Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Верасень 2020

«Буду далей жыць па сумленні, і будзь што будзе». У Ваўкавыску святара судзілі за кветкі ў памяць аб загінулым дырэктары музея

«Буду далей жыць па сумленні, і будзь што будзе». У Ваўкавыску святара судзілі за кветкі ў памяць аб загінулым дырэктары музея

30 верасня ў Ваўкавыску адбыўся суд над святаром Аляксандрам Богданам. Яго судзілі за тое, што ён усклаў кветкі ў памяць аб загінулым дырэктара ваўкавыскага музея. Суддзя вынес папярэджанне. Калі святара ўбачаць на масавым мерапрыемстве зноў, яго чакае пакаранне. 13 верасня сябры Аляксандра Богдана, іерэя Петрапаўлаўскага сабора ў Ваўкавыску, сабраліся, каб ускласці кветкі да ваенна-гістарычнага музея імя Баграціёна ў памяць аб яго дырэктары […]

Чытаць далей
У Гродне на суд над вядомым хірургам Цыліндзем прыйшлі святары і гараджане

У Гродне на суд над вядомым хірургам Цыліндзем прыйшлі святары і гараджане

Гродзенскага хірурга Аляксандра Цыліндзя мусілі судзіць 30 верасня за ўдзел у недазволеным мітынгу. Падтрымаць яго прыйшлі каля 40 чалавек, сярод іх — блізу дзесяці святароў (каталіцкія, праваслаўныя і лютэранскі пастар). Суд перанеслі на нявызначаны тэрмін праз адсутнасць дакументаў. «Я малюся за Беларусь. Цяпер трэба тлумачыць у судзе, што я малюся», — цытуе Аляксандра Цыліндзя «Радыё Свабода». У судзе Аляксандру Цыліндзю паведамілі, што ў суд не паступілі ўсе патрэбныя […]

Чытаць далей
У Мінску завяршылася перэгрынацыя фігуры святога Арханёла Міхала

У Мінску завяршылася перэгрынацыя фігуры святога Арханёла Міхала

У свята святога Арханёла Міхала 29 верасня ў Мінску завяршылася перэгрынацыя фігуры нябеснага Апекуна Касцёла на Беларусі, якая праходзіла па катэдрах усіх чатырох беларускіх дыяцэзій у інтэнцыі хутчэйшага мірнага завяршэння грамадска-палітычнага крызісу ў краіне. З гэтай нагоды ўвечары ў сталічным катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі з удзелам канонікаў Мінска-Магілёўскага катэдральнага капітулу адбылася цэлебрацыя святой Імшы […]

Чытаць далей
Арцыбіскуп Кандрусевіч да паствы: «Мы не можам быць народам без маральных прынцыпаў і веры»

Арцыбіскуп Кандрусевіч да паствы: «Мы не можам быць народам без маральных прынцыпаў і веры»

У свята святога Арханёла Міхала 29 верасня на заканчэнне ўрачыстай святой Імшы ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі да сабраных вернікаў па відэасувязі звярнуўся арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які знаходзіцца ў незаконным выгнанні. Свой зварот да паствы ў свята нябеснага Апекуна Касцёла на Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі скіраваў з касцёла ў Бельску Падляскім — горадзе ў Польшчы, […]

Чытаць далей
Памятаеце бабулю, якая з балкона ў кветках малілася за людзей на нядзельным маршы? Яна перадае пратэстоўцам словы падзякі

Памятаеце бабулю, якая з балкона ў кветках малілася за людзей на нядзельным маршы? Яна перадае пратэстоўцам словы падзякі

Эмацыйную бабулю, якая падчас маршу 27 верасня са свайго магічнага балкона на праспекце Незалежнасці вітала і падтрымлівала жэстамі пратэстоўцаў, запомнілі многія. Чуллівае відэа, дзе натоўп хорам крычыць ёй «Дзякуй!» хутка разышлося па сацыяльных сетках. Мы захацелі пазнаёміцца з яго гераіняй бліжэй, але дзверы кватэры ні яна, ні яе суседзі нам не адкрылі. Як пазней высветліцца, […]

Чытаць далей
Біскуп Юрый Касабуцкі пра хрысціянскае значэнне беларускай нацыянальнай сімволікі

Біскуп Юрый Касабуцкі пра хрысціянскае значэнне беларускай нацыянальнай сімволікі

У свята святога Арханёла Міхала 29 верасня ў гаміліі, прамоўленай падчас святой Імшы ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі звярнуў увагу на хрысціянскае паходжанне беларускай нацыянальнай сімволікі. Гаворачы пра маральнае вымярэнне глыбокага грамадска-палітычнага і гуманітарнага крызісу, які перажывае сёння Беларусь, іерарх звярнуў увагу на тое, што за гэтым стаіць адвечная […]

Чытаць далей
Біскуп Юрый Касабуцкі абверг інфармацыю пра выкарыстанне Касцёла ў Беларусі ў палітычных мэтах

Біскуп Юрый Касабуцкі абверг інфармацыю пра выкарыстанне Касцёла ў Беларусі ў палітычных мэтах

29 верасня Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адказны за СМІ ў беларускім каталіцкім епіскапаце біскуп Юрый Касабуцкі абверг звесткі пра тое, што Касцёл у Беларусі нібы выкарыстоўваецца знешнімі сіламі ў палітычных мэтах. У гаміліі, прамоўленай у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі падчас урачыстай святой Імшы з нагоды свята Арханёла Міхала, Апекуна Касцёла ў Беларусі, […]

Чытаць далей
Епископ Юрий Кособуцкий опроверг информацию об использовании Католической Церкви в Беларуси в политических целях

Епископ Юрий Кособуцкий опроверг информацию об использовании Католической Церкви в Беларуси в политических целях

29 сентября Генеральный викарий Минско-Могилёвской архиепархии и ответственный за СМИ в белорусском католическом епископате епископ Юрий Кособуцкий опроверг сведения о том, что Католическая Церковь в Беларуси якобы используется внешними силами в политических целях. В проповеди, произнесённой в минском кафедральном соборе Пресвятого Имени Марии во время торжественной святой Мессы по случаю празднования в честь святого Архангела […]

Чытаць далей
Святая Імша і малітва ў свята Арханёла Міхала. Прамая трансляцыя з мінскай архікатэдры

Святая Імша і малітва ў свята Арханёла Міхала. Прамая трансляцыя з мінскай архікатэдры

29 верасня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў свята святога Арханёла Міхала.

Чытаць далей

Таксама можа быць цікава