Рыма-Каталіцкая Царква
Як беларусы 6 год моляцца за краіну ўдзень і ўначы. Тлумачыць Вольга Севярынец
Шэсьць год беларусы ўдзень і ўночы моляцца за сваю краіну. Як паўстала «Няспынная малітва за Беларусь», хто трывае начамі і ці падводзяць вынікі вялікага праекту, расказвае стваральніца ініцыятывы Вольга Севярынец. «Няспынная малітва за Беларусь» пачалася 12 красавіка 2015 году. З таго дня кожную гадзіну нехта моліцца за Беларусь — там, дзе ён ёсьць, так, як […]
Гімн «Магутны Божа» гучаў пад скляпеннямі францішканскага кляштара ў Маскве
Урачыстай святой Імшой на роднай мове ў свята Божай Міласэрнасці беларусы-католікі Масквы адзначылі заканчэнне актавы Пасхі. Гэтае свята ў Другую Велікодную нядзелю было ўсталявана Папам святым Янам Паўлам II у 2000 годзе. Цэлебраваў Эўхарыстыю айцец Пётр Карнялюк OFMConv у маскоўскім кляштары айцоў францішканаў. У прамоўленай гаміліі святар нагадаў, што праз святую Фаўстыну Кавальскую Хрыстус перадаў чалавецтву сваё […]
У Докшыцах чакае суда каталіцкі святар Мурзіч. Кажуць, злавілі без правоў
Докшыцкія чытачы «Нашай Нівы» паведамляюць, што ў пятніцу знік каталіцкі святар з вёскі Параф’янава Раман Мурзіч. На службе ў Докшыцах ксёндз Віталь заклікаў за яго маліцца. Калегі Мурзіча пацвердзілі, што той затрыманы і чакае суда. Пакуль што дакладная карціна невядомая, з наяўных абрыўкаў інфармацыі вынікае, што святара спынілі супрацоўнікі спецатрада ДАІ «Тайфун». У Мурзіча гэта другое […]
Ксёндз Вячаслаў Барок: Да перамогі адзін крок
Часта пытаюцца ў мяне, так што ж будзе з Беларусю, ці можна чакаць чаго добрага, бо мы не бачым перспектывы перамогі дабра, але з роспачай канстатуем неспыняючыюся хвалю рэпрэсій рэжыма Лукашэнка. Ведаеце, я, як святар, з упэўненасцю магу сказаць адно: ўсталяваны рэжым у Беларусі не мае будучыні і асабіста я, ужо цяпер бачу яго агонію. […]
Біскуп Юрый Касабуцкі: Езуса пакаралі смерцю, бо хтосьці адчуў страх згубіць сваю ўладу
Тыдзень таму мы радасна адзначылі ўрачыстасць уваскрасення Хрыста. Мы разважалі пра апошнія дні жыцця Божага Сына на зямлі. Узгадвалі, як Езуса Хрыста прадаў Іуда Іскарыёт і паказаў жаўнерам, каго яны павінны арыштаваць… Разважалі мы пра тое, як над Збаўцам здекваліся жаўнеры ў вязніцы, наккінушы на Яго чырвоны плашч і цярновы вянец, білі Яго па галаве […]
«Такого человечищу еще поискать». История провинциального ксендза, который бежал от «уголовки» за протесты
Во время августовских протестов в Барановичах произошло три наезда на милиционеров. Один водитель уже осужден — ему назначили 4 года «химии». Двое скрылись. «Один из беглецов — теперь уже бывший ксендз из Ляховичей», — рассказали в марте по государственному телевидению, добавив, что после случившегося «в приходе стараются забыть о таком католике». Ляховичских католиков, которые лично знают «беглеца», — 29-летнего ксендза Дмитрия Приступу, — такие заявления возмутили. Во-первых, Дмитрий — не бывший […]
Сергей Лукьянов представляет четвёртый выпуск проекта “Пастор в городе”
В четвертом выпуске “Пастор в городе” расскажет об отношении Ватикана к однополым бракам, о проблеме домашнего насилия, которая замалчивается в церквях и о том, как важно проверять биографию журналиста, прежде, чем вы дадите согласие на интервью. Также в программе появилась новая рубрика с новым соведущим! Смотрите, комментируйте и ставьте лайки! И еще: прямо в комментариях […]
Святлана Ціханоўская: Вясна ўжо прыйшла, а за ёю прыйдуць і змены ў Беларусі. Хрыстос уваскрос!
Святлана Ціханоўская павіншавала каталіцкіх, грэка-каталіцкіх і пратэстанцкіх вернікаў з Вялікаднем: «Нас быццам бы хочуць упэўніць, што свабоды не будзе і свята не наступіць, што справядлівасці няма, а ёсць толькі сіла. Але нас зноў і зноў натхняюць тыя, каму зараз цяжэй за ўсё — асабліва нашы сябры ў турмах і на судах. Такія людзі як Мікола […]
Ксёндз Вячаслаў Барок: Ніякімі дэкрэтамі не забароніш уваскрэснуць Хрысту
Хрыстос уваскрос! Я абвяшчаю праўду пра пустую магілу (пар. Ян 30, 1-9), хоць і разумею, што некаторыя не вераць у тое, што Ісус яе пакінуў на трэці дзень пасля смерці. Некаторыя хацелі б нават забараніць гаварыць пра гэту падзею. Так было і тады, калі царкоўнікі, першасвятары і старэйшыны падкупілі вартаўнікоў — рымскіх салдат, ды заплацілі […]
Таксама можа быць цікава