Пастар рэфармацкай царквы “Тройца” Тарас Цялькоўскі, які з-за пагрозы пераследу быў вымушаны выехаць з Беларусі, сёння распачаў велазаезд уздоўж усёй заходняй мяжы Беларусі (па тэрыторыі Латвіі, Літвы, Польшчы). 1000 км ён праедзе нон-стоп у падтрымку палітвязняў у Беларусі. Яго галоўны пасыл: «Вы не забытыя, калі ласка, жывіце!».
Сачыць за перамяшчэннем Тараса Цялкоўскага можна па гэтай спасылцы.