Аб’явы

Просим поддержать сбор для активного евангельского христианина
Дорогие друзья, на Байсол идет вот такой сбор. По понятным причинам, он анонимный и целиком историю человека, который проходит по делу «Белорусского Гаюна», не представляется возможным. Но «Христианская визия» знает, о каком человеке идет речь и может подтвердить – это христианин, которому на самом деле нужна помощь, его семья в Беларуси не справляется с финансовыми […]

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі: заяўкі на секцыю пра рэлігійную дыпламатыю
Чарговы Кангрэс адбудзецца з 25 па 27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына). Галоўны акадэмічны партнёр — Humboldt-Universität zu Berlin (Універсітэт ім. Гумбальта ў Берліне). У 2025 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 12 даследчых накірунках, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыю, міжнародныя адносіны і паліталогію, сацыялогію, лінгвістыку, літаратуразнаўства і іншыя. «Хрысціянская […]

25 снежня святкуюць Нараджэнне Хрыста каталікі і пратэстанты. А яшчэ — 2/3 праваслаўнага свету!
Беларускі прыход у Вільні таксама ладзіць сёння святочную службу. Гасцей чакаюць прыемныя калядныя бонусы. І так, менавіта ў гэтым прыходзе служыць айцец Георгій Рой, якога акурат перад Калядамі беларускі рэжым абвясціў экстрэмістам. Можна будзе павіншаваць персанальна. 🙂 Хрыстос прыйшоў у гэты свет як дзіця палітэмігрантаў, якія ратаваліся ад Ірада — маньяка сваёй улады, і быў […]

Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў у Лондане
Калі: 12-14 лістападаДзе: Украінская бібліятэка і архіў імя Тараса Шаўчэнкі49 Linden Gardens, London W2 4HB Адкрыццё выставы адбудзецца 12 лістапада 2024 (аўторак) а 19-й гадзіне Беларуская мастачка Ксіша Ангелава пачала маляваць партрэты палітвязняў у лістападзе 2020 г. Іх — партрэтаў — ужо амаль 850. Яны выстаўляліся па ўсёй Еўропе, у тым ліку — у будынках […]

Беларускія хрысціянскія супольнасці далучаюцца да Ночы расстраляных паэтаў
У ноч з 29-га па 30-е кастрычніка 1937 года ў Мінску было расстраляна больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі – выбітных дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадкіх дзеячаў. Тая трагічная ноч увайшла у гісторыю пад назвай – Ноч расстраляных паэтаў. Многія беларускія асяродкі прымеркавалі да гэтага дня шэраг мерапрыемстваў – літаратурнага, грамадскага, а […]

«Адпусці народ Мой»: заклікаем маліцца за Беларусь 17 верасня
17 верасня праваслаўныя хрысціяне, якія прытрымліваюцца юліянскага календара, ушаноўваюць ікону Божай Маці «Неапальная кусціна» («Неопалимая купина» па-царкоўнаславянску). Сімволіка гэтай іконы звязана з біблейскай гісторыяй пра тое, як прароку Маісею з’явіўся Бог з полымя цярновага куста, які гарэў, але не згараў (гл. Кніга Выхад, 3:2). Як куст застаўся цэлым у агні, так і Марыя, стаўшы Маці, […]

Анонс: выстава “Беларускі мартыралог” у Варшаве
15 мая а 14 гадзіне ў цэнтры Варшавы адбудзецца адкрыццё выставы партрэтаў беларускіх палітвязняў Ксішы Ангелавай, а таксама пройдзе перформанс “Беларускія палітвязні гавораць” аўтарства Наталлі Гарковіч («Хрысціянская візія»). Выстава партрэтаў палітвязняў будзе праходзіць у самым цэнтры Варшавы на адкрытай прасторы напрацягу аднаго месяца, да 16 чэрвеня 2024 года. Запрашаем усіх на адкрыццё і да наведвання […]

У Вільні ў катэдры – імша па-беларуску
6 сакавіка з нагоды свята св. Казіміра ў катэдральным каталіцкім саборы ў Вільні адбудзецца імша па-беларуску – пра гэта паведамляе Katolik.Life. Пачатак імшы а 19:00.

Падтрымайце Аксану Ючкавіч
Былая журналістка catholic.by. Вядомая і паважаная хрысціянская актывістка. У Менску арганізоўвала шматлікія імпрэзы для каталіцкай дыяспары. Любіла працаваць з дзецьмі і вельмі шмат дапамагала людзям, якія мелі ў гэтым патрэбу. Верніцу абвінавачваюць нібыта ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзел у іх. Цяпер яна знаходзіцца ў следчай турме Жодзіна. […]