Па-беларуску

Сёння ў Мінску — Ланцуг пакаяння «Курапаты-Акрэсціна. Ніколі зноў»
«Браты і сёстры, змагары і змагаркі, заклікаю кожнага, хто лічыць сябе часткай народа і адчувае адказнасць за ўчынкі гэтага народа, стаць у ланцуг пакаяння ад Курапатаў да Акрэсціна. Бо Курапаты і Акрэсціна — гэта звёны аднаго ланцугу, і нават сімвалічна, што гэта адна дарога — Курапаты ў пачатку яе, Акрэсціна – у канцы. І нам […]

Па-беларуску, па-габрэйску і па-арабску. У Мінску прадстаўнікі розных веравызнанняў разам маліліся за Бацькаўшчыну
Увечары 18 жніўня па запрашэнні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў Чырвоным касцёле на супольную малітву за Беларусь разам сабраліся прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, юдаізму і ісламу. Малітва была прымеркавана да агульнаеўрапейскай акцыі малітоўнай салідарнасці з беларускім народам, якая праходзіла па ініцыятыве Еўрапейскай канферэнцыі каталіцкіх камісій па пытаннях справядлівасці і міру Iustitia et Pax. Па дарозе ў […]

Арцыбіскуп Кандрусевіч заклікае да пакаяння і прабачэння ў імя агульнанацыянальнага паяднання
18 жніўня, ва ўспамін святой Алены, у касцёле святога Сымона і святой Алены Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы за Беларусь. Па дарозе ў Чырвоны касцёл іерарх затрымаўся каля следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага, дзе разам з сабранымі людзьмі памаліўся адну таямніцу святога Ружанца. Перад Імшою ў касцёле святога Сымона і святой […]

Католікі Украіны яднаюцца ў малітве з беларускім народам
16 жніўня Канферэнцыя Рыма-каталіцкіх Біскупаў Украіны выказала словы падтрымкі і малітоўнай еднасці з беларускім народам. У лісце на імя Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча каталіцкія іерархі братняй краіны пішуць: «Рыма-Каталіцкі Касцёл ва Украіне яднаецца з беларускім народам і з усімі, хто шукае праўду, а таксама моліцца аб салідарнасці, або аб зразуменні […]

Вернікі Гродна аб’ядналіся ў агульным шэсці супраць гвалту
Каля 150 прадстаўнікоў розных канфесій сабраліся ў цэнтры Гродна 16 жніўня. Яны прайшліся ад Фарнага касцёла праз сквер, дзе стаяла Фара Вітаўта, да Вялікай харальнай сінагогі. Святары і вернікі маліліся аб міры ў краіне, аб вызваленні ўсіх зняволеных і спявалі рэлігійныя песні. «Мы гэтым займаемся з 2011 года. Апошні час вельмі часта збіраюцца розныя хрысціянскія канфесіі і прадстаўнікі яўрэйскай абшчыны […]

Казань арцыбіскупа Арцемія 16 жніўня 2020 года: «Спыніце беззаконьне!»
Палітыкі ўсіх краін заўсёды будуць старацца падмяць пад сябе Царкву, каб Царква адпавядала патрабаваньням улады заможных. Ва ўсе часы, ва ўсіх краінах. А Царква павінна быць сьвяцільнікам – незалежным голасам хрысьціянскай душы. Мы не гаворым, якая там палітыка, які палітык, якая ўлада. Мы кажам, што ўчыняецца беззаконьне! Нашы людзі зьвярэюць! І драпежаць сваіх жа братоў! […]

Пантыфік заклікаў да спынення гвалту ў Беларусі
16 жніўня 2020 г., падчас сваёй традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” Пантыфік скіраваў адмысловы зварот, звязаны з сітуацыяй у Беларусі. “Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у гэтай краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў […]

Першаярарх УГКЦ выказаў словы падтрымкі беларускаму народу
Першаярарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Вярхоўны архібіскуп Кіеўска-Галіцкі Сьвятаслаў (Шаўчук) выказаў словы брацкай салідарнасьці і малітоўнай блізкасьці біскупам, духавенству і манахам Рыма-Каталіцкай і Грэка-Каталіцкай Цэркваў у Беларусі, а таксама ўсім братам і сёстрам у Хрысьце ды ўсяму беларускаму народу, які змагаецца за свае грамадзянскія правы і свабоды, абараняючы сваё волевыяўленьне, сацыяльную справядлівасьць і ўласную годнасьць. Зварот […]