Deutsche Welle прапануе праваслаўным беларусам віншаванне ад беларускага ансамблю “Пілігрымы” пад кіраўніцтвам Любові Шпакоўскай з сербскай калядкай і праваслаўнага святара Сяргея Палатнікава:
“Кожны раз, гледзячы на Бога-Немаўля і перажываючы ўспамін каляднага цуду, няблага задумацца аб тым, ці сапраўды гэтая падзея кранае наша жыццё. Ці стараемся мы, каб побач з намі панавалі мір, праўда, справядлівасці, свабода, радасць, любоў і надзея на лепшы свет?
Спытаем сябе пра гэта — і паспрабуем сваімі ж учынкамі даць на гэтае пытанне адказ”.