«Признался, что молюсь и за милиционеров, и за ОМОН». Дневник и рисунки известного музыканта об Окрестина
Музыкант Андрусь Такинданг был задержан в столице 7 ноября после выступления на дворовом концерте в микрорайоне Каменная Горка. 10 ноября он 15 суток в суде Фрунзенского района города Минска (судья Скуратович). Выйдя на свободу, музыкант поделился с TUT.BY своим дневником, а также рисунками, сделанными в неволе.
«Э, эфіоп, колькі вам заплацілі?»
По словам Андруся, он и его коллеги из группы Recha предчувствовали задержание.
— Шэраг нашых знаёмых, калег-артыстаў ужо адбывалі адміністрацыйныя пакаранні за выступы ў дварах. Recha ледзь не штодня ўдзельнічала ў народных, дваровых канцэртах.
4 ноября музыканты приехали на минскую улицу Неманскую.
— Жыхары сабраліся без сцягоў і лозунгаў на ўрачыстае адкрыццё насценнага малюнка, які быў зацверджаны і ўзгоднены з ЖЭСам. Публіка была цудоўная — дзеці танчылі, дарослыя падпявалі. Нам шчодра аддзячылі: уручылі самаробнае печыва, кветкі. Калі выязджалі са двара на таксоўцы, машыну пераняў стылёва апрануты ў цывільнае мужчына: «Стаяць, міліцыя. Тэлефоны на сядзенне».
Из двух больших бусов подбежали омоновцы в балаклавах, кто-то с оружием, кто-то без него, и заставили перейти в стоящий рядом автобус.
— Загадалі сесці на падлогу, дарогай пачалі апытваць у даволі экспрэсіўнай манеры. Фізічнага гвалту АМАП не ўжываў, а дзьмутая, пацанская агрэсія выглядала абсурдна і камічна. Быццам да дарослага чалавека сталі чапляцца школьнікі-хуліганы, непрыемна, страшна і смешна. «Э, эфіоп, колькі вам заплацілі?», «Ага, у вас пячэнне бел-чырвона-белае», «Гэты нярускі каторы — беларус?», «У арміі служыў ці не?», «Крамбамбулю» знаеце, вашых дружочкаў?»… Мацюкі, гопніцкія наезды сыходзілі ад наймалодшых, 20-гадовых, <…> старэйшыя ж амапаўцы дарогай паводзілі сябе больш стрымана.
Как пишет Андрусь, в РУВД Фрунзенского района, куда их доставили, наблюдалась похожая ситуация.
— Міліцыянты, якія паводзілі сябе карэктна, выгадна адрозніваліся ад <…> калег, што пад’ялдыквалі, мацюкаліся, кідалі домру аб падлогу, быццам вартыя жалю злыя дзеці, на якіх і форма сядзела неяк асабліва няўклюдна. Не ведаю, як усе гэтыя розныя супрацоўнікі ўжываюцца, церпяць адзін аднаго ў адных кабінетах. Агульны матыў і ў РУУС, і на Акрэсціна — што ж вам усім дома не сядзіцца, грайце канцэрты ў сваіх кватэрах.
Как считает Андрусь, такая реакция может быть связана с очень большим количеством задержанных.
— Камеры поўныя дактарамі, бізнесоўцамі, артыстамі, інжынерамі, праграмістамі, беспрацоўнымі, пенсіянерамі, студэнтамі.
«Мы ж для дзяцей гралі, за што нас сюды?»
Затем музыкантов отправили на Окрестина.
— Асабісты дагляд. Ланцужок з крыжам трэба здаць на захаванне. Я спяшаюся, таму ніяк не магу адчапіць карабін. «Не хвалюйся», — кажа міліцыянт, усміхаецца і дапамагае.
Мінімалістычны функцыянал. Жоўтыя сцены, карычневая драўляная падлога, туалет, дээспэшная лава, стол, металічныя ложкі. Спачатку нас размясцілі ў камеру на чатыры месцы. Сядзець разам, усім гуртом — гэта вялікая ўдача. Пэўна, што эпічнае затрыманне Recha не засталося незаўважаным і нашыя сваякі здагадваюцца, дзе мы знаходзімся. Але ўсё адно ў зняволенні найбольш хвалюешся за каханых і родных, якія, у сваю чаргу, на волі перажываюць за вязняў.
Агледзеўся, памыўся ў кране, адціснуўся ад падлогі, памаліўся. Настрой бадзёры, прыўзняты. Даўно маральна рыхтаваўся да арышту, таму ўся гэтая сітуацыя выклікала своеасаблівую палёгку, як правільны акорд у канцы музычнай фразы.
Тем временем в коридоре царит противоположная атмосфера.
— Там лаюцца, перабрэхваюцца між сабой супрацоўнікі з канвою: чатыры вязні, пяць пратаколаў, некага не могуць далічыцца. Дыялог хлопцаў густа перасыпаны мацюкамі. Відаць, адзін да аднаго міліцыянты ставяцца яшчэ з большай варожасцю, чым да затрыманых.
Режим на Окрестина уже известен по рассказам других заключенных.
— А 22.00 прымружваюць святло, адбой, можна раскатаць матрас і легчы спаць. А 6.00 святло запальваецца ярчэй, трэба хуценька падняцца і скруціць матрас. У вакенца дзвярэй перадалі туалетную паперу. Ура, можна жыць! Запрацавала выцяжка, у камеры пачало з’яўляцца болей паветра, перастае сціскаць скроні. На сняданак каша і салодкая гарбата.
Музыканты реагируют на задержание по-разному.
— Ігар і я пачуваемся добра, у Кастуся баліць галава, у Лёні праблемы з нагой. Жартуем, размаўляем. Аказваецца, акардэаніст Ігар — пятае дзіця ў сям’і. Бубнач Лёня не дужа ладзіў з бацькам, але цудоўна пачуваўся з бабуляй і дзядулем.
— Я інтраверт у дэпрэсіі, мне доўга сярод людзей цяжка. Але вас, хлопцы, пакуль што не хочацца задушыць, — прызнаецца басіст Косця.
— А мне вусцішна, — кажа Лёня. — Я мушу дачцэ казку чытаць, а не тут сядзець. Як жа цесна, усё цісне. Мы ж для дзяцей гралі, завошта нас сюды?
Лёка, вольналюбівы, лясны, добры, пяшчотны, уразлівы чалавек, найбольш востра з нас перажывае зняволенне.
На абед у вакенца камеры перадаюць суп, кампот, кашу з рыбнай катлетай і два боханы чорнага і белага хлеба (напэўна, каб мы маглі сабе шахматы зляпіць).
Ежа мне падабаецца, так карысна і рэгулярна не харчаваўся ніколі. Але няма куды траціць спажытую энергію і не хапае піцця (кубак гарбаты зранку, кубак кампоту ў абед). Таму порцыі каш абмяжоўваю, мяса адразу выкідаю, ад вячэры адмаўляюся. 13 р. 50 капеек — столькі каштуюць адны суткі ўтрымання на Акрэсціна. Санаторый-прафілакторый, дзякуй Богу, не трапілі сюды ў жніўні пад гарачую руку.
«І ў нейкі момант я пачаў хвалявацца: што, калі мяне выпусцяць, а музыкаў пакінуць?»
Ночью музыкантов перевели в двухместную камеру и выдали один матрас на всех.
— Відаць, не хапае месца на Акрэсціна — значыць, на маршы затрымалі шмат народу. Начую на падлозе. Прасілі выключыць выцяжку, але нам сказалі, што тады ў перапоўненай ніжняй камеры людзі задыхнуцца. Скрызняк прабірае костачкі, добра, што я абачліва яшчэ з пачатку восені апранаюся цёпла і зручна. Час цячэ марудна: гуляем у словы, медытуем, я малюся, раблю зарадку, вучымся прысядаць на адной назе. На калідоры пачынаюцца суды праз скайп, суцішваемся і прыслухоўваемся.
Затрымалі ля гандлёвага цэнтра, ішоў купляць зарадку для тэлефона, не крычаў, не пляскаў — 15 сутак. Ішоў пратэставаць супраць беззаконня — 15 сутак.
Затрыманы — значыцца, вінаваты.
