Царква і палітычны крызіс у Беларусі

“З камеры выклікалі на размову. Сказалі, што відаць цяпер шмат спраў перад святамі – наперадзе Пальмовая нядзеля і Вялікі Тыдзень, а затым Пасха – і без тлумачэння прычын і каментароў вызвалілі”, — распавялі парафіяне парталу katolik.life.

Па рашэнні суда пробашч з Лынтупаў павінен быў быць вызвалены 8-га красавіка, але ўжо 7-га ён адпраўляў св. Імшу ў сваім касцёле. На думку суразмоўцаў katolik.life на датэрміновае вызваленне паўплываў грамадскі рэзананс і моцная малітва.

Нагадаем, ксяндза Аляксандра асудзілі за “несанкцыянаванае пікетаванне” і “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

Таксама можа быць цікава