Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Каталіцкі вернік з Віцебска Антон Грышкевіч, рэжысёр, блізкі сябар палітвязня Алеся Пушкіна, стварае зараз відэаролікі, прысвечаныя тэме вайны ва Ўкраіне. Ён іх называе відэаплакатамі. Раней ён займаўся рознымі каталіцка-святочнымі візітоўкамі і віншаванкамі.

Цікава, што ў гэтым жанры “антываенны відэаплакат” ён пачаў працаваць яшчэ за некалькі тыдняў да пачатку гэтай вайны — у канцы студзеня – пачатку лютага 2022 года.

Прапануем паглядзець апублікаваны сёння яго ролік пад назвай “Не маўчы!”.

Таксама можа быць цікава