Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«Абсалютна ня важна, вернікі яны ці не. Яны проста прафэсійна выконваюць сваю працу, а потым спакойна могуць хадзіць у царкву» — музыкант Аляксей Крукоўскі пасля сутак

«Абсалютна ня важна, вернікі яны ці не. Яны проста прафэсійна выконваюць сваю працу, а потым спакойна могуць хадзіць у царкву» — музыкант Аляксей Крукоўскі пасля сутак

«Абсалютна ня важна, вернікі яны ці не. Яны проста прафэсійна выконваюць сваю працу, а потым спакойна могуць хадзіць у царкву» — музыкант Аляксей Крукоўскі пасля сутак

Былы выкладчык коласаўскага ліцэя і музыка Аляксей Крукоўскі ў інтэрв’ю «Радыё Свабода» расказаў, якія правілы працуюць унутры «палітычных» і «крымінальных» камэр, пра болевыя пункты ў вязьніцы і пра перажываньне Вялікадня за кратамі.

Пра рэлігійную сьвятыню: «Абразком я спрабаваў парэзаць грушу»

«Маці мне перадала лямінаваны абразок трох Віленскіх пакутнікаў. Я думаў, куды яго падзець. Пастаўлю на палічку — будзе вельмі крыўдна, калі яго скінуць адтуль падчас шмону. Пакладу сабе ў штаны — але яны ўсё правяраюць і могуць выкінуць на калідор. Урэшце паклаў яго ў торбу. Дарэчы, усё робіцца функцыянальнай рэччу ў турме. Абразком я спрабаваў парэзаць грушу.

Абразок страшна ўсіх інтрыгаваў, бо людзі тэкстаў даўно ня бачылі, бо ўжо перачыталі ўсе надпісы на туалетнай паперы, на дакумэнтах, што выдалі ў турме (пра аплату харчаваньня і арыштаваныя тэлефоны). Хтосьці адразу выхапіў абразок і пачаў чытаць малітву.

Пасьля чарговага шмону абразок ляжаў пасярод пакоя на падлозе. Адзін малады чалавек спытаўся: «Пэўна, яны ня веруючыя?». Я яму сказаў: «Абсалютна ня важна, вернікі яны ці не. Яны проста прафэсійна выконваюць сваю працу, а потым спакойна могуць хадзіць у царкву».

Пра Вялікдзень. «Ратуйце, памажыце! Жыве Беларусь!»

«Псыхалягічна самым цяжкім днём была нядзеля, бо Вялікадня не было. Чэрці шалелі, шмон быў даволі жорсткі. Падчас «гадзіны выхаваньня» яны імітавалі дзіцячымі галасамі зьбіваньне на калідоры, лупілі па сьценках: «Ратуйце, памажыце! Жыве Беларусь!» — «На табе! На! Су*а, яб*ла закрый!»

На першым радыёканале Вялікадня не было, толькі зранку віншаваньне Веньяміна. Я не чакаў, што ў камэры будуць сьпяваць рэлігійныя песьні або імітаваць біцьцё яек, але было відаць, што людзям усё роўна.

У нядзелю Ён не ўваскрос, гэта адбылося пазьней, калі мне выдалі перадачу і калі я ўжо выйшаў на волю. Тады мы ў сям’і пахрыстосаваліся».

Наша Ніва


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава