Па-беларуску

Ціск на ксяндза Анджэя Юхневіча – яму пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў злачынствах супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых
«Хрысціянскай візіі» стала вядома, што на ксяндза Анджэя Юхневіча, які знаходзіцца ў зняволенні з 8 траўня 2024 года, працягваюць ажыццяўляць ціск. Святар ужо перацярпеў катаванні і пагрозы ў зняволенні, першы раз наведаць душ яму дазволілі толькі пасля двух месяцаў знаходжання за кратамі. Ён абскарджваў пастановы датычна свайго арышту – прынцыповая пазіцыя Юхневіча і стала прычынай […]

Пра страх Божы і чалавечы
Летам на канале «Хрысціянскай візіі» выйшаў шэраг пастоў (раз, два, тры), прысвечаных планам пабудовы Гродзенскай епархіяй храма ў аграсядзібе «Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”». Праект выглядаў, перш за ўсё, ідэалагізаваным, а ў дадатак — абсалютна немэтазгодным па месцы і прызначэнні. Гартаючы прэсу, убачыў, што гэтая гісторыя атрымала працяг. 27 верасня архіепіскап Антоній здзейсніў асвячэнне першага вянца драўляных […]

Прыватныя дамы састарэлых могуць закрыць, а ў Свята-Лізавецінскім манастары, наадварот, могуць такі адкрыць? Ці не звязаныя гэтыя працэсы?
У эфіры Еўрарадыё тэалагіня, мадэратарка «Хрысціянскай візіі» Наталля Васілевіч паразважала над рэлігійнымі і калярэлігійнымі пытаннямі, які зараз набылі вастрыню: Глядзець запіс эфіру тут:

Папа Францішак: «Перадайце прывітанне прэзідэнту Лукашэнку»
Таксама кіраўнік каталіцкай Царквы сказаў, што «вы ў Беларусі добра ведаеце, што ніколі нельга закрываць дзверы для перагавораў, што трэба трымаць іх адкрытымі». Развагі пантыфіка прагучалі ў адказ на пытанне беларускага біскупа Андрэя Зноскі, які знаходзіцца цяпер у Рыме на курсе для новапрызначаных біскупаў. Падчас аўдыенцыі беларускі іерарх запытаўся: «Ваша Святасць! Маё імя Андрэй Зноска, […]

Каталіцкая верніца Вольга Залатар выйшла на свабоду
Вольга Залатар цалкам адбыла свой чатырохгадовы тэрмін. Дома яе чакалі пяцёра дзяцей. Залатар з’яўлялася каталіцкай актывісткай. У турме яе наведваў нунцый Антэ Ёзіч, каля 70-ці святароў падпісалі хадайніцтва аб спыненні пераследу зняволенай. Аднак захады Касцёла ніяк не паўплывалі на ход справы. «Толькі любоў да людзей мае значэнне ды любоў да Бога. Малюся, каб Любоў перамагла […]

Пад нядаўняе вызваленне трапіла праваслаўная верніца з віцебскай глыбынкі
Пажылая жыхарка в. Гурынава Шумілінскага раёну Зоя Баранава у жніўні 2023 года атрымала прысуд па двух дыфамацыйных артыкулах (абраза Лукашэнкі і абраза прадстаўніка ўлады). Стала вядома, што яна была ў нядаўнім спісе на вызваленне.

«Адпусці народ Мой»: заклікаем маліцца за Беларусь 17 верасня
17 верасня праваслаўныя хрысціяне, якія прытрымліваюцца юліянскага календара, ушаноўваюць ікону Божай Маці «Неапальная кусціна» («Неопалимая купина» па-царкоўнаславянску). Сімволіка гэтай іконы звязана з біблейскай гісторыяй пра тое, як прароку Маісею з’явіўся Бог з полымя цярновага куста, які гарэў, але не згараў (гл. Кніга Выхад, 3:2). Як куст застаўся цэлым у агні, так і Марыя, стаўшы Маці, […]

Святлана Ціханоўская наведала беларускі праваслаўны прыход у Вільні
Беларуская лідарка сустрэлася са святарамі і вернікамі беларускага праваслаўнага прыхода ў Вільні. Для Святланы Ціханоўскай правялі экскурсію па царкве на Bokšto, 4 і распавялі пра місію супольнасці: працаваць з беларусамі па ўсім свеце, у тым ліку з тымі, хто знаходзіцца ўнутры краіны. Таксама ў візіце ўзялі ўдзел амбасадарка па асаблівых даручэннях Літвы ў Беларусі Аста […]

Пётр Рудкоўскі аб рэпрэсіях і беларускім Касцёле: «Для пасляваеннай Еўропы гэта нечуваны прыклад жорсткасці аўтарытарызму»
Філосаф Пётр Рудкоўскі, каталіцкі інтэлектуал, былы дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў BISS, аўтар праграмы «Эфата» на Ватыканскім радыё, стаў фігурантам крымінальнай «справы аналітыкаў Ціханаўскай». 1 ліпеня гэтага года суд прызнаў яго вінаватым у ажыццяўленні «злачынстваў экстрэмісцкага характару» падчас электаральнай кампаніі-2020 і ў поствыбарчы перыяд. Працэс над журналістамі, экспертамі, філосафамі і актывістамі праходзіў завочна, бо ўсе […]