Хрысціяне за кратамі

Вынік суда над каталіцкай верніцай Аксанай Ючкавіч
Сёння ў судзе Фрунзенскага раёну г. Мінска адбыўся разгляд справы каталіцкай актывісткай Аксанай Ючкавіч. Яна была асуджаная на 3 гады «хатняй хіміі» і вызвалена ў залі суда. Аксана была затрыманая 23 студзеня 2024 года і з таго часу знаходзілася ў зняволенні.

Задержан евангельский проповедник Николай Хило
Николай Хило, проповедник церкви ЕХБ «Благовестие» был задержан вчера, 24 апреля, и находится на Окрестина. Причины и поводы к задержанию служителя неизвестны.

Пікетаваў з плакатам каля будынка Мёрскага райвыканкама: падрабязнасці абвінавачвання каталіцкага актывіста
Нагадаем, нядаўна стала вядома, што былога палітвязня з Мёраў, актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргея Васільева зноў судзілі. Апублікаваная пастанова суда. Згодна ёй Васільеў 7 красавіка 2024 года стаяў з плакатам каля ўвахода ў будынак Мёрскай адміністрацыі. Што было зместам надпісу на плакаце, невядома. На судзе 10 красавіка актывіст пацвердзіў, што стаяў з плакатам. У выніку […]

Хрысціянскі прапаведнік і шматдзетны бацька Сергей Мельянец не выйшаў з арышту
Раней мы паведамлялі, што ён атрымаў 13 сутак арышту. Пасля іх сканчэння мужчыну не вызвалілі. Пазней стала вядома, што Сяргей Мельянец арыштаваны яшчэ на 12 сутак. Абвінавачванне невядомае.

Прызнаны палітвязнем мужчына, які быў затрыманы за чахол з надпісам «Маліцеся за Беларусь»
Дзмітрый Шчамер — плывец, кандыдат у майстры спорту. Ён быў затрыманы за выяву дзяўчыны у вобразе малітвы з надпісам «Pray for Belarus». Пасля затрымання ў маладога чалавека, як сцвярджаюць сілавікі, знайшлі фотаздымкі з пратэстаў 2020 года. Гэта стала нагодай для ўзбуджэння крыміналкі па арт. 342 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі […]

Каталіка-палітвязня судзяць у Мёрах за несанкцыянаваныя мерапрыемствы
Сяргей Васільеў — каталіцкі вернік з Мёраў, актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Ён быў затрыманы ў жніўні 2021 года і асуджаны ў снежні таго ж года да 3 гадоў «хіміі». Верагодна, ён ужо вызваліўся, але зноў папаў пад жорнавы пераследу. Сёння яго імя адзначылася ў раскладзе суда Мёрскага раёна. Мужчыну вінавацяць па арт. 24.23 ч. 1 […]

Гродненский архиепископ и российская soft power
2 апреля в Гродно состоялось открытие очередного «Русского дома» — отделения представительства Россотрудничества. Цель данного учреждения четко описана на главной странице его официального сайта: «Россотрудничество — ведущее российское агентство, главная миссия которого — усиление гуманитарного влияния России в мире». По сути, за этими словами стоит экспансия «русского мира» на постсоветском (и не только) пространстве с помощью […]

Арцыбіскуп Станеўскі памаліўся за святароў у зняволенні
Падчас Імшы Хрызма, на якую збіраюцца ўсе святары архідыяцэзіі, мітрапаліт маліўся за ўсіх святароў, ў тым ліку за “святароў якія знаходзяцца ў вязніцах”. Кс. Генрых Акалатовіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ з лістапада 2023 г. па абвінавачванні ў здрадзе дзяржаве. Праваабаронцы прызналі святара палітвязнем.

26 сакавіка 2024 г. у Мінску супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы гісторык царквы Ілля Вішнеўскі
Вішнеўскі — выпускнік магістратуры Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла і аспірантуры гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Цягам больш за 10 гадоў працуе ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца вядомым у Беларусі даследчыкам гісторыі канфесійных устаноў, аўтар шматлікіх публікацый аб дзейнасці абнаўленчай царквы ў БССР. Апошнім часам быў адным з арганізатараў (разам з Мінскай […]