Па-беларуску
Ксёндз-езуіт Віктар Жук, які ў мінулым годзе сам прайшоў праз затрыманне, заклікае пісаць лісты палітзняволеным
«Я наогул не вельмі шмат лістоў напісаў палітзняволеным, а апошнім часам пісаў яшчэ радзей, бо нібыта шмат іншых справаў было – і яшчэ менш адпаведна атрымліваў адказаў. І тут напярэдадні Пасхі, пасля доўгага маўчання, атрымаў два лісты … ад тых, каму не пісаў. Так атрымалася, што адна з “жыхарак” 29-й камеры на Валадарцы паказала сваім […]
Тадэвуш Кандрусевіч: “Пераможцам павінна стаць уся Беларусь”
У віншавальным слове на Вялікдзень арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сярод іншага разважае пра шлях выхаду з цяперашняга крызісу ў Беларусі: “У сённяшняй складанай грамадска-палітычнай сітуацыі нашай краіны мы, будучы рознымі, не можам быць ворагамі адно аднаму, бо мы грамадзяне адной краіны і з’яўляемся аным народам. Сваёй пасхальнай таямніцай Езус аднавіў Запавет Бога з чалавецтвам і паказаў […]
Ксёндз Вячаслаў Барок: Некаторым сучасным хрысціянам Хрыстос непатрэбны. Яны маюць свайго цара, і не такога, які едзе на асле
Калі аналізуем усё тое, што адбывалася падчас урачыстага ўваходу Ісуса ў Іерусалім, даходзім да вельмі важнага пытання. Так насамрэч, жыхары Іерусаліма з радаснымі воклічамі “Гассана Сыну Давіда” вышлі Ісуса сутракаць, ці яны ўсё ж развітваліся з Богам раз і назаўсёды? Гэта безумоўна толькі пытанне. Але ж гэта пытанне нараджаецца ў той час, калі бачым натоўпы […]
Распачалася велікодная акцыя падтрымкі палітвязняў
Наста Дашкевіч прапануе святочную акцыю падтрымкі палітычных зняволеных: Вялікдзень — напамін пра хэпі энд Вялікдзень — гэта дзень Перамогі святла над цемраю, Бога над несправядлівым судом. Гэтае свята нагадвае кожнаму: ніякая ахвяра за Праўду не бывае дарэмнаю, але будзе ўвянчана перамогаю. І мы вельмі хочам, каб вера ў перамогу не згасала ў тых, хто зараз […]
Маці пяцярых дзяцей Вользе Залатар выставілі абвінавачаньне: «публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады»
38-гадовай шматдзетнай маці са Ждановічаў Вользе Залатар выставілі абвінавачаньне, паводле якога ёй пагражае да трох гадоў турмы. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіў адвакат Вольгі Андрэй Мачалаў. Жыхарку Ждановічаў Вольгу Залатар арыштавалі 18 сакавіка. Сілавікі спынілі яе аўтамабіль, дзе, акрамя Вольгі, знаходзілася яе непаўналетняя дачка. Пасьля гэтага, па словах суседзяў, дадому да Вольгі прыехала група сілавікоў з […]
«У семнаццаць гадоў Давід стаў героем у маіх вачах». Як веруючая сям’я з Брэста перажывае зняволенне сына
Давід Збаранскі прыехаў дадому праз два месяца вучобы ў Люблінскім універсітэце — павіншаваць дзяўчыну з днём нараджэння і праз каранцін павучыцца дыстанцыйна. На трэці дзень, 30 лістапада, сямнаццацігадовага хлопца затрымалі: два міліцыянты прыйшлі ў кватэру яго сям’і і забралі Давіда на «прафілактычную размову». Ад той раніцы ўжо амаль чатыры месяцы хлопец утрымліваецца пад вартай і […]
Беларускія цэрквы і Дзень волі 2018 года
Соты юбілей БНР выпаў на нядзелю і ў цэрквах розных канфесій адбыліся набажэнствы з малітвай за Беларусь. У менскай Архікатэдры арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з казаньнем, дзе назваў БНР “Зьвеставаньнем беларускай незалежнасьці”. Ён скончыў прамову так: “Бог хоча бачыць Беларусь як краіну, пра насельнікаў якой будуць казаць: “Паглядзіце, як яны любяць адзін аднаго!” У новы […]
Catholic.by: Вельмі сімвалічна, што ў дзень, калі «неба цалуе зямлю» і дае чалавеку сапраўднае вызваленне, нашы суайчыннікі ва ўсім свеце адзначаюць дзень Волі
Афіцыйны сайт Рыма-каталіцкага касцёлу ў Беларусі: Дзень Звеставання Пана — асаблівы дзень не толькі для католікаў, але і для ўсіх беларусаў. 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць першай у найноўшай гісторыі беларускай дзяржавы. Вельмі сімвалічна, што ў дзень, калі «неба цалуе зямлю» і дае чалавеку сапраўднае вызваленне, нашы суайчыннікі ва ўсім свеце адзначаюць дзень […]
Біскуп Юрый Касабуцкі: Молімся аб спыненні палітычных рэпрэсій
25 сакавіка Касцёл адзначае ўрачыстасць Звеставання Пана. Вось як гэтую падзею апісвае евангеліст Лука: “У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, называны Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя. Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: “Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою”. Яна ж […]