5 жніўня 2025 года суд Савецкага раёна Мінска прызнаў інфармацыйную прадукцыю інстаграм-акаўнта belarusianmartyrology «экстрэмісцкай».
«Беларускі мартыралог» — гэта больш за 1000 партрэтаў палітвязняў Беларусі, створаных мастачкай Ксішай Ангелавай. Праект рэалізуецца ініцыятывай «Хрысціянская візія» пад каардынацыяй Наталлі Гарковіч і прысвечаны захаванню памяці пра рэпрэсаваных, сведчанням іх мужнасці і стойкасці. Выстава партрэтаў пабывала ў розных краінах, у тым ліку ў Рыме і Капенгагене, дзе суправаджалася перформансамі і публічнымі дыскусіямі пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.