Стала вядома, што яшчэ аднога каталіцкага святара збіраюцца судзіць па справе за распаўсюд «экстрэмісцкага кантэнта» — стоўбцаўскага ксяндза Ігара Лашука.
Пра гэта ён паведамляе сам у сацсетцы. Тэлефон у яго ўжо забралі, таму напісаў ён свой пост на кампутары:
— Цікавае сталася сёння са мной. Як бы быў падрыхтаваны, але нечакана.
Магчыма заўтра суд. Дзела зшыта.
Экстрэмальныя каналы Белсат і Радыё Свабода (дарэчы, яго слухаю з 1988 года, яшчэ за саветаў).
Карацей, я экстрэмалістычны ксёндз.
Карацей, ЭКСТРЭМАЛ.😂✊
У каментарах айцец дадае наконт таго, як трымаецца: «Напачатку непрыемна было. Потым паспакайнеў. Бацьку ўспомніў. Яму ўвогуле вышку далі, потым на 25 замянілі».