На следующий день судили и группу Recha.
— Мяне першага адканваіравалі ў асобны кабінет, пасадзілі перад ноўтбукам. На экране з’явіўся адвакат.
— Андрэй, вас не білі, як сябе адчуваеце?
У залі суда пабачыў маці і сваю Ганначку, пачуў гоман падтрымкі.
Адвакат добра рабіў сваю справу, знайшоў сведку з канцэрту, спрытна апытаў беднага амапаўца (якое добрае беларускае вымаўленне ў шматлікіх міліцыянтаў, адчуваецца, што людзі прыехалі з вёсак і не паспелі страціць дзеканне, цеканне ды іншае аканне-яканне). Адвакат паказаў відэазапіс з выступу Recha, прадаставіў маё пасведчанне творчага работніка, пенсійныя пасведчанні маці, бабулі. І ў нейкі момант я пачаў хвалявацца, што мяне выпусцяць, а музыкаў пакінуць. Але ўсё скончылася добра: вырак, як і ў маіх сяброў-дружочкаў — 15 сутак. Пасля прысуду стала яшчэ лягчэй, са спакойнай душой клаўся спаць, як у начы зноўку прагучаў загад.
— Паўлёнак, Лісецкі, з рэчамі на выхад.
Цікава, Кастуся і Лёню пераводзяць у іншыя камеры ці этапуюць у Жодзіна, Бабруйск?..
На следующий день Андрусь и Игорь радовались жизни.
— Акардэаніст прызнаўся, што даўно хацеў патрапіць у вязніцу дзеля цікавасці, я з ім пагадзіўся. Дзякуй Богу, за гэты цудоўны час, час маіх улюбёных заняткаў — магчымасць думаць і сузіраць быццё з перапынкамі на туалет, абед, мыццё ў кране.
Спустя некоторое время дверь в камере открылась. Молодой милиционер скомандовал встать. На пороге стояли охранник в фуражке, мужчина в костюме и батюшка с седой бородой.
— Чаго вы патрабуеце ад праваслаўнай царквы?
Паглядзець 10 секунд на новых, цывільных людзей па той бок сцяны ўжо было свята, але я наважыўся папрасіць яшчэ і малітоўнік. Брама з лязгатам зачынілася, а праз вакенца нам пачалі перадаваць шкарпэткі, мыла, зубную пасту і малітоўнік <…>. Мы з Ігарам з двух філосафаў-стоўпнікаў ператварыліся ў сапраўдных багацеяў.
Добра быць праведнікам аднаму ў замкнёным пакоі, адгароджаным ад мітусні і спакус свету. Няма на каго раздражняцца, каму зайздросціць. Каша і гарбата — лесвіца Якава (выражением в Библии. — Прим. TUT.BY), памыўся ў кране — сядзі сузірай сябе. Лілеі сярод церня, жонкі Саламонавы — далёкі смех жанчын, што сустракаюць сясцёр з маршу, ля брамы Акрэсціна. На дзіва годны танец дачкі Ірада — на калідоры пошчак абцасаў маладой наглядчыцы. Голас яе, як зорка Палын — горкі і звонкі.
— Насцу табе ў рот, — ці то пагражае, ці то абяцае міліцыянтка некаму па тэлефоне.
«Божа, памнож цудоўным чынам чарнілы ў стрыжні»
В четверг милиционер принес Андрусю и Игорю передачу.
— Увечары выдалі матрас, больш не давядзецца туліцца на падлозе. Найвялікшы скарб у пасылцы з дома — нататнік і асадка. Маю, на чым пісаць, маляваць. І камера не камера, а працоўны кабінет.
На следующее утро Игоря перевели в другую камеру, и Андрусь остался один в пространстве 2 на 4 метра.
— А ў жніўні тут, як свечкі, душыліся, туліліся, стаялі два дзясяткі беднага люду. Бывае добра быць чалавеку аднаму. Пішу ў перасланы нататнік свае ўражанні, малюю малюнкі. Стрыжань няўмольна сканчваецца, хвалююся, як жа далей тут існаваць без справы. Ніколі не думаў, што асадку можна спісаць за суткі. Божа, памнож цудоўным чынам чарнілы ў стрыжні.
