Летась “Мінская праўда” выкарыстала іх выяву ў карыкатуры “Мутацыя веры”. Навіна атрымала шырокі рэзананс у грамадстве, на паклёп адрэагаваў афіцыйны Касцёл, а пасля нават улады.
Імшу з нагоды ўспаміну росіцкіх пакутнікаў адправіў біскуп Алег Буткевіч. “Трагічныя моманты агаляюць агіду людской сапсаванай натуры, а з другога сведчаць пра гераізм”, – сказаў іерарх. Ён прапанаваў прасіць благаслаўлёных святароў аб “такім патрэбным супакоі для нашай краіны”.
Падчас Другой сусветнай вайны айцы Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч свядома адмовіліся ад магчымасці выратавання. Фашысты сагналі ў касцёл мясцовых жыхароў, а святары дастаўлялі ім ежу, абагравалі і намагаліся весці перамовы з захопнікамі дзеля вызвалення затрыманых. У выніку падчас масавых экзэкуцый расстралялі і айца Ляшчэвіча, а айца Кашыру, разам з вернікамі, спалілі ў вясковай хаце.
Фота: сatholicnews.by