Наталля Абрашына-Жадаева – прафесарка кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі БДУ эмацыйна выказалася на сваёй старонцы ў Фэйсбуку у падтрымку калегі Максіма Шундалава, якога прымусілі напісаць заяву на звальненне.
«Больш за ўсё мяне збянтэжыла паведамленне, што калегі з іншых кафедраў пагадзіліся выконваць за яго яго нагрузку. Гэта як? Думаюць, што з імі так не паступяць, як з нашымі юнымі калегамі? Што іх такая доля абміне? Сёння яны прамаўчалі, а заўтра з імі паступяць гэтак жа, гэтак жа разлічацца. Так ужо было ў гісторыі. Кожны сам выбірае: служыць Богу ці прыслугоўваць Юду», – кажа ў відэа прафесарка.
Сам Максім Шундалаў напісаў у каментарах:
«Сябры, дзякуй за цёплыя словы і падтрымку. Я разглядаю ўсё гэта як новы выклік, які адчыняе акно новых магчымасцяў і дазваляе мабілізаваць унутраныя рэзервы і сілы».
Крыніца: Наталля Абрашына-Жадаева