Віталь Казлоўскі ў СІЗА на Валадарскага быў сукамернікам экс-дырэктара БелаПАН Дзмітрыя Наважылава. Ён расказаў пра стасункі з журналістам-палітвязнем і яго рэлігійныя погляды:
— Штораніцы і штовечар пэўны час ён праводзіў у малітве перад абразком. Малітвы нам вельмі дапамагалі. Я каталік, ён праваслаўны. Мы маліліся ў адзін час, і я ведаю, што ён прасіў заступніцтва ня толькі для сябе. Маліўся за сваякоў, сяброў, знаёмых, за невядомых палітвязьняў, якія таксама пакутуюць, як ён. І цяпер, пэўна, моліцца.