Па-беларуску
Каталіцкі святар Вячаслаў Барок асуджаны на 10 сутак
Сёння, 3 снежня, каталіцкі святар Вячаслаў Барок па выніках судовага пасяджэння, якое рапачалося яшчэ 1 снежня, быў асуджаны на 10 сутак паводле арт. 17.10 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (“Прапаганда і (ці) публічнае дэманстраванне, выраб і (ці распаўсюд нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі”). Адміністратыўнае спагнанне ксёндз Вячаслаў будзе адбываць у Наваполацку. На суд падтрымаць святара прыйшлі кс. […]
«Каб спыніць мае пропаведзі, трэба ліквідаваць мяне фізычна», – ксёндз Барок
Каталіцкі сьвятар з Расонаў (Віцебская вобласьць) Вячаслаў Барок расказвае ў інтэрвію «Свабодзе» пра судовы працэс над ім, перасьлед за пропаведзі ў ягоным yotube-канале і просьбы пакінуць Беларусь.
«Нацысцкая сімволіка» ў колерах самазабойчага ідыятызму
Ксяндза Вячаслава Барка судзяць за «прапаганду нацысцкай сімволікі» – менавіта гэтак капітан міліцыі Гаўрылаў назваў калаж у колерах афіцыйнага сцяга РБ з афіцыйным гербам РБ. Гаворка пра гэты пост у Facebook. Ксёндз з Расонаў Вячаслаў Барок вядзе YouTube-канал і не хавае сваіх поглядаў на падзеі ў Беларусі. Гэта камусьці не спадабалася. «Папы́ мусяць маўчаць ці казаць толькі тое, што […]
Паведамленне прэс-службы курыі Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі
30 лістапада 2020 грэка-каталіцкі святар а. Віталь Быстроў, быў прысуджаны ў Івацэвічах да арышту на 10 содняў паводле арт. 23.34 КаАП. Святар Віталь Быстроў жыве ў Івацэвічах, працуе на свецкай працы і нясе сацыяльнае служэнне на тэрыторыі ўсёй Брэсцкай вобласці. Ён не прыпісаны да кліра Івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі. Адказваючы на абвінаванне ва ўдзеле ў несанкцыянаваным […]
Ксёндз Вячаслаў Барок пра першае паседжанне суда
Шаноўныя сябры, католікі, праваслаўныя і пратэстанты і атэісты але з сумленнем усім Вам дзякуй за малітву і падтрымку. Асаблівае дзякуй, святарам і нетолькі каталіцкім, але і праваслаўным і пратэстанцкім, якія падтрымоўваеце мяне маральна і малітоўна. Вельмі рад, што ў супрацьстаянні з насіллем і беззаконнем у нашым грамадстве, мы разам! Сёння 1.12.2020 пасля адміністратыўнага працэсу па […]
Адміністрацыйны працэсс, пачаты на гродненскага хірурга Аляксандра Цыліндзя, скончаны
Паведамляюць, што адміністрацыйны працэсс, пачаты на гродненскага хірурга Аляксандра Цыліндзя з-за малітвы на вуліцы, скончаны. Дарагія сябры! Рады паведаміць вам, што судовы працэс пачаты на Аляксандра Тэадоравіча скончыўся без суда, у сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці. Аляксандр Тэадоравіч сардэчна дзякуе ўсім хто маліўся і ўсіх тых, хто падтрымаў яго асабіста. Вялікае вам дзякуй за вашую […]
Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч наведаў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Веніяміна
20 лістапада Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч наведаў з братнім візітам Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Як паведаміў партал Беларускай Праваслаўнай Царквы Church.by, сустрэча мела характар знаёмства. У Апостальскай нунцыятуры ў Мінску адзначылі, што сустрэча з Патрыяршым Экзархам стала адным з першых і найбольш важных візітаў новапрызначанага прадстаўніка Папы […]