Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Біскуп Юрый Касабуцкі пра хрысціянскае значэнне беларускай нацыянальнай сімволікі

Біскуп Юрый Касабуцкі пра хрысціянскае значэнне беларускай нацыянальнай сімволікі

Біскуп Юрый Касабуцкі пра хрысціянскае значэнне беларускай нацыянальнай сімволікі

У свята святога Арханёла Міхала 29 верасня ў гаміліі, прамоўленай падчас святой Імшы ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі звярнуў увагу на хрысціянскае паходжанне беларускай нацыянальнай сімволікі.

Гаворачы пра маральнае вымярэнне глыбокага грамадска-палітычнага і гуманітарнага крызісу, які перажывае сёння Беларусь, іерарх звярнуў увагу на тое, што за гэтым стаіць адвечная барацьба дабра са злом.

«Якое вялікае ідзе змаганне з беларускай нацыянальнай сімволікай.

Бел-чырвона-белы сцяг… Гэтае спалучэнне колераў у хрысціянстве з самага пачатку было сімвалам Уваскрослага Хрыста.

Гэта — плашчаніца, у якую было загорнута Цела Хрыста, а чырвоная паласа — гэта Кроў Хрыста. Калі Ён уваскрасае — сцяг белы і крыж чырвоны. Так было на старажытных іконах: Хрыстус трымае ў руцэ харугву, а на ёй — спалучэнне белага і чырвонага колеру. Гэтая стужка таксама азначае спалучэнне Старога і Новага Запаветаў.

Гэта — хрысціянскі сімвал, які ўжо пазней, праз 1900 гадоў існавання хрысціянства, у Беларусі ў 1918 годзе ўзялі як сімволіку.

Гэта — хрысціянская сімволіка. А хто змагаецца найбольш з хрысціянскай сімволікай?.. Каму перашкаджае Хрыстус Уваскрослы?..

І мы молімся сёння праз заступніцтва святога Міхала Арханёла аб выбаўленні нас ад уплываў д’ябла і яго спакусаў. <…>

Гэта — нялёгкая справа, бо гэтая бітва, гэтая барацьба — яна была, ёсць і будзе заўсёды. Гэта змаганне, працэс, але мы молімся, каб гэты працэс не выліваўся ў праліццё крыві; каб гэтае змаганне злога духа не падзяляла нас, людзей», — дадаў біскуп Юрый Касабуцкі.

catholic.by


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава