Навіны

За комментарии был задержан верующий церкви АСД
Видео с ним на канале силовиков появилось на днях. Это Ян Ракович, верующий церкви адвентистов седьмого дня. Само задержание состоялось, вероятно, еще в марте 2024 года и причиной стали комментарии по поводу теракта в подмосковном Крокус Сити Холле. Евангельский проповедник Сергий Мельянец, который отбывал административный арест вместе с Яном, сообщил, что последний, как и другие […]

Курыя Віцебскай Архідыяцэзіі пацвердзіла арышт святароў-аблатаў
Праз 7 дзён пасля затрымання святароў Анджэя Юхневіча OMI і Паўла Лемеха OMI з Шуміліна, куры Віцебскай архідыяцэзіі выпусціла камунікат, у якім пацвердзіла факт затрымання і накладзеныя спагнанні – 15 і 10 сутак арышту адпаведна. Курыя таксама заклікала вернікаў падтрымаць святароў у малітве.

Ордэн Аблатаў: святары з Беларусі затрыманы за “нібыта дыверсійную дзейнасць на шкоду беларускай дзяржаве”
Кіраўніцтва Місіянераў Аблатаў апублікавала афіцыйны камунікат з нагоды затрымання а. Анджэя Юхневіча OMI і а. Паўла Лемеха OMI. Законныя ўлады паведамілі, што арыштаваныя святары чакаюць суда. Па інфармацыі «Хрысціянскай Візіі» паседжанне адбудзецца сёння ў Віцебску. Прэсавы сакратар польскай правінцы Місіянераў Аблатаў, а. Павел Гамуляк OMI, паведамляе што прычынай затрымання стала “dywersyjna działalność”. Гэты тэрмін можна […]

Затрыманыя а. Анджэй Юхневіч ОМІ і а. Павел Лемех ОМІ
Клірыкаў затрымалі 8-га мая пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі ў Шуміліна. Сумныя падзеі адбыліся напярэдадні хрысціянскага свята — Узнясення Хрыста. Падставы затрымання невядомыя. Анджэй Юхневіч з’яўляецца старшынёй каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі. Гэта касцёльны орган, які займаецца супрацай паміж манаскімі ордэнамі. На фота: а. Анджэй Юхневіч ОМІ і а. […]

Роздум на тыдзень пакутаў Гасподніх
Разважанні, народжаныя ў Беларусі. … Вось мы ўзыходзім у Іерусалім, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвяшчэннікам і кніжнікам, і асудзяць Яго на смерць, і выдадуць Яго язычнікам… Грамадскае служэнне, а з ім і зямное жыццё Госпада завяршаецца. Хрыстос уваходзіць у Іерусалім. Колькі стагоддзяў іудзейскі народ чакаў прышэсця Месіі. І вось на белым асле Божы Памазаннік, […]

Вынік суда над каталіцкай верніцай Аксанай Ючкавіч
Сёння ў судзе Фрунзенскага раёну г. Мінска адбыўся разгляд справы каталіцкай актывісткай Аксанай Ючкавіч. Яна была асуджаная на 3 гады «хатняй хіміі» і вызвалена ў залі суда. Аксана была затрыманая 23 студзеня 2024 года і з таго часу знаходзілася ў зняволенні.

Задержан евангельский проповедник Николай Хило
Николай Хило, проповедник церкви ЕХБ «Благовестие» был задержан вчера, 24 апреля, и находится на Окрестина. Причины и поводы к задержанию служителя неизвестны.

Пікетаваў з плакатам каля будынка Мёрскага райвыканкама: падрабязнасці абвінавачвання каталіцкага актывіста
Нагадаем, нядаўна стала вядома, што былога палітвязня з Мёраў, актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргея Васільева зноў судзілі. Апублікаваная пастанова суда. Згодна ёй Васільеў 7 красавіка 2024 года стаяў з плакатам каля ўвахода ў будынак Мёрскай адміністрацыі. Што было зместам надпісу на плакаце, невядома. На судзе 10 красавіка актывіст пацвердзіў, што стаяў з плакатам. У выніку […]

Хрысціянскі прапаведнік і шматдзетны бацька Сергей Мельянец не выйшаў з арышту
Раней мы паведамлялі, што ён атрымаў 13 сутак арышту. Пасля іх сканчэння мужчыну не вызвалілі. Пазней стала вядома, што Сяргей Мельянец арыштаваны яшчэ на 12 сутак. Абвінавачванне невядомае.