Па-беларуску
Заява Рабочай групы Каардынацыйнай рады “Хрысціянская візія” датычна пераследу Іллі Сільчукова
29 кастрычніка вядучы саліст, ляўрэат прэстыжных міжнародных конкурсаў – Ілля Сільчукоў быў звольнены з Нацыянальнага Акадэмічнага Тэатра Оперы і Балета. Сільчукоў мае 15 гадоў бездакорнай працы ў згаданым вышэй тэатры, з’яўляецца лаўрэатам міжнародных конкурсаў, а таксама стыпендыянтам дзяржаўных праграм па падтрымцы таленавітай моладзі і г.д. Фармальнай падставай для звальнення сталася нібыта парушэнне 3-га пункта 47-га […]
Ксёндз Барок: “Не быць скотам, людзьмі звацца” — найлепшая ідэя сёння
Калі яшчэ 25 гадоў таму для беларусаў істотным і фундаментальным быў падыход “абы была чарка і шкварка”, а астатняе не важна, то сёння ў іх зусім іншыя каштоўнасці. Людзі, выходзячы на вуліцы, заяўляюць уголас, што ім патрэбная свабода, праўда, яны хочуць салідарнасці. І гэта цудоўна, кажа ксёндз Вячаслаў Барок. Пра тое, як у змаганні за […]
Дар’я Ахламёнак. Не забуду, але прабачу
У пачатку жніўня я была далёка ад Мінска і за ўсім, што адбывалася ў першыя дні пасля выбараў, сачыла па інтэрнэце. Я намагалася неяк усё ўзважваць, аналізаваць, тлумачыць сабе падзеі, каб захаваць цвярозасць розуму, але гэта быў падман. У верасні, калі я ўжо вярнулася з адпачынку ў сталіцу, здарылася тое, што дапамагло мне прачнуцца. Было […]
Арцём Ткачук. Дзе справядлівасць?
“Забілі вы Справядлівага: Ён не супрацівіўся вам” (Як 5,6). Справядлівы дазволіў учыніць над сабой несправядлівасць. Канстатаваў факт — нясправядлівасць гэта частка нашага жыцця. Як жа тады разумець Божую справядлівасць? Што думаць у сённяшняй беларускай рэчаіснасці? Дзе бліжні? Калісьці пачуў, што на Судзе мы можам пачуць адно пытанне: “Дзе твой бліжні?”. У такім разуменні, Божая справядлівасць […]
Сусветны кангрэс беларусаў. Беларусь – краіна, свабодная ад рэлігійнай нецярпімасці
31-га кастрычнiкa ў анлайн рэжыме адбыўся Сусветны Кангрэс Беларусаў 2020. Ён састаяў з 28 частак – сесiй, прысвечаных актуальным тэматыкам сучаснай i будучай Беларусi. Частка 7. Беларусь – краіна, свабодная ад рэлігійнай нецярпімасці. Нашыя госці: Cястра Таццяна Гмыза – рыма-каталіцкая манахіня, сястра эўхарыстыка SJE (Вільня) Архібіскуп Святаслаў (Логін) – прадстаяцель Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай Царквы, архіепіскап […]
Леанід Акаловіч: Хай Бог дасць перамогу над супастатамі і ворагамі нашымі
Месцы масавага пахавання ахвяраў камуністычных рэпрэсій у Менску і ваколіцах сталіцы наведалі актывісты Руху салідарнасці “Разам”. Распавядае айцец Леанід Акаловіч – святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы: – Дзень 29 кастрычніка – жалобны дзень у нашай гісторыі Бацькаўшчыны. І не толькі Бацькаўшчыны самой, але і Царквы, бо ў гэтыя дні не толькі больш за сто пісьменнікаў […]
Ноч расстраляных паэтаў у Курапатах
Ва ўрочышчы Курапаты сёння праходзіць Ноч расстраляных паэтаў. Імпрэзу традыцыйна рыхтаваў Зміцер Дашкевіч. Але яго затрымалі і адправілі на суткі. Даследчыца беларускай літаратуры, пісьменніца і настаўніца Ганна Севярынец мяркуе, што Змітра адмыслова затрымалі напярэдадні мерапрыемства, каб перашкодзіць яго правесці. Між тым, Ноч усё роўна адбудзецца — Ганна Севярынец узяла арганізацыю на сябе. Ганна Севярынец распавядала, […]
У святара за кратамі адразу адабралі крыж
Святар Уладзімір Драбышэўскі правёў 25 содняў за кратамі за тое, што выйшаў на адзіночны пікет супраць гвалту. Пра сваё зняволенне і чаму сёння асабліва важна памятаць пра хрысціянскія каштоўнасці – у «Размове» Уладзіміра Мацкевіча. Уладзімір Драбышэўскі быў адным з нешматлікіх святароў, якія наважыліся выказацца супраць гвалту. Сёння ён не мае прыходу, а зусім нядаўна вярнуўся дахаты […]
“Пачатак бачыцца ў паўсюдных міжканфесійных малітвах”. Павел Севярынец піша з СІЗА
Рэдакцыя “Krynica.info” атрымала ліст ад Паўла Севярынца, які знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску. У лісце Павел падзяліўся некаторымі разважаннямі адносна цяперашніх падзей у Беларусі і адказаў на пытанне “Што цяпер трэба рабіць вернікам?”. “Разумею, што Госпад узяў практычна ўсё на Сябе – і значыць, давядзе ўсё да ладу, абавязкова. Ну, а для нас запаліліася табло: “Жніво вялікае. […]