В тот же день у Такинданга появился сосед.
— 21 дзень сяджу, — рассказывает он свою историю. — Ля пад’езда ўпікнуў ціхароў, што зафарбоўвалі мурал. Злавілі, перадалі АМАПу. З РУУС — на Акрэсціна ў карцар. Сказалі: «Раз ты змагар, дык будзь змагаром да канца». А я не змагар, я — студэнт, дамоў хачу да матулі, да дзяўчыны. Вадзілі на чацвёрты паверх, для БТ прызнанне здымалі. Адсядзеў сваё, а мяне на выхадзе зноў у РУУС — і пратакол аб непадпарадкаванні складаюць. Быццам бы патруль мяне для праверкі дакументаў спыніў, а я супраціўляўся. Як жа я мог патрулю супраціўляцца, калі на Акрэсціна сядзеў? Новы тэрмін сканчваецца. Дужа баюся, каб чаго яшчэ мне не прыдумалі.
Малады сукамернік падарыў мне асадку, выплакаўся, нажаліўся і заснуў на верхняй шконцы юначым сном.
В своем дневнике музыкант привел рассказ студента. Тот говорил ему о сотруднике силовых структур, который «слил» куда-то номера коллег. Ему присудили 11 «адміністрацыйных пакаранняў» (мы не знаем, правдива ли эта история).
«Распавядаю пра хрысціянства, што гэтых бедных службоўцаў асабіста мне дужа шкада»
Вскоре Такинданга перевели в большую камеру на шесть кроватей.
— Тут сядзяць нашы людзі. Бізнесоўцы, інжэнеры, навукоўцы. Штовечар — лекцыя пра старажытны Рым, раніцай — зарадка. Даклады пра будаўніцтва дома, бізнес. Сукамернікі мае — мужчыны ад 22 да 48 гадоў, усе сядзяць чарговы раз, усе моцныя і прыгожыя. <…> Галёкаюць за сцяной дзяўчаты, іх прывезлі нядаўна. Мы мужчынскай кампаніяй дзелім стол з перадач, жартуем, рагочам, як раптам на парозе начальнік Акрэсціна са світай.
— У чым прычыны добрага настрою і смеху? Я вас аж у сваім кабінеце чую. Камфортныя ўмовы, дык магу пагоршыць.
Начальнік сыходзіць, а разам з ім сыходзіць і гарачая вада.
Трохі хварэю, дрэнна быць нядужым у вязніцы, можа, кавід ці іншая трасца. Суседзяў маіх затрымлівалі і ўтрымлівалі ў РУУС куды больш жорстка, чым музыкаў. Таму маё прызнанне, што малюся і за міліцыянераў, і за АМАП хлопцы ўспрымаюць неадназначна. А я распавядаю пра хрысціянства, што гэтых бедных службоўцаў <…> асабіста мне дужа шкада.
В какой-то момент на стену камеры повесили статью из какой-то газеты о садизме. Часть заключенных предлагает посмотреть на реакцию охраны, но интеллигентный инженер предлагает снять.
— Ён летам быў збіты і бачыў, як збівалі навокал людзей за тое, што іх суседзі енчылі. Білі не тых, хто падаваў голас у перапоўненым аўтазаку, а тых, хто быў бліжэй, — объясняет Такинданг.
— А ты свае пабоі зняў? — спрашивает Андрусь.
— Не, мне сорамна было са сваімі несур’ёзнымі траўмамі да доктара звяртацца, калі маіх суседзяў скалечылі ўшчэнт.
Газета остается на стене камеры.
— Калі яшчэ раз нешта на сцяну павесіце, пальцам падцярацца будзеце, уркі. Марш у норку! — шалее на ранішняй праверцы міліцыянт.
— Ого, як яго бамбанула, значыцца, справы нашы не зусім дрэнныя, — ціха пераміргваемся ў камеры.
Падыходжу да акна, праз шчыліну крыху відаць прыватны сектар, за ім далёкія дзевяціпавярхоўкі, на шэрай сцяне аднаго з дамоў урачыста вылучаецца бел-чырвона-белы сцяг.