Па-беларуску
Дашкевіч: «За пяць гадоў у турмах я такога не бачыў — на Акрэсціна катуюць людзей, пра гэта трэба крычаць»
Грамадскі дзеяч, хрысціянін Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту, якія ён адбываў на Акрэсціна і ў Баранавічах. У каментары для «НН» Зміцер падзяліўся сваімі ўражаннямі. «Мяне падвяло жаданне перакусіць. Калі я выйшаў з «Макдональдса», то адразу пад’ехалі дзве «Джылі», адкуль выскачылі шасцёра байцоў нейкага падраздзялення. Усё гэта было невыпадкова — як толькі […]
Адміністрацыйны пратакол за відэасюжэт пра выгнанне з Беларусі каталіцкага ксяндза-паляка
Віцебская Вясна паведамляе, што 8 лістапада была затрымана віцебская незалежная журналістка Алена Шабуня разам з віцебскай актывісткай Таццянай Севярынец. Але пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі міліцыянты складаць не сталі. Намеснік начальніка Чыгуначнага РАУС Дзмітрый Курыленка правёў з віцяблянкамі прафілактычную размову. Таксама ў абедзвюх жанчын узялі адбіткі пальцаў. Але пасля гэтага ў аддзяленне прыехаў участковы […]
Родныя расказалі, як затрымалі легендарнага «Маляваныча»
Сёння (8 лістапада 2020 года) ў цэнтры Мінска лукашэнкаўцы затрымалі 56-гадовага Аляксандра Ждановіча. Ён вядомы ўсім беларускім дзецям як Маляваныч, вядучы «Калыханкі». Сваяк Ждановіча, Данік, які ў момант затрымання быў побач з ім, расказаў «Нашай Ніве» дэталі. «Недзе ля паловы на першую мы з Аляксандрам ішлі па Пераможцаў у бок «Галерэі». Уздоўж дарогі стаялі бусікі […]
Затрыманы лацініст Алесь Жлутка, перакладчык літургічных кніг на беларускую мову
8 лістапада ў Мінску быў затрыманы вядомы лацініст Алесь Жлутка, даследчык, аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі Касцёла, які прычыніўся да перакладу некаторых літургічных кніг з лаціны на беларускую мову. Як паведаміў Catholic.by сын Алеся Жлуткі Алег, затрыманне, верагодна, адбылося каля опернага тэатру. Пасля гэтага затрыманы быў дастаўлены ў Кастрычніцкае РУУС, адкуль патэлефанаваў дадому. Па звестках, адтуль Алесь Жлутка […]
Біскуп Юрый Касабуцкі: Наш народ перажывае сёння свой Крыжовы шлях
“Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць”… Такімі словамі моліцца Хрыстос за сваіх забойцаў і катаў. “Маліцеся за ворагаў вашых”,- павучае Збаўца сваіх вучняў. Гэта толькі два прыклады з вельмі багатага зместу вучэння Хрыста. Сёння я зразумеў, што мне ўсё цяжэй маліцца за людзей, якія ў нашай краіне б’юць, калечаць, зневажаюць, прыніжаюць чалавечую годнасць, […]
“Сілавікі – мілейшыя людзі”. Магчымасць размовы святара з імі ў кантэксце 7 лістапада.
Вось кажаце сілавікі… але ж і за іх памёр Хрыстос. Пытаецеся мяне, як я магу дзяліць у сваіх разважаннях людзей на бандытаў і небандытаў. (Глядзі тут ..👍 https://youtu.be/JvJKQoelVlc Агрэсія – адкуль бярэцца? Што кажа пра яе Касцёл і Бог. Лёс агрэсараў.) А я, з досведу апошніх дзён, скажу так: сапраўды маеце рацыю, бо сілавікі мілейшыя […]
Прагматыка ідэалізму: тры найбольш спрэчныя крокі дыпламатыі Ватыкана
Апостальскі нунцый (амбасадар Ватыкана) у Беларусі Антэ Ёзіч уручыў 3 лістапада 2020 г. даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку, што выклікала хвалю крытычных водгукаў у беларускім грамадстве. Шматлікія беларускія католікі таксама не прызнаюць Лукашэнку законным прэзідэнтам сваёй краны. Аднак дыпламатыя горада-дзяржавы, манархам якой з’яўляецца Папа Рымскі, заўсёды адрознівалася своеасаблівым спалучэннем ідэалістычнай доўгатэрміновай стратэгіі і прагматычнай кароткатэрміновай тактыкі. Паглядзім на адныя з найбольш […]
Рэлігійныя інтрыгі Лукашэнкі
Новы амбасадар Ватыкану – апостальскі нунцый – падымае келіх з Лукашэнкам і цісне яму руку. Як працуе дыпламатыя апостальскай сталіцы? І ці азначае яна прызнанне Аляксандра Лукашэнкі?
Еўрапейская народная партыя патрабуе вызвалення Паўла Севярынца
В ответ на жестокость беларуских властей Генеральный секретарь Европейской народной партии Антонио Лопес-Истурис Уайт решил возобновить инициативу #SolidarityWithBelarus: «Мы хотим выразить солидарность с беларусами, особенно с теми, кто находится в тюрьмах и подвергается пыткам. Мы просим членов ЕНП и других европейцев присоединиться к нему». В своём обращении Генеральный секретарь ЕНП среди прочего выражает поддержку мирным […]
Таксама можа быць цікава