскі і дэмакратычны актывіст, які заставаўся ў Беларусі да сярэдзіны вясны 2024 года, пры гэтым хадзіў на суды да палітзняволеных, падтрымліваў […]

Сёння Раману Бандарэнку, забітаму сілавікамі і праўладнымі актывістамі герою беларускай рэвалюцыі 2020 года, магло б споўніцца 35.
Забойства Рамана стала, без перабольшання, з’явай нацыянальнага маштабу. Тады, восенню 20-га, яго абмяркоўвалі ўсюды — ад офісаў да прыпынкаў грамадскага транспарту. Уражвала ступень цынізму ўлады: бяззбройнага чалавека не толькі жорстка забілі, але і зганьбілі яго памяць — і разгарнулі «зачыстку» ўсіх, хто меў мужнасць стаць на абарону добрага імя забітага. «Я выхожу». Апошнія словы Бандарэнкі […]

Афіцыйны канал катэдры на YouTube выдаляе запісы з айцом Завальнюком?
Нешта дзіўнае пачало адбывацца з каналам Менскай архікатэдры, калі на разьвітальнай літургіі з айцом Уладзіславам Завальнюком раптам знікла трансьляцыя. У нядзелю, 28 ліпеня, рымска-каталіцкая парафія святых Сымона й Алены ў Менску мусіла развітацца з айцом Уладзіславам Завальнюком, які болей за тры дзесяцігодзьдзі служыў там плябанам. Святар перастае ачольваць парафію 1 жніўня, але афіцыйнае развітаньне для […]