У гутарцы на канале «Звычайнага ранку» (таймкод 1:06:55) айцец Аляксандр кажа, што на айца Уладзіслава мог быць адмысловы заказ, рашэнне зверху. Каментатар лічыць, што БПЦ страціла ўжо суб’ектнасць у Беларусі, таму і не рэагуе на тое, што катуюць святара.
Суразмоўцы абмеркавалі і адыёзныя выказванні тых святароў у царкве, што аблашчаны дзяржавай.