Па-беларуску
Маці палітвязня Паўла Севярынца расказала, як трымаецца сын: піша кнігу, посціць і прапаведуе
Маці палітвязня Паўла Севярынца, які больш за 10 месяцаў знаходзіцца за кратамі, падзялілася, пра што піша сын у сваіх лістах да яе і бацькі. Па словах Таццяны Севярынец, яна атрымала ад Паўла 75 лістоў. Ён не падае духам: піша кнігу, посціць і прапаведуе ў камеры. Рыхтуецца да Вялікадня Цяпер – час посту, і, як праваслаўны […]
У Мінску адзначылі 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі. Нунцый Ёзіч упершыню служыў па-беларуску
У нядзелю 18 красавіка ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя, цэлебрацыю якой у інтэнцыі падзякі за 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўзначаліў прадастаўнік Папы Францішка ў нашай краіне арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Разам з ім святую Імшу цэлебравалі Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец ОР, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі […]
Пастар Антоні Бокун: “Ты Госпад Беларусі, Ты Той, Які трымаеш наш народ у Сваіх руках”
Пастар Антоні Бокун на дзявятай вулічнай малітве царквы “Новае Жыцьцё”: “Госпад, я дзякую Табе за ўсе Твае намеры, якія ёсьць на дабро, а не на зло. Я дзякую Табе, што Ты трымаеш нас, нашую краіну ў Сваіх руках. Госпад, можа быць ты праводзіш нас такою далінай сьмяротнага ценю, далінай выпрабаваньняў, каб многія знайшлі мір з […]
“Бог даў выпрабаванне, павінны годна яго прайсці”. Размова з сям’ёй палітзняволенай Ірэны Бярнацкай
«За што мяне затрымліваць? Я нічога кепскага не зрабіла», – так казала родным на свой дзень народзінаў Ірэна Бярнацкая, кіраўніца лідскага аддзялення незалежнага Саюзу палякаў у Беларусі. 24 сакавіка ёй споўнілася 55 гадоў, а на наступны дзень, 25 сакавіка, да яе дахаты прыйшлі сілавікі. Пасля ператрусу Ірэну прывезлі ў Менск, на допыт у Следчы камітэт, […]
Ксёндз Вячаслаў Барок. Адзінства і мір – ініцыятываў шмат, вынік малы
Як чую, што хтосьці ў Беларусі пачынае гаварыць пра адзінства, асабіста я адразу насцярожваюся. Тое, што ў краіне на глебе грамадска-палітычнага крызісу ёсць яўны падзел, гаварыць нават не прыходзіцца. Яго немагчыма схаваць, як відавочна і тое, што нават у самым рэжыме няма маналітнасці. Ды хто ведае, можа мы наогул стаім на парозе грамадзянскай вайны. Адзінства […]
Алег Буткевіч абраны старшынём Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
14 красавіка ў Мінску прайшло 80-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прымеркаванае да 30-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне. У пасяджэнні ўзялі ўдзел усе беларусія іерархі і Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Прысутнічаў таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які пасля выхаду на пенсію і адыходу ад пастырскага кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй працягвае […]
Педагог з 45-гадовым стажам пра здзекі ў магілёўскім ізалятары: “Яны зневажаліся самі”
9 красавіка ў дом да Аляксандры Шастаковай — педагога з 45-гадовым стажам — прыйшлі сілавікі. “Маму затрымалі”, — напісаў тады яе сын Мікіта. Па якой справе, у якім працэсуальным статусе Аляксандра, некаторы час не было вядома. Да гэтага Шастакову ўжо судзілі за ўдзел у Маршы пенсіянераў. За тыдзень да затрымання Аляксандра прыходзіла ў студыю Еўрарадыё і расказвала пра свой удзел […]
Як беларусы 6 год моляцца за краіну ўдзень і ўначы. Тлумачыць Вольга Севярынец
Шэсьць год беларусы ўдзень і ўночы моляцца за сваю краіну. Як паўстала «Няспынная малітва за Беларусь», хто трывае начамі і ці падводзяць вынікі вялікага праекту, расказвае стваральніца ініцыятывы Вольга Севярынец. «Няспынная малітва за Беларусь» пачалася 12 красавіка 2015 году. З таго дня кожную гадзіну нехта моліцца за Беларусь — там, дзе ён ёсьць, так, як […]
Пастар Вячаслаў Ганчарэнка з «Новага жыцця»: Патрабуюць заплаціць 180 тысяч даляраў падатку
Пастар царквы «Новае жыццё» распавёў «Народнай Волі» пра тое, ці можа вырашыцца праблема вернікаў. Нагадаем, што 19 лютага мінская суполка хрысціян поўнага Евангелля «Царква «Новае жыццё» была прымусова выселена. У 2002 годзе гэтая царква выкупіла занядбаны кароўнік на ўскрайку горада, адрамантавала яго, і з 2004 года там праходзілі набажэнствы. У мінулым годзе «Новае жыццё» атрымала […]