“Заахвочваю духавенства і ўсіх вернікаў да салідарнай, асабліва з Касцёлам Украіны, малітвы і посту ў інтэнцыі супакою ў свеце і спыненні напружанасці ў адносінах паміж краінамі, асаблівым чынам заўтра, 16 лютага.
На вытрывалую і даверлівую малітву, а таксама пост, ад усяго сэрца благаслаўляю”.
✠Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Украінскі каталіцкі біскуп падзякаваў беларускаму Касцёлу за салідарнасць
Віталь Крывіцкі, ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі, напісаў на сваёй старонцы ў Facebook па-беларуску: “Вялікі дзякуй Касцёлу ў Беларусі за еднасць сэрцаў і духа ў супольнай малітве за мір!”.
Гэта была яго рэакцыя на зварот старшыні ККББ, біскупа Буткевіча, да беларусаў. У гэтым лісце ён заахвочвае да “салідарнай, асабліва з Касцёлам Украіны, малітвы і посту ў інтэнцыі супакою ў свеце і спыненні напружанасці”.
