Па-беларуску
Юрый Амбразевіч прызначаны амбасадарам пры Святым Пасадзе
Сёння стала вядома пра прызначэнне першага амбасадара Беларусі пры Святым Пасадзе. Ім стаў дыпламат Юрый Амбразевіч. Раней, 20 снежня мінулага года, была прынятая Пастанова Савета Міністраў аб адкрыцці амбасады Беларусі ў Ватыкане. Гэта было выклікана інтэнсіфікацыіяй ўзаемадзеянняў паміж рэжымам Лукашэнкі і Святым Пасадам, які валодае значным дыпламатычным уплывам на міжнародным узроўні. Амбасадар у Ватыкане – […]
Спіс беларускіх хрысціян-палітвязняў даступны па-ангельску
Хрысціянская візія пераклала на ангельскую мову спіс беларускіх хрысціян-палітвязняў. У ім па стане на сёння — 37 асобаў розных канфесій: пратэстанты, каталікі, праваслаўныя, якія пераследуюцца за мірны пратэст, грамадзянскую пазіцыю і веру. Гэты спіс можа быць карысным для міжнародных цэркваў, праваабарончых арганізацый, журналістаў і даследчыкаў. Запрашаем выкарыстоўваць яго ў сваёй працы і інфармацыйнай дзейнасці. Поўны […]
У Беларусі новы прадстаўнік Ватыкану — і гэта важная навіна ня толькі для католікаў
Каталіцкі святар Іньяцыё Чэффаліа прызначаны новым Апостальскім нунцыем у Беларусі. Яго дыпламатычны досвед у складаных умовах, у тым ліку ва ўмовах аўтарытарнай Венесуэлы, адкрывае надзею для палітвязняў і грэка-каталіцкай супольнасці, якая доўгі час застаецца без біскупа. Паводле аналітыкаў, Чэффаліа можа стаць важным пасрэднікам у дыялогу паміж беларускім грамадствам і ўладамі — прынамсі дзеля вызвалення зняволеных […]
Беларускі святар узнагароджаны мэдалём Ордэна Пагоні за заслугі перад беларускім народам
25 сакавіка 2025 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўганаравала шэраг асобаў мэдалём Ордэна Пагоні — за ўнёсак у змаганне за волю і незалежнасць Беларусі, а таксама за актыўную грамадскую дзейнасць. Сярод узнагароджаных — каталіцкі святар ксёндз Вячаслаў Барок. У тэксце дэкрэта падкрэсліваецца яго роля як духоўнай асобы, якая адрознілася сваёй пазіцыяй і дзеяннямі на карысць […]
У Беларусі абвясцілі «экстрэмісцкімі» акаўнты партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у чарговы раз абнавiла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», уключыўшы туды рэсурсы партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД). У спіс трапілі акаўнт у сацсетцы Х (Twitter), старонка «ВКонтакте», тэлеграм-канал, старонка ў Facebook з назвай «Беларуская Хрысьцiянская Дэмакратыя», а таксама YouTube-канал «Навiны БХД». Рашэнне аб прызнанні гэтых рэсурсаў «экстрэмісцкімі» было прынята яшчэ тры месяцы таму […]
Польская Аўтакефальная Праваслаўная Царква кананізавала Катынскіх мучанікаў. Сярод іх — беларусы
Два дні таму, 18 сакавіка 2025, падчас сесіі Сабора епіскапаў Польская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, на якой прысутнічалі ўсе яе епіскапы, прыняла рашэнне аб кананізацыі ахвяраў катыньскай трагедыі. У пастанове Сабору епіскапаў сказана пра тое, Хрыстова Царква заўсёды перажывае выпрабаванні і пераслед, а кожная кропля мучаніцкай крыві становіцца падмуркам новага царкоўнага жыцця: “Праваслаўная Царква ў Польшчы […]
Сын і ўнук святароў стаў палітвязнем, бо яго «заказаў» генерал
Андрэй Авсеевіч правёў у турме 3,5 года — яго асудзілі па палітычных матывах толькі за каментар пад допісам дачкі генерала. Гэты каментар палічылі «распальваннем сацыяльнай варожасці». Турма не зламала Андрэя — ён застаўся верным хрысціянскім каштоўнасцям праўды і сумленнасці. Але цяпер ён вымушаны пачынаць усё з нуля, бо пакінуў Беларусь толькі з адным заплечнікам. Глядзіце […]
Дапаможам шматдзетнай каталіцкай сям’і палітуцекачоў
Галіна — маці чатырох дзяцей і верніца, якая была вымушана ўцякаць з Беларусі ў Польшчу праз пагрозы сілавікоў і хатні гвалт. Яе старэйшы сын галасаваў за Святлану Ціханоўскую, а муж, нават са зламанай нагой, пайшоў галасаваць за Лукашэнку. Цяпер Галіна з дзецьмі знаходзіцца ў чужой краіне, дзе ім патрэбна падтрымка. Калі ў вас ёсць магчымасць […]
Суд над ксяндзом Дзмітрыем Мальцам адбыўся 25 лютага
У мінулую суботу стала вядома пра затрыманне ксяндза Дзмітрыя Мальца, вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Учора ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста адбыўся разгляд справы святара па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (расаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу разглядаў суддзя Р. Я. Карабан. Гэта вынікае з раскладу пазначанага суда. Вынікі судовага пасяджэння невядомыя, чаму […]