Па-беларуску

Каталіцкая верніца Вольга Залатар выйшла на свабоду
Вольга Залатар цалкам адбыла свой чатырохгадовы тэрмін. Дома яе чакалі пяцёра дзяцей. Залатар з’яўлялася каталіцкай актывісткай. У турме яе наведваў нунцый Антэ Ёзіч, каля 70-ці святароў падпісалі хадайніцтва аб спыненні пераследу зняволенай. Аднак захады Касцёла ніяк не паўплывалі на ход справы. «Толькі любоў да людзей мае значэнне ды любоў да Бога. Малюся, каб Любоў перамагла […]

Пад нядаўняе вызваленне трапіла праваслаўная верніца з віцебскай глыбынкі
Пажылая жыхарка в. Гурынава Шумілінскага раёну Зоя Баранава у жніўні 2023 года атрымала прысуд па двух дыфамацыйных артыкулах (абраза Лукашэнкі і абраза прадстаўніка ўлады). Стала вядома, што яна была ў нядаўнім спісе на вызваленне.

«Адпусці народ Мой»: заклікаем маліцца за Беларусь 17 верасня
17 верасня праваслаўныя хрысціяне, якія прытрымліваюцца юліянскага календара, ушаноўваюць ікону Божай Маці «Неапальная кусціна» («Неопалимая купина» па-царкоўнаславянску). Сімволіка гэтай іконы звязана з біблейскай гісторыяй пра тое, як прароку Маісею з’явіўся Бог з полымя цярновага куста, які гарэў, але не згараў (гл. Кніга Выхад, 3:2). Як куст застаўся цэлым у агні, так і Марыя, стаўшы Маці, […]

Святлана Ціханоўская наведала беларускі праваслаўны прыход у Вільні
Беларуская лідарка сустрэлася са святарамі і вернікамі беларускага праваслаўнага прыхода ў Вільні. Для Святланы Ціханоўскай правялі экскурсію па царкве на Bokšto, 4 і распавялі пра місію супольнасці: працаваць з беларусамі па ўсім свеце, у тым ліку з тымі, хто знаходзіцца ўнутры краіны. Таксама ў візіце ўзялі ўдзел амбасадарка па асаблівых даручэннях Літвы ў Беларусі Аста […]

Пётр Рудкоўскі аб рэпрэсіях і беларускім Касцёле: «Для пасляваеннай Еўропы гэта нечуваны прыклад жорсткасці аўтарытарызму»
Філосаф Пётр Рудкоўскі, каталіцкі інтэлектуал, былы дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў BISS, аўтар праграмы «Эфата» на Ватыканскім радыё, стаў фігурантам крымінальнай «справы аналітыкаў Ціханаўскай». 1 ліпеня гэтага года суд прызнаў яго вінаватым у ажыццяўленні «злачынстваў экстрэмісцкага характару» падчас электаральнай кампаніі-2020 і ў поствыбарчы перыяд. Працэс над журналістамі, экспертамі, філосафамі і актывістамі праходзіў завочна, бо ўсе […]

Евангельскай верніцы надалі статус «былы палітвязень»
19 жніўня шматдзетнай мінчанцы Надзее Пташынскай далі «хатнюю хімію» па «народным» артыкуле. Сёння праваабаронцы надалі ей статус «былога палітвязня».

Вільня: абстраляныя вокны беларускага храма
Сёння ноччу невядомыя абстралялі з пнеўматычнай зброі вокны памяшкання, у якім ладзіць службы беларускі прыход Канстанцінопальскага Патрыярхата ў Вільні. Пашкоджана шкло будынка. Паліцыя праводзіць расследаванне. Хто абстраляў вокны царквы, зараз невядома, але інцыдэнт упісваецца ў шэраг нядаўніх правакацый, скіраваных супраць беларускай палітычнай эміграцыі і меркавана звязаных са спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі. Вернікі збіраюць грошы на новае […]

У Менску затрыманы евангельскі вернік нібыта за адміністраванне дваровага чата і ўдзел у пратэстах 2020 года
«Медыязона» паведаміла пра затрыманне менчука Аляксея Яўмянкова, дырэктара па інфармацыйнай бяспецы ў кампаніі Coherent Solutions. Нам вядома, што Аляксей — евангельскі вернік, член евангельскай абшчыны.

Беларускія каталікі пра Антэ Ёзіча: «адзін з найлепшых нунцыяў якія працавалі ў Беларусі» ці «найлепшы нунцый для Лукашэнкі»?
Першае меркаванне ў сваім фэйсбуку выказаў каталіцкі актывіст Арцём Ткачук. А аўтар каталіцкага канала, прызнанага экстрэмісцкім, Słuchać hadko! схіляецца да супрацьлеглага меркавання: Лукашэнка заявіў, што будзе “задаволены, калі новы пасланнік Папы Рымскага будзе такі, як Ёзіч”. І ў гэтым планё Ёзіч сапраўды быў вельмі зручным для рэжыму. Пакуль Касцёл у Беларусі публічна заступаўся за праўду, […]