Беларусь, як пабіты чалавек, якога пільнуюць бандзіты
ВячаслаўБарок
Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.
… Калі думаю пра Беларусь і шукаю яе вобраз у Пісанні, то на думку прыходзіць шырока вядомая прытча пра добрага самараніна. (Лк 10, 29-37)
У ёй гаворыцца пра абрабаванага і збітага бандзітамі на дарозе чалавека.
Так вось, Беларусь сёння — гэта той абрабаваны чалавек…. А побач з ім і далей стаяць бандзіты, бо яны пакуль не паўцякалі пасля здзейсненага злачынства але стаяць і прыглядаюцца, каб ніхто не дапамог зняможанаму чалавеку.
Святары, якія ў прытчы прайшлі міма, у Беларусі можа і дапамаглі б абрабаванаму, але прысутнасць бандзітаў не дазваляе таго зрабіць; можа б нават і сам папа рымскі наведаў бы Беларусь, або, прынамсі, скіраваў братэрскае слова, якое так чакалі беларусы — як ніяк, мы ж усе браты, бо пісаў жа пантыфік #FratelliTutti, але ж пакуль практыка паказвае, што прасцей дамовіцца з ісламістамі ў Іраку, чым з мясцовымі “красаўцамі”, бо ў Іраку папа быў, у Беларусі – не.
…
як бы не хацелася, каб у Беларусі пасля, як мы ўжо будзем ізноў жыць па законах, хтосьці казаў пра нашыя цэрквы, як Аргентынскі святар Рубэна Капітаніо пра касцёл часоў хунты: ”Касцёл быў як маці, якая не дбала пра сваіх дзяцей. Нікога не забіў, але і нікога не выратаваў.”
А таму, можа варта не чакаць таго моманту, калі бандзіты пачнуць цікаць ад “абрабаванага чалавека», але ўжо цяпер стаць добрым самаранінам.
Гэта ж так проста заўважыць, што сёння ў Беларусі “…кожны, хто не бандзіт, і кожны, хто не абыякавы мінак, ёсць або зранены, альбо сам на сваіх плячах нясе параненага» (#FratelliTutti п.70).
Чаму мы здольныя гэта казаць толькі будучы адарванымі ад канкрэтнай рэчаіснасці?