Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Былы палітвязень і журналіст Ягор Марціновіч распавёў свае ўражанні ад бабруйскай калоніі. А менавіта пра тое, што там у турэмную царкву «ўваход катэгарычна забаронены вязням з нізкім статусам».

І гэты факт журналіст ня можа асэнсаваць дагэтуль:

— «Э-э, па вашай жа філасофіі Бог любіць усіх, не?» — «Нягожа пеўням цалаваць тыя ж іконы, што і мужыкам!»

Пры гэтым у сваім допісы Ягор адзначае, што ў калоніі ладзяць свае служэнні і баптысты. І там такой дыскрымінацыі няма.

Таксама можа быць цікава